Чтение онлайн

на главную

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

Вось вам і «цуд». І праўда, як казаў герой вядомага рамана: раз сярод людзей пакуль яшчэ ходзяць грошы, значыць, павінны быць і асобы, у якіх гэтых грошай вельмі і вельмі многа. І наш Мінск не выключэнне. Паслухаеш, пачытаеш газеты, паглядзіш тэлевізію — усе такія бедныя, такія жабракі, што толькі міласціну прасіць; але ж нехта ўвесь час купляе каштоўныя рэчы, адзенне, дарагія прадукты, ездзіць на красунях-іншамарках, прасаджвае ў казіно па тысячы даляраў за вечар… Я стараўся прагнаць ад сябе гэтыя думкі. Я казаў сабе: "Калі такія дзівосы, як знаходка «дыпламата», набітага фунтамі, і здараюцца, дык не з табою!" — а іншы голас нашэптваў мне: "Ды чаму не з табою? Чым ты горшы? Паглядзі, напрыклад, не на Крывіцкага, а на іншых сваіх аднагодкаў: для многіх з'ездзіць, скажам, у Іспанію, Англію, Амерыку — тое ж самае, што для цябе ў вёску да бацькоў. І гэта не здаецца ніякім дзівам! А пачыналі яны, як і ты, на пустым месцы. Цяперашнім часам усё магчыма, любое дзіва можа зрабіцца яваю, трэба толькі моцна хацець яго, ну, і варушыцца як-небудзь…»

Клянуся, грамадзянін следчы, мне і ў галаву не прыходзіла тады жадаць Адамавічу смерці, — ды і які сэнс у гэтым?! Што можна ўзяць ад мёртвага? Бяруць ад жывых… Проста я фантазіраваў у тую ноч, нявінна, па-дзіцячы фантазіраваў: хай бы і са мною нарэшце здарыўся цуд, і, скажам, падараваў мне той жа Адамавіч кілаграмаў так з пяць сваіх зліткаў — навошта яны яму? А ў мяне — першапачатковы капіталец, кватэру змог бы купіць, адзецца па-людску, дзяўчыну ў дарагі рэстаран звадзіць… Ды, Божа мой, што значыць, калі не трэба лічыць праклятыя рублі, калі ў кішэнях шастае "зеляніна" даляраў, — элементарна адчуваеш сябе Чалавекам!..

Заняткі ў нас у другую змену; да абеду не было куды сябе дзець, я сабраў канспекты і паехаў у бібліятэку. Але заказаў, сам не ведаю чаму, не падручнікі, а зборнік… "Шахматныя мініяцюры". Гартаў яго, аднаўляючы ў памяці мудрагельетвы такой любімай некалі гульні, адразу ўбачыў і зразумеў сваю ўчарашнюю памылку ў "каралеўскім гамбіце"… Але ўвесь час не пакідала адчуванне, што ёсць у мяне наперадзе нешта радаснае, прыемнае, — і ўспаміналася: "Парасон!"

Гэта можна параўнаць, грамадзянін следчы, з тым, як некалі была ў мяне каханая дзяўчына, прыходзіла да мяне, а потым забывала штосьці — шарф, кнігу, пальчаткі; я ведаў, што гэта знарок, каб прыйсці яшчэ раз, і, ведаючы гэта, на душы рабілася прыемна і радасна…

VI

Без пятнаццаці чатыры я падыходзіў да дома на Фабрыцыуса. Знаёмая лесвіца, учарашнія знаёмыя смуродныя пахі… Я націснуў кнопку званка і падрыхтаваўся да такой жа доўгай "дуэлі" на словах, якую вялі ўчора Адамавіч з Крывіцкім.

Але дзверы расчыніліся адразу. Адамавіч, у той жа апратцы, што і ўчора, з абвязанай хусткаю паясніцаю, хутка і ахвотна, нібы мы дамаўляліся пра сустрэчу, упусціў мяне:

— Праходзь.

Я патаптаўся ў пярэдняй, не ведаючы, што рабіць далей, што казаць. А Адамавіч моўчкі, пільна аглядаў мяне з галавы да ног. Каб не напалохаць яго, я ўсміхнуўся і як мага мякчэйшым голасам нагадаў:

— Парасон… Я забыў учора парасон.

— Парасон? Ці яшчэ штосьці?

— Не, здаецца, усё.

— А золата? — раптам падміргнуў мне Адамавіч. — Нябось, расказаў учора той пустамеля пра золата, вось ты і прыплёўся!

— Не разумею…

— Усё ты разумееш. Расказаў, набрахаў табе, а ты і паверыў. Паверыў жа? А яшчэ дарослы чалавек — як не сорамна? Ён усяму Мінску пра мяне небыліцы бае. Але падумайце сваёй галавою — калі б у мяне было золата, ці грошы, — хіба б я так жыў, як жыву? Я не настолькі яшчэ дурны, каб мне не хацелася пагуляць хоць пры канцы жыцця, — але за што? І рад бы — ды пуста!

Пуста было і ў мяне на душы. Хоць я і разумеў, што дзед кпіць, пацяшаецца з мяне — хоць бы таму, што навошта ён вось цяпер перада мною апраўдваецца, хто я яму такі? — разам з тым я не мог не прызнаць лагічнасці яго слоў. Усё правільна, ніякага багацця няма, і ён, баючыся мяне, чужога чалавека, тлумачыць мне гэта. А калі нават дапусціць, што ёсць багацце, дык як яго ўзяць? На якіх правах? Забіць зараз дзеда і пачаць абшукваць кватэру?

Мне сорамна прызнавацца, грамадзянін следчы, але я стаяў перад Адамавічам увесь чырвоны, як шкадлівы вучань перад настаўнікам. Калі здранцвенне прайшло, я зняў з вешалкі свой парасон, заціснуў пад пахаю:

— Прабачце… Дык я пайду?

— Пачакай, давай у шахматы, раз прыйшоў Толькі разувацца не трэба, — і патупаў на кухню. — Я спяшаюся… — аднак жа нейкі чорт, што сядзеў усярэдзіне, пацягнуў мяне следам. На кухні было чысцей, чым учора, праветрана, вядро з-пад смецця стаяла пустое, адно лінолеум у сіне-белыя клеткі быў такі ж брудны, мо з год нямыты. Я адразу заўважыў, што акрамя табурэта з расстаўленымі шахматамі стаяць яшчэ два — значыць, дзед сапраўды чакаў мяне. Але цяпер гэта не мела ніякага сэнсу. Я быў злы на сябе, злы за свае дурныя дзіцячыя мары, за страчаны дарма час… Адзінае, чым суцяшаўся, — значыць, праз гэта трэба было прайсці, каб супакоіцца і жыць, як і жыў раней.

— Дзе ты вучышся? — нечакана спытаў Адамавіч, робячы першы ход. — Раскажы трохі пра сябе. Бацькі ёсць?

Я неахвотна адказаў. Злосць, як ні дзіўна, памагла мне, і я выйграў тры партыі запар, чым давёў Адамавіча ледзь не да шоку.

— Тэорыя, — мармытаў ён, і калі браўся за фігуру, так сціскаў яе, што пальцы бялелі. — Што значыць тэорыя…

Потым мне надакучыла, і я даў Адамавічу выйграць тры партыі. Ізноў, як і ўчора, я са здзіўленнем назіраў метамарафозу, што адбывалася з чалавекам, якому даўно ўжо трэба думаць пра той свет. Адамавіча падмянілі. У яго разгарнуліся плечы, у яго памаладзелі, заіскрыліся шчасцем вочы; Вы не паверыце, грамадзянін следчы, ён пачаў нават напяваць казліным голасам модны апошнім часам шлягер!..

Мне было страшэнна нудна тут. Пасля шостай партыі я падняўся і катэгарычна заявіў:

— Усё, пайду!

— А можа, яшчэ? — пачаў упрошваць Адамавіч. — На пасашок?

— Не. Я спяшаюся.

— Ну, што ж, — ён глыбока ўздыхнуў і пайшоў правесці мяне да дзвярэй.

Вось тут адбылося наступнае. Зазіраючы мне ў вочы, дзед раптам гулліва ўшчыкнуў мяне за бок і прашаптаў:

— А ёсць золата! Толькі халеры знойдзеце, хоць усё тут абшукайце. Я не такі дурны, як вам з тым шалапутам здаецца, я ведаю, што вы змовіліся. Вы, цяперашнія, за капейку зарэжаце, а то за золата! — і паківаў мне пальцам.

— Як вам не сорамна… — я не дагаварыў. Хутка сунуўшы ў бакавую кішэню кабата руку, Адамавіч, не зводзячы з мяне вачэй, працягнуў мне на далоні невялікі, памерам з палову запалкавага карабка злітак цёмна-жоўтага металу.

— І такіх многа! — прашаптаў ён, хаваючы злітак назад, не даўшы мне нават як след разглядзець яго. Я стаў агаломшаны. Вось гэта фокус!

— Дык будзеш прыходзіць у шахматы гуляць? — Адамавіч хіхікаў і пашчыкваў мяне за бок.

— Мабыць… буду, — я зглынуў сліну.

Популярные книги

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сдам угол в любовном треугольнике

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сдам угол в любовном треугольнике

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Недомерок. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 6

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

На грани развода. Вернуть любовь

Невинная Яна
2. Около развода. Второй шанс на счастье
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
На грани развода. Вернуть любовь

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2