Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
Аліса ўжо пачала шукасць магчымасці дзеля адыходу і задавала сабе пытанне, ці ж ёй атрымаецца зрабіць гэта, і не быць кімсьці заўважанай. Раптам, яна заўважыла ў паветры дзівосную выяву, якая спачатку яе азадачыла, але праз хвіліну-другую Аліса ўбачыла знаёмую ўсмешку і зразумела, што гэта аб’яўляецца Чашырскі Кот. Таму супакоілася і сцешылася тым, што будзе магчымасць з кімсьці пагаманіць.
– Як маешся?- спытала Усмешка, як толькі была поўнасцю сфарміраваная.
Аліса дачакалася калі з’явіцца хаця б адно вока і кіўнула галавой.
– Няма карысці
Праз хвіліну з’явілася ўся галава, тады Аліса пакінула ў спакое свайго фламінга і пачала дзяліцца з Катом сваімі думкамі пра гульню, адчуваючы задавальненне ад наяўнасці добрага суразмоўцы. Кот жа ж, вырашыўшы, што і галавы дастаткова для гамонкі, далей не з’яўляўся.
– Яны тут увогуле не ведаюць, як гуляць,- жаласліва распачала Аліса,- і ўсе так жудасна спрачаюцца, што не магчыма пачуць нават саму сябе... А калі і ёсць якія правілы, на іх ніхто не звяртае ўвагі... І ты нават не ўяўляеш, як цяжка тое, што ўсе атрыбуты жывыя. Напрыклад, что рабіць, калі вароты, ў якія я павінна біць, сыходзяць у іншы бок поля... Я між іншым, павінна зараз біць па вожыку Каралевы, але той збег, як толькі заўважыў маё набліжэнне.
– А ці спадабалася табе сама Каралева?- ціхім голасам спытаў Кот..
– Ані,- адказала Аліса,- яна так занадта...- у гэты момант Аліса заўважыла, што Каралева наблізілася з заду і ўважліва падслухоўвае, таму працягвала,-... добра гуляе, што хоць кідай зараз жа ўсё аб зямлю і здавайся.
Каралева ўсміхнулася і пайшла далей.
– З КІМ ты тут размаўляеш?- спытаўся Кароль, які падышоў да Алісы і з зацікаўленасцю пачаў разглядаць галаву Чашырскага Ката.
– Гэта мой сябра – Чашырскі Кот,- адказала Аліса,- дазвольце мне вас пазнаёміць адно з адным?
– Ён мне не спадабаўся,- заўважыў Кароль,- але, калі жадае, хай пацалуе маю руку.
– Не, дзякуй!- адказаў Кот.
– Не грубі,- пакрыўдзіўся Кароль,- і не глядзі на мяне гэдак,- апошнія словы ён сказаў схаваўшыся за Алісу..
– Кошкі маюць права глядзець на каралей,- сказала яна.- Памятаю, што чытала аб гэтым у кнізе, хаця не памятаю ў якой.
– Не! Хай ён адыйдзе!- рашуча прамовіў Кароль і паклікаў Каралеву, якая праходзіла па блізу,- Даражэнькая! Зрабі з гэтым катом, што-небудзь.
Каралева мела толькі адзін спосаб уладжваць любыя справы.
– Адсячы ЯМУ галаву!- сказала яна, нават не азірнуўшыся.
– Пайду прывяду к'aта,- шпарка казаў Кароль і збег.
Аліса вырашыла паглядзець, як працягваецца гульня, паколькі здалёк чула апантаныя крыкі Каралевы. Яна ўжо паспела асудзіць трох гульцоў, за тое, што прапусцілі сваю чаргу. Алісе гэта здалося дзіўным, паколькі гульня была ў такім бязладдзі, што яна ніколі не ведала, яе зараз чарга ці не. Таму вырашыла пайсці пашукаць свайго вожыка.
Ён быў заняты бойкаю з іншым вожыкам, што здалося Алісе добрай магчымасцю забіць аднаго другім. Адзінай цяжкасцю было тое, што яе фламінга паспеў збегчы ў іншы бок саду, дзе беспаспяхова пытаўся ўзляцець на дрэва.
Калі Аліса злавіла фламінгу і павярнулася, бойка
– Гэта не вельмі важка,- вырашыла Аліса,- тым больш, што ўсе роўна вароты даўно сышлі.
Яна ўзяла фламінгу падпаху, каб той не збег, і вярнулася крыху паразмаўляць з сябрам.
Калі яна ўжо набліжалася да Ката, яна здзівілася, ўбачыўшы вялікі натоўп вакол яго. Тут спрачаліся кат, Кароль і Каралева. Яны гаварылі адначасова, а астатнія маўчалі і выглядалі даволі недарэчна.
Калі Аліса наблізілася, усе трое звярнуліся да яе, каб уладзіць спрэчку. Кожны паўтарыў свае аргументы, але паколькі гаварылі яны адначасова, ёй было цяжка, штосьці зразумець.
Кат сцвяржаў, што не можа секчы галаву, калі няма цела, ён ніколі не рабіў гэта ў маладосці і не збіраецца пачынаць у сталым узросце.
Аргумент Караля быў такім, калі маецца галава, яе можна адсячы, і ён не збіраецца надалей слухаць лухту к'aта.
Каралева ж сказала, што, калі яны зараз жа не разбяруцца, што рабіць з Катом, яна ўкатуе ўсіх. (Гэтая заўвага і прымусіла прысутных занепакоіцца.)
Аліса нават не ведала, што і адказаць:
– Ён належыць Герцагіне. Спытайце ў ЯЕ.
– Яна ў турме,- сказала Каралева к'aту,- прывядзі яе!
Кат, збег з хуткасцю стралы. А галава Ката ў той жа момант пачала знікаць. Таму Кароль з катам доўга бегалі па наваколлі ў яго пошуках. А астатнія вярнуліся да гульні.
Глава IX
Гісторыя Фальшывага Чарапахі
– Ты нават не ўяўляеш, як я рада цябе зноў убачыць, любасенькая,- сказала Герцагіня, далікатна ўзяшы Алісу за руку, каб пайсці разам.
Дзяўчынка была вельмі ўражаная, калі ўбачыла яе ў гэткім настроі і вырашыла, што гэта перац рабіў Герцагиню шалёнай.
– Калі Я буду герцагіняй,- вырашыла яна (не вельмі на гэта спадзеючыся, але...),- я ўвогуле забараню гатаваць штось з перцам. Суп і без яго надта смачны... Можа і ўсамрэч гэта перац прымушае людзей гарачыцца,- працягнула Аліса, задаволеная сваёй знаходкай новага правіла,- кіслы воцат робіць іх кіслатварымі, горкія лекі - гаротнымі, а разнастайныя слодычы - добрымі і любымі. Шкада, што людзі гэтага не ведаюць і моцна пакутуюць.
Яна ўжо паспела забыцца на Герцагіню, таму крыху збянтэжылася, пачуўшы яе голас ля вуха:
– Аб чым ты задумалася, любасенькая,- раптам сказала Герцагіня.- Не магу прыпомніць, якая тут мараль, але прыпомніўшы абавязкова скажу.
– А ці абавязкова павінна быць мараль?- рызыкнула спытаць дзяўчынка.
– А, дзіцятка ж ты маё любае,- прамовіла Герцагіня.- Мараль ёсць паўсюль. Трэба яе толькі адшукаць.
І прамовіўшы гэта, моцна прытулілася да Алісы.
Ёй гэта вельмі не спадабалася: па-першае, Герцагіня была надта брыдкай, па-другое, - яна была высокага росту і таму уперлася сваім падбароддзем у Алісіна плячо, а падбароддзе ў яе было ваструшчае. Але паколькі Аліса была далікатнай дзяўчынкай, яна цярпела, як магла.