Чтение онлайн

на главную

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

Вярнуўся — яна ляжала, прыкрытая коўдраю, і не спала.

"Пасядзі са мною", — сказала яна раптам.

Ён прысеў, паправіў ссунутую коўдру, падаткнуў ёй пад ногі.

"Мне так пашэнціла, што я з табою еду", — прашаптала яна.

"З-за таго, што купіў табе пасцель?"

"Раскажы яшчэ што-небудзь", — папрасіла яна, не адказаўшы.

"Ну, слухай. Бог стварыў Зямлю. І ўсё жывое на ёй. І гэтае жывое жыло і развівалася, а потым памірала, мільёны гадоў. Нараджаліся і паміралі розныя мудрацы, розныя рэлігіі, розныя грамадскія лады, вяліся войны, адбываліся рэвалюцыі, ірваліся атамныя бомбы… і ўсё гэта рабілася дзеля таго, каб у канцы дваццатага стагоддзя два чалавекі сустрэліся ў адным купэ цягніка. Смешна, праўда? Вось вынік усяго развіцця чалавецтва — каб мы з табою сустрэліся! А раніцаю развіталіся назаўсёды".

"Не, — хутка сказала яна. — Ты пакажаш мне Мінск".

"Што менавіта ў Мінску?"

"Усё. Я амаль нічога там не ведаю. Не ведаю нават, дзе цырк, не была ў ім ні разу, не ведаю, дзе плошча Перамогі…»

"Ты не перастаеш мяне здзіўляць. Ты ж нармальная сімпатычная дзяўчына — табе няма каму паказваць Мінск? Як жа ты жывеш, чым?"

"Колькі я там жыву — менш чым паўгода. Інтэрнат не даюць, гаспадыня кватэры сварыцца, каб не гуляла позна. Лекцыі, семінары, а ўвечары зноў вучу і тэлевізар гляджу. Ведаеш, як цяжка ў медыцынскім?"

"Здагадваюся. Усё, Наташа, заўтра ўставаць рана".

"Пачакай, нагніся… — сказала яна, прыўзнялася і пацалавала яго ў вусны. — Добрай ночы!"

VII

Н. драмаў. Ён чуў, як гадзіны ў тры пастукалі ў дзверы, правадніца крыкнула: "Жлобін!", і «чачэнец» падхапіўся, пачаў збірацца. У чатыры гадзіны зноў стук і крык: "Беразіно!", і маладая маці з дачкою выйшлі. Нарэшце а палове шостай уключылася святло, зайшла правадніца і аб'явіла: "Мінск".

Н. паляжаў трохі, каб не перашкаджаць дзяўчыне збірацца. Потым зірнуў уніз, павітаўся. Яна сядзела апранутая, трохі прыпухлая пасля сну і ад таго яшчэ больш па-дзіцячы прыгожая. Яна разглядала білеты.

"Вось, аддалі, — сказала яна, убачыўшы яго. — На, на памяць".

Ён узяў два білеты, запіхнуў у кішэню кашулі.

Вакзал сустрэў іх ранішнім рэзкім шумам, лютаўскім, адліжным, прапахлым дымам паветрам.

Яны спусціліся ў светлы пераход, да метро.

"Ну, шчасліва", — сказала дзяўчына, забіраючы сумку, якую ён падносіў.

"Ты паедзеш?"

"Паеду, метро працуе ж". "Можа, запішы тэлефон?"

"Навошта?" — яна няўцямна зірнула на яго, усміхнулася чамусьці.

Белы плашч мільгануўся апошні раз, змяшаўся, растварыўся сярод людзей.

Н. выйшаў на другім баку вуліцы. Першы тралейбус будзе толькі праз паўгадзіны.

На прыпынку курылі, і гэты цыгарэтны ранішні смурод раздражняў. Праехала прыбіральная машына, са скрыгатам здзіраючы сваім касым «нажом» бруд з асфальту, а жорсткі "венік"-круцёлка падхопліваў ззаду гэты бруд, не так падмятаючы, як раскідваючы яго ва ўсе бакі. Людзі хапалі сумкі, ціснуліся да сцен, далей ад краю тратуара, на які ляцела гразь.

О, пракляцце! Гэтыя галасы, мацюкі, бледныя ў паўзмроку твары, сумкі, цыгарэтны дым, гэты скрыгат «нажа» аб асфальт!.. Таксоўку ўзяць? І прыперціся дамоў у шэсць раніцы? І дома будзе тое ж самае!

Н. было страшна.

"Ну, выратаваў Мінск?" — папытаў ён у сябе.

VIII

Ён сабраўся і хутка пайшоў Ленінградскай вуліцай у бок «Дынама», завярнуў улева і ў скверыку прысеў на крайнюю лаўку. Святлела. У Мінску зусім не было дажджу. Сёння будзе сонечны, цёплы, харошы дзень. Жыць бы і радавацца.

Што ж адбылося?

Тое, што яму зноў стала страшна. Да моташнасці. Да істэрыкі. Да немагчымасці не тое што радавацца, а жыць.

Учора яго выратавала ад гэтага страху думка хутчэй вярнуцца ў Мінск. Што цяпер? Чым цяпер гэты страх мог бы быць зняты?

Адным: калі б гэтая абсалютна чужая яму дзяўчына не развіталася так абыякава. Калі б яна пакінула адрас, ці запісала нумар яго тэлефона. Навошта? Няважна, ён больш чым упэўнены, што ніколі не шукаў бы яе.

"Пакуль не разбяруся, нікуды не паеду! Буду сядзець тут хоць да вечара!"

"Пачнём з прасцейшага: што мяне спалохала? Для гэтага трэба ўспомніць, калі ТАКОЕ было апошні раз. Даўно, да жаніцьбы. Я пісаў тады сваю першую аповесць…»

І Н. прыгадаў сюжэт той аповесці (ён увогуле помніў кожную старонку трох сваіх кніжак). Галоўны герой ведаў, што яго сяброўка спіць з іншымі. А з ім — не. Разам з тым яна кахала яго, несумненна. Яна, голая, выходзіла з ванны, выціралася перад ім, прасіла зашпіліць на спіне станік, цалавала, запаляла яго — і далей ніяк. Яна смяялася з яго, нібы помсціла за тое, што ён кахае яе такую. А ён не столькі кахаў, колькі хацеў разабрацца. Было не каханне, а паталогія кахання, хвароба. Яе паводзіны і словы былі алагічныя. І сваёй непаслядоўнасцю, невытлумачальнасцю дзяўчына даводзіла галоўнага героя да адчування страху перад жыццём.

"Дык што — сексуальныя матывы? — думаў Н., седзячы ў ранішнім скверыку на лаўцы. — Глупства, гэтая дзяўчына з невялікай нацяжкаю годная мне ў дочкі! Не, могуць быць, вядома, і сексуальныя, але не гэта галоўнае…»

Ён успомніў жанчыну, з якой пазнаёміўся ў тых жа гадах, студэнтам, у "Кнігарні пісьменніка". Ён выйшаў з дзвярэй "Закрытага фонду", тады яшчэ быў такі, толькі для пісьменнікаў; жанчына падышла і папрасіла купіць ёй у тым «Фондзе» нейкую кнігу па псіхалогіі. Ён вярнуўся, купіў. Яны пазнаёміліся. Жанчына аказалася дзіцячым псіхіятрам. Н. падараваў ёй сваю кніжку з той першай аповесцю. Потым разоў колькі хадзіў да жанчыны ў госці (яна была ўдава); яны гулялі ўвечары па вуліцах і размаўлялі.

"Ты ведаеш, што ты «прирожденный» пісьменнік? — казала жанчына. — Проста дзіўна: нарадзіцца сярод нейкіх палескіх балот — і такое абвостранае адчуванне ўсяго! Твая аповесць — беларускі варыянт "Крэйцэравай санаты", я называю гэта «мардабой» — калі жанчына і мужчына, кахаючы адно аднаго, абое люта мучацца. Але бачыш, дарагі Н., п…страданне заўсёды было і будзе асновай любой творчасці…»

Не таму шарахнула яго тое слова, што і да яго адносілася, не таму, што так будзённа вылецела з вуснаў старэйшай за яго, сімпатычнай інтэлігентнай жанчыны, дзіцячага доктара, — а таму, што няпраўдай было. У гэтым ён гатовы быў паклясціся. Ды Божа мой, калі б толькі гэтае — мала ў інстытуце дзевак, якія клаліся ў ложак за пачак цыгарэт!..

Популярные книги

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Недомерок. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 4

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10