Чтение онлайн

на главную

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Ён быццам праглынуў косць і яна засела ў яго ў горле,- заўважыў Грыфон і, наблізіўшыся да Чарапахі, пачаў трэсці яго і стукаць яму кулаком па спіне. Урэшце да Чарапахі вярнуўся голас, і ён працягваючы гаротна рыдаць вымавіў:

– Ты магчыма ніколі не жыла на марскім дне...

– Не,- прызналася Аліса.

– ... і хутчэй за ўсё не ведаеш, лобстэра...

(Аліса канечне хацела шляхетна прызнацца, што спрабавала яго калісьці, але зразумеўшы, што скажа глупства, толькі пахістала галавой)

– ... Тады ты і ўявіць сабе не зможаш, такога цудоўнага танца

як Лобстэравая Кадрыль!

– Ой не!- сказала Аліса.- А як яго танчаць?!

– Як?!- казаў Грыфон.- Па-першае, трэба ўстаць у лінію на беразе...

– У дзве лініі!- закрычаў Чарапаха.- Цюлені, чарапахі, ласосі і гэтак далей; прастора ачышчаецца ад мядуз...

– ГЭТА займе колькі часу,- патлумачыў Грыфон.

– ... потым, усе становяцца па двая...

– ... кожны са сваім лобстэрам,- усклікнуў Грыфон.

– Зразумела,- падтрымаў яго Чарапаха,- становяцца па двая і рухаюцца наперад...

– ... потым мяняюцца лобстэрамі і працягваюць рух...- пряцягваў Грыфон.

– ... а потым,- закрычаў Чарапаха,- кідаюць...

– ... лобстэраў... – усклікнуў Грыфон, узлятаючы ў паветра.

– ... як мага далей у мора...

– ... плывуць за імі...- шалёна крыкнуў Грыфон.

– ... вяртаюцца назад. Гэта першая фігура,- сказаў Чарапаха, раптоўна сцішыўшы голас і дзве істоты, якія хвіліну таму шалёна прыгалі вакол, ціхінька селі на зямлю, гледзячы на дзяўчынку.

– Напэўна гэта вельмі прыгожы танец!- сарамліва прамовіла Аліса.

– А ці б хацела ты яго ўбачыць?- спытаў Фальшывы Чарапаха.

– Аёечкі! Вельмі б хацела,- пляснула ў далоні Аліса.

– Тады давай паспрабуем прадэманстраваць першую фігуру,- сказаў Чарапаха Грыфону.- Канечне прыйдзецца танчыць без лобстэраў... Так! Хто будзе спяваць?

– Вой, лепш ТЫ спявай,- сказаў Грыфон.- Я забыў словы.

Яны пачалі захопленна кружыцца вакол Алісы, час ад часу наступаючы ёй на ногі, калі набліжаліся надта блізенька і махалі лапамі ў такт, а Чарапаха тым часам пачаў спяваць, вельмі павольна і сумна:

“Рухайся хутчэй, браточак,- хек у смоўжыка прасіў,- Каб дэльфін, за мной плывучы, хвоцік мне не аддавіў. Лобстэры і чарапахі недзе ўперадзе імчаць І на беразе чакаюць, ці ты будзеш танцаваць? Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць? Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць? Не ўяўляеш, як выдатна,- хек працягваў спакушаць,- У празрыстай гладзі мора разам з лобстэрам лятаць!” Кажа смоўжык: “Задалёка будуць пэўна нас кідаць. Дзякуй, дружа, за прыязнасць, не пайду я танцаваць. Не пайду я, не хачу я, не пайду я танцаваць. Не пайду я, не хачу я, не хачу я танцаваць.” “Не хвалюйся за адлегласць, будзь, брат смоўжык, весялей. Там, дзе Англія, далёка, воды
Францыі бліжэй.
Ты заўжды ў блакіце мора зможаш сябра адшукаць, Не блядней, а разам з намі ты спяшайся танцаваць. Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць? Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць?”

– Дзякуй вам, за такое цікавае відовішча,- сказала Аліса, задаволеная, што танец урэшце скончыўся,- і песенька пра хека мне вельмі спадабалася!

– Наконт хека,- пацікавіўся Чарапаха,- ты канечне ж яго ведаеш!

– Так!- адказала дзяўчынка.- Ён колькі разоў быў у нас на аб...- яна тарапліва ўстрымалася.

– Не ведаю, дзе знаходзіцца твой Аб,- сказаў Чарапаха,- але, калі ты яго столькі бачыла, ты канечне ведаеш, як ён выглядае?

– Зразумела,- глыбакадумна адказала Аліса.- З хвастом у роце і ў сухарах.

Ну наконт сухарэй ты памыляешся,- заўважыў Чарапаха,- мора хутка б іх змыла. А наконт хваста ў роце маеш рацыю...- Чарапаха пазяхнуў і заплюшчыў вочы...- Лепш ты ёй скажы,- звярнуўся ён да Грыфона.

– Справа ў тым,- казаў той,- што ён ЗАШМАТ любіць танцы з лобстэрамі. І яго, канечне, заўжды кідаюць у мора, і ён ляціць далёка-далёка, а хвост для раўнавагі трымае ў роце і потым, канечне, не можа яго выцягнуць. Вось.

– Дзякуй вялікі,- адказала Аліса,- вельмі цікава! Пра гэта я ніколі не ведала.

– Калі жадаеш, я магу расказаць яшчэ больш,- сказаў Грыфон.- Напрыклад, ведаеш, чаму ён называецца хекам

– Не! Я нават не думала аб гэтым!- пляснула ў далоні Аліса.- Чаму?

– ГЭТА ЎСЁ З-ЗА АБУТКУ,- ганарова адказаў Грыфон.

Аліса была надта здзіўленая.

– З-за абутку?!- здзіўлена паўтарыла яна.

– Уважліва паглядзі на свае чаравічкі,- сказаў Грыфон.- Думаю яны ў цябе сухія, так?

Аліса паглядзела ўніз і колькі часу разглядала свой абутак, перш чым даць адказ.

Канечне ж, сухія, а пры чым тут гэта!

– Таму што на марскім дне чаравікі ды боты заўжды мокрыя,- сказаў Грыфон таямнічым голасам,- таму шмат якія рыбы кХЕКаюць. Цяпер зразумела?

– А хто шые марскім жыхарам абутак?- згараючы ад цікаўнасці спытала Аліса.

– Вядома, камбала ды вугар,- крыху нахабна адказаў Грыфон,- гэта і малая крыветка ведае!

– Калі б я была хекам,- заўважыла Аліса ў якой яшчэ не выходзілі з галавы словы песенькі,- я б не дазволіла дэльфіну аддавіць сабе хвосцік, я б яму крыкнула: “Асцярожней, калі ласка, вы нам тут не патрэбны!”

– Ён абавязкова павінен быць,- паведаміў Фальшывы Чарапаха,- аніводная разумная рыба не пойдзе ў супольнасць, дзе няма дэльфіна.

– Няўжо! А чаму?- здзіўлена спытала Аліса.

– Тут няма загадкі,- адказаў Чарапаха,- справа ў тым, што дэльфін сваім вялізным хвастом проста змятае ўсіх мядуз са шляху, таму калі рыбы мяне кудысьці запрашаюць, я пытаюся: “А хто мяце?”

– А ў нас звычайна пытаюцца :“З якой мэтай?”,- сказала Аліса

– Добра! Дастаткова аб гэтым.- пакрыўджана заявіў Чарапаха, а Грыфон дадаў:

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни