Чтение онлайн

на главную

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

VII

З таго дня пачаліся мае пакуты, якія можна параўнаць, і то вельмі прыблізна, з нераздзеленым каханнем. Я кахаў і "хацеў" — а мяне не кахалі і "не хацелі", але і не адпускалі ад сябе, падаючы слабую надзею.

Доўжылася гэта амаль месяц. Кожны вечар я, нібы пад гіпнозам, плёўся да Адамавіча, гадзінамі сядзеў у яго на кухні за шахматамі, робячы выгляд, што абдумваю хады, што радуюся, калі выйграю і засмучаюся, калі атрымліваю мат. Само сабою, выйграваў я рэдка, адну-дзве партыі за вечар — больш было небяспечна, каб не пакрыўдзіць, не спужнуць, не астудзіць капрызлівага дзеда…

Заняткі я, вядома, запусціў — якія заняткі, калі я магу атрымаць усё адразу, калі ў адзін момант, як у той чарадзейнай казцы, мне ў рукі можа прыплыць тое, дзеля чаго я ў прынцыпе і вучуся, — багацце.

Я цярпеў, грамадзянін следчы, і чакаў — як хітры вопытны палюбоўнік церпіць і чакае ўзаемнасці ад халоднай непрыступнай красуні. А гэты момант усё ніяк не наставаў. Кожны вечар, часта запозна, вяртаючыся на метро дамоў, я скрыгітаў зубамі і ледзь не плакаў ад злосці. Я схуднеў, еў мала. Начамі не мог спаць. Але надыходзіла раніца, і вось я ўжо з нецярпеннем чакаю, калі ж вечар? У мяне соладка пачынае трымцець сэрца: "А раптам сёння? Чаму ён усё распытвае, з якой я сям'і? Чаму так прыглядаецца да мяне, нібы хоча сасватаць мне нявесту? Выпрабоўвае? Несумненна. Гэта Крывіцкі мог не заўважыць такога, але не я. Адамавіч сапраўды сватае мяне, каб ажаніць потым… са сваім багаццем! А пакуль прыглядаецца, што я за жаніх, ці ў добрыя рукі патрапіць яго скарб. А жаніх павінен быць ветлівы, усмешлівы, культурны, чысценькі, абавязковы. Гэта пазней, пасля вяселля, можна ссунуць на бок гальштук, можна будзе дазволіць сабе расслабіцца…»

Адамавіч між тым выпрабоўваў мяне — хоць і прымітыўна, аднастайна, але нямала нерваў каштавала выконваць ягоныя капрызы. Усе яны зводзіліся да аднаго: праверыць, ці не хачу я яго забіць.

Напрыклад, седзячы за шахматамі, ён хапаўся раптам за сэрца, пачынаў войкаць, стагнаць:

— Там… у пакоі… парашок на стале… Ох, хутчэй!.. Я кідаўся ў пакой, дзе пахла нежылым духам, уключаў святло, хутка аббягаў вачыма небагатае убранства, стараючыся ўгадаць, дзе можа быць схавана золата. У гэтай старой шафе, на якой зверху пад шклом дзве палічкі з кнігамі? У гэтым стаматалагічным крэсле, што, пакрытае цыратаю, стаіць тут проста сярод пакоя чужароднай няўклюдаю? У ложку, пад ложкам? У падаконніку? У ножцы стала? Знаходзіў парашок, бег на кухню, набіраў вады ў шклянку. Адамавіч пільна сачыў за кожным маім рухам, тады браў парашок, дэманстратыўна высыпаў яго ў вядро з-пад смецця, а ваду выліваў у ракавіну:

— Адпусціла; сядай гуляць.

— Які ж вы дзівак, Адамавіч, далібог, — прыязным голасам, мякка дакараў я яго.

Гэта паўтаралася ў розных варыянтах — напрыклад: "Зрабі мне ўкол, толькі набірай лекі ў шпрыц тут, на кухні!" Я бег у пакой, знаходзіў у аптэчцы аднаразавы шпрыц, лекі, на Адамавічавых вачах набіраў, выціскаў з іголкі струменчык і толькі падступаўся з уколам, як Адамавіча «адпускала». Усе гэтыя праверкі былі, паўтаруся, аднастайныя, усе мелі на мэце паказаць, што Адамавіч заўсёды напагатове і не такі прасцячок, каб не здагадацца пра нашыя з Крывіцкім планы. (Яму па-ранейшаму здавалася, што ў нас з Крывіцкім змова супраць яго.)

Праўда, быў выпадак, калі я ледзь не "засыпаўся". У адзін з вечароў мы мірна сядзелі за шахматамі. Раптам Адамавіч, як заўсёды ні з таго ні з сяго, падазрона ў мяне ўставіўся, тады збялеў і пачаў гучна стагнаць. Я памог яму дабрацца да ложка, накрыў коўдраю… І тут цюкнула мне ў галаву: а што, як на гэты раз праўда, і ён не жартуе? Вунь якое дыханне частае, з хрыпамі, уздрыгвае ўвесь — відаць, ад прыступаў болю, твар бела-сіні, нездаровы…

— Выкліч «хуткую», паміраю!.. — і калі я кінуўся ў пярэднюю, дзе на тумбачцы стаяў тэлефон, пачуў ззаду: — Тэлефон адключылі, не заплаціў у час, бяжы на двор!..

Я збег уніз. Каля таксафона не было ні душы. І вось тут — каюся, грамадзянін следчы, — на кароценькі міг я ледзь не паддаўся спакусе. Нашто спяшацца?.. Можа, пастаяць, пакурыць, потым сказаць Адамавічу, што чарга была, ледзь выпрасіў пазваніць… А можа, пакуль падымуся, дзед мой (прашу прабачэння) будзе ўжо халодны?.. І тады, калі прыедуць і забяруць яго, можна будзе да самай раніцы застацца ў яго кватэры…

Але і ў той раз інтуіцыя падказала мне, што трэба іграць ролю сумленна і да канца. Я пазваніў па «нуль-тры», назваў адрас; мне адказалі — "чакайце, выязджаем".

Калі я, задыханы, уляцеў у кватэру, Адамавіч мой сядзеў на кухні, як ні ў чым не бывала, перад шахматнай дошкаю, і абдумваў чарговы ход.

— Збегаў? А мяне адпусціла.

Я знясілена прысеў на табурэтку насупраць.

— Як вам не сорамна, Адамавіч? Стары чалавек…

За што мне сорамна? Што блага зрабілася, а потым прайшло? Дык на тое старасць.

— Вас жа аштрафаваць могуць за ілжывы выклік, вы хоць прытварыцеся хворым, калі яны прыедуць! Ці мне збегаць, сказаць, каб не ехалі?

— Ды сядай гуляй, чаго ты носішся? Яшчэ невядома, ці прыедуць.

— А, дык вы сумняваецеся, ці выклікаў я іх увогуле? Які ж вы, далібог… Няўжо вы ўсур'ёз думаеце, што я… смерці вашай хачу? — з самым нявінным выглядам, надаўшы голасу ноткі лёгкай крыўды, сказаў я.

— Хто цябе ведае? Не ў шахматы ж ты ходзіш сюды гуляць.

Я пакрыўджана паціснуў плячыма. Мы пачалі чарговую партыю. «Хуткая» сапраўды так і не прыехала.

— Памірай пасля гэтага, — паскардзіўся Адамавіч. — Дык ты выклікаў ці не?

— Клянуся, выклікаў! Але ж і вы таксама, Адамавіч… Вы не крыўдуйце, але вашыя жартачкі вам самому могуць бокам вылезці… А калі, не дай Бог, з вамі сапраўды здарыцца штосьці? Там паглядзяць, скажуць, а, гэта той самы дзед, які столькі разоў нас падманваў!.. І спозняцца…

— А табе-то што? Ну, спозняцца, памру — ты ж толькі гэтага і чакаеш.

— Ну, што вы кажаце!.. Якая карысць мне ад вашай смерці?

— Пакуль аніякай, гэта праўда. А ты хацеў бы карысці? — забіраючы каня, якога я знарок "празяваў", са звыклай гуллівасцю, якая заўсёды з'ялялася ў яго голасе, калі ён пачынаў гаварыць пра сваё багацце, спытаў Адамавіч. — Вы ж, цяперашнія, з усяго карысці хочаце, нават з чужой смерці.. Вось, дапусцім, скажу я табе, дзе ў мяне золата, так? Цяпер ты бегаеш за мною, як за дзеўкаю, у рот глядзіш і кожнае жаданне выконваеш… А як скажу — што будзе? Тады б ты мне такі укольчык зрабіў, што мала б не падалося. Хіба б ты бегаў тады, як куля, выклікаць «хуткую»? Ды ты б яшчэ і падушку мне на нос паклаў, ды прыціснуў бы яе так, лёгенька…

Халадзеючы ад прадчування блізкай удачы, ад таго, што я не памыляюся і Адамавіч нікому іншаму, а толькі мне ў перспектыве збіраецца перадаць багацце, здранцвелымі губамі я пралепятаў:

— Калі ў вас сапраўды многа золата, чаму б вам… самому не пажыць у радасць?

— У якую радасць? Падумай галавою, ты ж разумны хлопец: я — хворы, стары, баязлівы, мне ў магазін цяжка выбрацца, вядро цяжка вынесці, а тут — прадаць золата! Дзе, і як, і каму я яго прадам? Панясу ў скупку? Ды мяне высачаць і кокнуць за адзін грам гэтага золата, не тое што за злітак! Папрасіць каго-небудзь? Таго свайго пустазвона я папрасіў ужо адзін раз, паверыў яму — больш не хачу.

Популярные книги

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сдам угол в любовном треугольнике

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сдам угол в любовном треугольнике

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Недомерок. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 6

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

На грани развода. Вернуть любовь

Невинная Яна
2. Около развода. Второй шанс на счастье
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
На грани развода. Вернуть любовь

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2