Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
– А яны і захварэлі,- адказала Соня,- і ДАВОЛІ моцна.
Аліса паспрабавала ўявіць падобны дзіўны лад жыцця, але ж заблыталася яшчэ горш, таму працягнула:
– А чаму яны жылі на дне калодзежа?
– Ці хочаш яшчэ гарбаты?- заботліва спытаўся ў Алісы Заяц.
– Я пакуль анічога не піла,- пакрыўджана адказала дзяўчынка,- таму не магу спажыць ЯШЧЭ.
– Ты пэўна хацела казаць, што не можаш узяць МЕНЕЙ,- заўважыў Капялюшнік,- таму што ўзяць БОЛЬШ, чым анічога, значна лягчэй.
– А ў вас ніхто і не пытаўся,-
– А хто цяпер робіць заўвагі!- трыўмфуючы заўважыў Капялюшнік.
Аліса нават не знайшла, што адказаць, таму самастойна наліла сабе гарбаты і зрабіла бутэрброд, а потым зноў накіравала Соне сваё пытанне:
– Чаму яны жылі на дне калодзежа?
Соня зноў думала хвіліну ці дзве, а потым адказала:
– Таму што гэта быў патачны калодзеж.
– Няма такіх,- пачала Аліса абурана, але Капялюшнік і Заяц пачалі на яе шыкаць, а пакрыўджаная Соня заўважыла:
– Калі ты такая разумная, можа скончыш гісторыю сама?
– Ёечкі, не! Калі ласка, працягвайце,- пакорліва прамовіла Аліса,- Я болей не буду вас перарываць. Можа дзесці адзін ёсць.
– Зразумела ж, толькі адзін,- злосна сказала Соня, але згадзілася працягваць.- Дык вось, гэтыя тры сястрычкі вывучалі...
– Вывучалі што?- спытала Аліса, забыўшы пра свае абяцанні.
– Патаку,- нават не падумаўшы адказала Соня.
– Мне патрэбна чыстая чашка,- перарваў размову Капялюшнік,- рухаемся на адно месца.
Ён сеў на новае месца, Соня села на яго папярэдняе, Заяц на месца Соні, а Аліса на тое, дзе толькі што сядзеў Заяц. Капялюшнік адзіны,хто атрымаў ад гэтага выгоду, а Алісе было горш за ўсіх, бо Заяц, толькі што кінуў у талерку малочнік.
Аліса не жадаючы больш пакрыўдзіць Соню, асцярожна спыталася:
– Прабачце, я не надта зразумела. Дзе яны бралі патаку?
– Ты ж можаш браць воду з “вадзянога калодзежа”,- заўважыў Капялюшнік,- дык чаму нельга выцягнуць патаку з “патачнага”. Дурнічка.
– Але ж яны жылі на дне?- запыталася Аліса ў Соні, быццам не пачула заўвагу Капялюшніка.
– Зразумела,- адказала Соня,- на самым глыбокім дне.
Падобны адказ надта засмуціў бедную Алісу, дзякуючы гэтаму Соня магла колькі часу гаварыць без перапынення:
– Яны вывучалі патаку,- працягвала Соня, пазяхаючы і паціраючы вочы, бо зноў засынала,- і разнастайныя рэчы, якія пачынаюцца на “М”.
– Чаму на “М”?- спытала Аліса.
– Чаму не?- заўважыў Сакавіцкі Заяц.
Аліса замаўчала.
А Соня ўжо паспела заплюшчыць вочы і заснуць, але пасля штуршка Капялюшніка, яна прачнулася з невялічкім енкам і працягнула:
– ... якія пачынаюцца на “М”: мышалоўку, месяц, мудрасць і мноства: ты напэўна чула выраз “вялікае мноства” - а хутчэй за ўсё ня ведаеш, як яго вывучаць.
– Вы ў мяне пытаецеся?- збянтэжылася Аліса.- Я не думаю...
– Тады і не кажы,- сказаў Капялюшнік.
Гэта ўжо было занадта. Аліса ў раз’юшанасці паднялася
– Каб я яшчэ ТУДЫ вярнулася!- сказала Аліса, хаваючыся за дрэвамі.- Гэта самае бязглуздае чаяванне з тых, што я бачыла!
Толькі яна гэта прамовіла,як заўважыла дрэва з дзвярамі ў сярэдзіне.
– Так, так, цуды працягваюцца.- падумала яна.- Але ж сённе ўвесь дзень дзівосны. Лічу, што трэба туды пайсці.
Праз дзверы ў дрэве яна зноў патрапіла ў доўгую залу са шкляным столікам.
– На гэты раз я зраблю ўсё правільна,- сказала яна сабе, узяла са століка залаты ключык і адчыніла дзверы ў садочак. Потым пачала адкусваць кавалачкі ад грыба (што ляжаў у яе кішэні), пакуль не стала ростам у трыццаць сантыметраў, каб прайсці праз дзверы і ЎРЭШЦЕ патрапіла ў доўгачаканы прыгожы садочак, сярод яркіх кветак і прахалодных фантанаў.
Глава VIII
Каралеўскі кракет
Вялізны ружовы куст стаяў ля ўвахода, і ружы, якія раслі на ім, былі з большага белымі, але тры садоўнікі самааддана фарбавалі іх у чырвоный колер. Гэта моцна здзівіла Алісу і яна падкралася бліжэй, каб паслухаць, аб чым гамоняць садоўнікі, і вось, што пачула:
– Асцярожней, Пяцёрка! Ты ледзь не абліў мяне фарбай!
– А што я,- казаў Пяцёрка маркотным тонам,- гэта Сямёрка штурхнуў мяне!
На што Сямёрка маментальна адрэагаваў:
– Малайчына, Пяцёрка! Валі ўсё на іншых!
– ДОСЫЦЬ ТАБЕ балбытаць,- адказаў Пяцёрка,- я чуў, што Каралева збіраецца цябе пакараць!
– За што ўжо?- спытаў першы садоўнік.
– Гэта не ТВАЕ справы, Двойка,- акрысіўся Сямёрка.
– Не! Гэта АГУЛЬНЫЯ справы.- казаў Пяцёрка,- Ён ўчора прыцягнуў кухару замест звычайнай цыбулі, цыбуліны цюльпану!
Сямёрка кінуў свой пэндзаль аб зямлю:
– Ах! Як жа ж гэта не...- пачаў ён, але раптам убачыў Алісу, якая назірала за імі, следам за Сямёркай на дзяўчынку звярнулі ўвагу астатнія і кінуліся ёй у ногі.
– Скажыце калі ласка,- далікатна спытала Аліса,- навошта вы фарбуеце ружы?
Пяцёрка з Сямёркаю маўчалі, але выразна глядзелі на Двойку. Урэшце той прамовіў ціхім голасам:
– Ці ж вы бачыце, міс, гэта павінны былі быць чырвоныя ружы, а мы памылкова вырасцілі белыя, і калі Каралева даведаецца пра гэта, нам адсякуць галовы. Таму мы і спяшаемся паспець да яе з’яўлення...
У гэты момант Пяцёрка, сачыўшы за межамі сада, з тугою закрычаў:
– Каралева! Каралева!
Усе тры адразу ж кінуліся тварамі ў зямлю. Адчуўся гук мноства крокаў і Аліса азірнулася, каб убачыць Каралеву.