Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

— Сімферопаль — адзіная наша зачэпка, — уголас разважаў Крушынскі. — Нават калі не дачакаемся адказу — давядзецца ехаць туды. Паходзім, папытаем у людзей — хоць нехта ды будзе тую тваю цётку ведаць. Але паездка магчымая толькі вясною ці летам. Грошы, зноў-такі ў іх усё ўпіраецца!.. Але я дастану. Мне вінаватыя многа, калі я яшчэ бізнесам займаўся…

Гэтыя яго словы ўразілі Віку больш, чым што.

— Ты быў бізнесменам?! Самым сапраўдным? Такім, якія ў дарагіх машынах ездзяць?

— Быў, — неахвотна прызнаўся Крушынскі. — Самым сапраўдным, як у фільмах па тэлевізары паказваюць. У малінавым пінжаку, з сотавым тэлефонам у нагруднай кішэні і з растапыранымі пальцамі. Аднак канчаем гэтую тэму. Дамовіліся? Віка кіўнула.

— Грошы я дастану. Любым чынам. На крайні выпадак у мяне яшчэ ёсць варыянт, самы надзейны. Так што вышэй нос! Не сумуй. сынок! — пажартаваў Крушынскі. — Усё павінна атрымацца.

А яна і не сумавала. Яна ўжо бачыла, што прапасці ёй гэты чалавек не дасць. Яна і не ведала, што такія людзі на свеце бываюць. Ёй было добра тут. І які ён дужы, разумны. добры! І загадкавы. Быў сапраўдным бізнесменам, а жыве чамусьці тут, у глушэчы. адзін. Мае нейкія дакументы, ад якіх міліцыянеры выцягваюцца перад ім «смірна». Яму вінаватыя грошы, а ён не спаганяе іх. Суцэльныя тайны!

Так яны і пачалі жыць, дзіўны барадаты Крушынскі і прыблудная дзяўчынка.

Расклад іхніх дзён быў даволі аднастайны. Віка спала на тапчане, Крушынскі — на падлозе ля печы. Падымаўся ён рана. Ціха ступаючы па хатцы, дзе кожная рэч была пад рукою, гатаваў сняданак. Затым — а дзяўчынка яшчэ спала — сыходзіў з сабакам у лес.

Яму шэнціла. Рэдкі быў дзень, калі ён вяртаўся без здабычы. Прыносіў зайцаў, а часцей — курапатак, якіх налаўчыўся здабываць нават без стрэльбы, і блізка каля хаткі, у бярэзніку, дзе птушкі начавалі. Для гэтага трэба была бутэлька з-пад шампанскага. Крушынскі наліваў у яе кіпню і рабіў у снезе пад бярозамі дзіркі, штук пяць, пакуль не астывала вада. Курапаткі лезлі ў гэтыя дзіркі, як куры на седала. За ноч дзіркі зацягвала тонкім лядком і хоць, канечне, трэба быў пэўны спрыт, каб ухапіць птушку — часта яны целам прабівалі лёд і ўзляталі, усё ж адна-дзве перападала і Крушыскаму.

Гэтую сваю ўдачлівасць ён звязваў з Вікаю. У яго мільгала містычная думка, што гэта яму знак «зверху» — як узнагарода, як падзяка ад нейкіх сілаў за тое, што ўратаваў чалавека і цяпер апякуецца над ім.

Яму нават удалося-такі ўпаляваць старога ліса. Мо з тыдзень, пакуль сохла расцягнутая на папярочках скурка, у леснічоўцы стаяў такі «пах», што Віка кашляла і дэмастратыўна заціскала нос. Але вось скурка падсохла. Вечары два Крушынскі сядзеў над ёю, дубячы; далоні ў яго зрабіліся сінімі, як вымазаныя ў атрамант. Нарэшце каўнер быў гатовы.

Крушынскі накінуў яго дзяўчынцы на плечы. Адступіўся:

— Дык ты, аказваецца, красуня!

— Праўда? — яна заірдзелася. — Як шкада, што люстэрка вялікага няма!..

Разы два Крушынскі ездзіў у горад па нейкіх сваіх справах. Вяртаўся невясёлы. Відаць, не так лёгка, як яму здавалася, было выбіваць пазыкі.

Добра было вечарамі. Лес кругом. Цемра. Шумяць хвоі. На стале лямпа, да святла якой хутка прывыкла Віка. Барс у сваім цёплым кутку бурчыць у сне. Ідылія сям'і, утульнасці, нават дастатку!..

Абое любілі маўчаць такімі вечарамі. Крушынскі курыў перад грубкай. Віка, закутаўшыся ў коўдру, сядзела на тапчане, пазірала на яго і думала аб ім. Колькі ўжо разоў яна спрабавала разгаварыць яго — марна!

— На ўсё свой час, — суха адсякаў Крушынскі. Цікавасць распірала дзяўчынку. Хто ён урэшце? Што за дакументы паказваў тады міліцыянеру на вакзале? Пакуль Крушынскі быў у адлучках, яна абшукала кожны куточак у хаце. У каморы, «у шафе» пад бялізнаю. Нічога! Канечне, Крушынскі заўсёды трымаў гэтыя важныя дакументы пры сабе.

— Ведаеш, — прамовіў ён адным з такіх вечароў, седзячы перад грубкаю, — ведаеш, Віка, як я многа думаю апошнім часам… Пра цябе. Пра сябе. Я столькі паспеў у жыцці нарабіць памылак, столькі награшыў, што цяпер думаю — ці не сам Бог цябе прыслаў? Збавеннем мне…

— Якіх гэта грахоў ты паспеў нарабіць? — спытала яна з недаверам. — Таксама мне — злачынец! — яна гмыкнула чыста па-жаночы. — Крушынскі, я даўно табе хацела сказаць. Згалі ты гэтую бараду! Не пасуе яна табе! Сапраўды, можна падумаць, што злачынца якісьці.

Ён, не адказваючы, перавёў размову на другое.

— Віка, вось што б ты рабіла зараз, калі б, напрыклад, даведалася, што я забіваў на вайне людзей? Альбо што я сядзеў у турме? Ці што я здзейсніў злачынства, аб якім ніхто пакуль не ведае? Што б ты рабіла? Па-ранейшаму жыла б тут, ці збегла б даўно куды вочы глядзяць? — ці ўсур'ёз, ці то жартам дапытваўся Крушынскі.

— Я ведаю, ты маніш. Нічога гэтага, ніякіх злачынстваў ты нарабіць не мог. Проста табе захацелася чамусьці папалохаць мяне — нібы я дзіця малое.

У гэты момант ускінуўся на сваёй ляжанцы Барс. Выбег на сярэдзіну хаты і забурчэў на вакно. За вакном мільгануліся дзве цені.

Крушынскі, у чым быў, не апранаючыся, выскачыў на двор. Сабака за ім. Аднак «сачыльшчыкаў» ўжо і след прастыў.

Здзівілі Крушынскага паводзіны Барса. Ён не гаўкаў, і не кінуўся за чужакамі ўпагоню — хоць бы крышку, для адводу вачэй. Ён паводзіўся сябе так, як бы гэтыя людзі былі знаёмыя яму.

Крушынскі вярнуўся ў хатку. Яго трэсла ад холаду і ад злосці. Усё, з гэтым сачэннем ён пакончыць! Заўтра ж!

— Хто там? — спытала Віка.

— Ніхто. Сойкі на падваконне прылятаюць… Не бойся!

— А я і не баюся. У цябе ёсць такія паперы, што нас ніхто не зможа зачапіць.

— Адкуль ты ведаеш?

— Ты ж пры мне міліцыянеру паказваў, каля вакзала!

— Запомніла? Вось іменна: міліцыянеру, — прамармытаў Крушынскі. — На якога-небудзь сержанціка ці на старшыну гэтыя «важныя паперы» яшчэ могуць падзейнічаць. І не больш. Усё, Віка. Давай спаць. Заўтра ты будзеш адна цэлы дзень. Зварыш бульбы, сала падсмажыш.

Популярные книги

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Случайная мама

Ручей Наталья
4. Случайный
Любовные романы:
современные любовные романы
6.78
рейтинг книги
Случайная мама

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Радужная пони для Сома

Зайцева Мария
2. Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Радужная пони для Сома