Чтение онлайн

на главную

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

Н. успомніў іншыя свае творы на тэму «кахання». Несумненна, творы тыя звязвала адно — адчуванне героямі АЛАГІЗМУ, СУПЯРЭЧНАСЦІ.

Чалавек зацыкліваўся на пункце: чаму сказаўшы «а», жанчына не гаворыць «б»? Чаму, абяцаючы чакаць з войска, не чакае? Чаму голая выходзіць з ванны, прыхінаецца, запаляе — і на гэтым усё канчаецца? Чаму цалуе першая ў цягніку, просіць паказаць Мінск, а раніцай абыякава кідае: "Шчасліва"?..

Матывам тых твораў быў не секс, а жаданне звесці канцы з канцамі, адшукаць логіку, нават гармонію. То былі пакутныя пошукі нейкай формулы, якая давала б магчымасць разгадваць такі тып жанчын.

І ў творах гэта больш-менш удавалася. Гармонія знаходзілася, супярэчнасці знікалі. Гераіні каяліся, прасілі прабачэння… Гэта значыць, калі б Н. захацеў напісаць мастацкі твор пад назваю "Банальнае дарожнае знаёмства", дык для вырашэння супярэчнасцяў ён скончыў бы яго тым, што дзяўчына адшуквала б Н. — галоўнага героя — і ўсё выйшла б цудоўна і гарманічна.

Зусім інакш было ў рэальным жыцці.

IX

Н. падумалася, колькі заходніх фільмаў ён перагледзеў за апошнія гады. Як там усё лёгка і проста! Знайшоў праблему — пазнаёміўся ў цягніку з дзяўчынаю, якая не пакінула свой тэлефон! Ды выйдзі з цягніка, заходзь у любую кавярню — і знойдзеш дванаццаць яшчэ лепшых, якія дадуць не толькі тэлефон!..

"Чаму ж я капаюся ў гэтым?

Таму, што веру адзіна сваёй інтуіцыі.

Таму, што мяне палохае гэта, мне гэта найбольш цікава; а каму не цікава і каго не палохае гэта — тым горш (ці лепш) для яго…»

І так, паехалі. Секс-матывы калі і ёсць, дык не галоўныя. Вырашэнне супярэчнасцяў — важнае, але недастатковае (мала што можа абяцаць жанчына, а потым не выконваць! Не трэба спадзявацца, тады не будзе і расчаравання).

Адкінем яе абяцанні, словы і магчымыя думкі. Возьмем канкрэтнае дзеянне. Учора раніцаю што зрабіла дзяўчына? Яна пайшла. І сёння пайшла. Узнік страх. І ўчора, і сёння.

Значыць, яму не хочацца, каб яго кідалі? Хочацца быць побач? Што ён хацеў узяць ад яе? Выгаварыцца? З такім жа поспехам можна было выгаварыцца і «чачэнцу», і сябрам, і маці, і жонцы…

Н. здавалася, што ён круціцца недзе блізка-блізка ад разгадкі. Нешта казала яму, падавала сігналы — "цяплей, цяплей!", калі ён пачынаў шукаць гэтай разгадкі не ў сваім жыцці, а ў сваіх ранейшых творах. Ён зноў пазваў на дапамогу памяць, і ўсплылі перад вачыма старонкі, раздзелы… Што хацелі яго героі ад жанчын? Ад адной — сексу, ад другой — пакаяння, ад трэцяй — усяго толькі тэлефоннага нумара… І побач з гэтым хаценнем заўсёды ішоў страх. Што кепскага рабілі, ці маглі зрабіць, яго героям тыя жанчыны? Маглі сысці, кінуць іх.

"І тады я пайшоў да Тані, — успамінаў Н. свае цытаты, — і бажуся, як толькі пастукаў у дзверы, зайшоў, сеў, павітаўся — уся мая трывога некуды знікла".

"Страшна і незразумела, калі думаеш, што яна бавіць час са мною і цалуе на развітанне…"

"Галоўнае, я падышоў, сеў насупраць — і ўсе страхі мінулі без следу. Як гіпноз. Як п'яніцу з пахмелля трэба гарэлка, так мне трэба яе бачыць увесь час".

"Ён заўсёды панічна баяўся расстанняў…"

X

Разгадка аж закружыла галаву.

А любімыя песні, якія ён заўсёды мурлыкае пра сябе, едучы на працу ці з працы, або напявае ўголас, калі застаецца адзін?

"Не говорите мне прошай — я это слово ненавижу…"

"Не уходи, побудь со мною…"

"Ён яшчэ вернецца!..»

"Бывай, абуджаная сэрцам дарагая, чаму так горка? — не магу я зразумець…»

"Я так устала с тобой расставаться, что ненавидеть стала дороги…"

"Давай пожмем друг другу руки — и в дальний путь на долгие года…"

"Самая нелепая ошибка — то, что ты уходишь от меня…»

Яшчэ раней Н. усё распытваў маці, які ён быў малы. "Ціхі быў, спаў усё, — адказвала маці неахвотна. — Я з раніцы пайду ў калгас, а ты ляжыш у калысцы, спіш, чакаеш, пакуль прыйду і пакармлю". — "Я заставаўся цэлы дзень галодны?" — "Ну, бацька карміў трохі… Нажуе якога хлеба ў суслу… А то раз баршчом цябе накарміў, у паўгода, ледзь адратавалі. Цэлы месяц у бальніцы з табою ляжала. Уколы табе ў галаву давалі". — "А я плакаў, калі ты раніцаю сыходзіла?" — "Гм, яшчэ як! Як і ўсе дзеці".

Адзін з нямногіх яркіх успамінаў да двух гадоў: калыска, з якой трэба выбрацца. Трэба знайсці чалавека, які ўратуе ад голаду, ад адзіноты. Палачкі з аднаго боку калыскі, аказваецца, можна рассунуць. Можна пралезці ў гэтую дзірку, вываліцца неяк. Удар аб падлогу. Боль, кроў. Прыбягаюць нейкія людзі (бацька?), сварацца, выціраюць кроў, кладуць назад у калыску. На гэты раз палачкі папраўленыя, сядзяць моцна, не рассунеш…

Ежу, ласку, супакой — усё можа даць адзін чалавек, Жанчына. І раптам яна сыходзіць. І дзіця не ведае, на колькі — на гадзіну, на дзень ці назаўсёды?

Дык што: кожнае расстанне з любой жанчынаю — закамплексаваны ў падсвядомасці тых гадоў страх? Не, не кожнае і не з любою. Гэта зусім проста. Страх ад развітання з жанчынамі такога тыпу, якія нагадваюць Н. маці. Якія словамі ці дзеяннямі пачынаюць клапаціцца пра яго, выказваць сваю прыхільнасць, любоў да яго.

Ён патрапляе ў залежнасць ад іх. Пакуль яны побач, яму спакойна. Пакуль яны побач, ад іх можна ўзяць штосьці.

Тыповы комплекс!..

XI

Н. закурыў, падняў сумку і пайшоў назад на прыпынак. Шумны горад пасвятлеў і даўно ўжо жыў сваім — чужым, незразумелым жыццём.

Н. не спяшаўся.

"Добра, комплекс. Але разгадка комплексу нічога не дае. Псіхааналізам вылечыцца немагчыма.

Даўно і не мною даказана. Ёсць толькі два — у ідэале — варыянты.

Першы — "адпусціць" свае жаданні, «развязаць» іх, даць ім волю, не заганяць іх у глыбіні свядомасці. Вызваліць сябе ад прыдуманай людзьмі маральнасці. Мапасан, за шэсць гадоў да свайго вар'яцтва і смерці, марыў: раскошны палац недзе ў Егіпце, чарнаскурыя рабы, мармуровыя басейны, мяккія, абцягнутыя скураю сцены, пяць жонак — з пяці кантынентаў Зямлі… Гэтым ён хацеў «развязацца», "адпусціць" інстынкты.

Популярные книги

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Недомерок. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 4

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10