Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
Першае, што яна пачула, гэта хор галасоў:
– Глядзіце! Біл паляцеў!- казаў голас Труса.- Гэй там, ля загароджы, лавіце яго!
Потым на кароткі час цішыня, і зноў балбатанне:
– Трымайце яму галаву!
– Цяпер брэндзі!
– Не душыце яго!
– Што там было, хлопча?! Што з табой здарылася?! Расказвай!
Затым, чыйсьці голас (“Пэўна Біла!”- вырашыла Аліса) запішчаў:
– Я нават не зразумеў! Больш не трэба, дзякуй! Мне ўжо лепей! Вох! Я так перахваляваўся, не ведаю, што і казаць! Усё што
– Вой жа ж, хлопча, як сапраўдную ракету!- згадзіліся астатнія.
– Трэба спаліць дом!- пачула Аліса голас Труса і абураная гэткай прапановай закрычала:
– Толькі паспрабуйце! Я на вас Дзіну спушчу!
Адразу узнікла мёртвая цішыня, і Аліса падумала: “Цікава! Што яны будут рабіць цяпер?! Думаю, калі б здагадаліся, то знялі б дах!”
Мінула хвіліна ці дзве, і Аліса зноў адчула нейкае варушэнне звонку, а голас Труса сказаў:
– На першы час адной каляскі будзе даволі!
“Каляскі ЧАГО?!”- падумала Аліса, але доўга гадаць не прыйшлося. У наступны момант у Алісу праз вакно паляцела залева з маленькіх каменьчыкаў, а некаторыя з іх нават траплялі ёй у твар.
– Трэба пакласці гэтаму канец!- сказала яна сабе, а ўголас крыкнула,- Не трэба так болей рабіць!
Гэты яе вокліч нарадзіў новую хвалю мёртвай цішыні.
У наступны момант Аліса крышачку здзівілася, ўбачыўшы, што каменьчыкі, прызямляючыся на падлогу, ператвараюцца ў маленечкае печыва. У яе галаве адразу ж з’явілася яскравая ідэя:
“А калі пакаштаваць адно з гэтых печывак?- падумала яна.- Упэўнена, гэта паўплывае на мае памеры. І паколькі павялічвацца мне няма ўжо куды, я павінна зменшыцца.”
Аліса праглынула адно печыва і з захапленнем заўважыла, што пачынае памяншацца. Як толькі яна стала дастаткова маленькай, каб пралезці ў дзверы, яна вылецела з хаты. Звонку Аліса ўбачыла натоўп невялічкіх звяроў і птушак. Пасярод яна ўбачыла Біла (маленечкую яшчарку), яго трымалі дзве марскія свінкі, якія паілі яго з бутэлькі. Як толькі зверы ўбачылі Алісу, яны кінуліся на яе, але дзяўчынка паспела хуценька збегчы і схавацца ў густым лесе.
“Найперш,- казала сабе, блукаючы па лесе Аліса,- мне трэба вярнуць свой натуральны памер, а потым знайсці шлях у той прыгожанькі садочак. Я лічу, што гэта найлепшы план.”
План насамрэч быў добры і не блага пабудаваны, але ўсё ж меў адзін недахоп – Аліса не ўяўляла, як збіраецца гэта рабіць. Яна па просту блукала сярод дрэў, пакуль чыйсьці кароткі, але гучны брэх не прымусіў яе падняць галаву.
Велізарнае шчанё глядзела на Алісу вялікімі круглымі вачыма і асцярожна спрабавала дакрануцца да яе сваёй лапай.
“Бедненькі сабачка”- прамовіла Аліса ліслівым голасам, а потым паспрабавала пасвістаць. Яна моцна спалохалася ад думкі, што шчанё можа быць галодным і захоча яе з’есці, не гледзячы на ласкавасць.
Блага разумеючы, што робіць, яна схапіла невялічкую палку
Аліса вырашыла, што гэта добрая магчымасць збегчы. Яна пабегла і бегла ажно пакуль не запыхалася, а шчанюковы брэх не пачаў гучаць ціха-ціха.
“І ўсё ж такі - гэта быў даволі файны сабачка!- прамовіла Аліса, калі прысланілася да казяльца, каб аддыхацца, абмахваючы сябе адным з яго лістоў.- Я б магла навучыць яго разнастайным фокусам, калі... калі б толькі была патрэбнага памеру! Мамачкі! Я амаль што забылася, што мне трэба вырасці! Але ж толькі як? Дайце падумаць - дзеля гэтага, я патрэбна што-небудзь з’есці, альбо выпіць, але што?”
Гэта было насамрэч цікавае пытанне. Аліса азірнулася, вакол былі толькі кветкі і зёлкі, але нічога, што б яна магла з’есці ці выпіць. Аліса знайшла толькі грыб памерам з яе саму. Яна паглядзела пад ім, абышла вакол, урэшце вырашыла паглядзець на ягоную шапку.
Яна паднялася на пальчыкі, зірнула ўгару і сустрэлася вачыма з вялікім Вусенем, які сядзеў, склаўшы на грудзях рукі і паліў кальян, не звяртаючы ані на што ўвагі.
Глава V
Аліса і Вусень
Колькі часу Аліса і Вусень назіралі адно за адным у цішыні. У рэшце Вусень вяцягнуў мундштук кальяну з роту і прамовіў абыякава-сонным голасам:
– Ты хто такая?
Гэта не надта нагадвала пачатак размовы. Аліса робка адказала:
– Я не ўпэўнена, сэр, хто я зараз – Я ведаю КІМ я была з ранку, але з гэтага часу я столькі разоў змянялася!
– Што ты маеш на ўвазе?- сур’ёзна спытаў Вусень.- Растлумач!
– МНЕ цяжка адказаць,- задумалася Аліса, - ведаеце...
– Не ведаю,- сказаў Вусень.
– Я не магу вам гэта растлумачыць,- ветліва прамовіла Аліса,- таму што сама гэта не разумею; але ж я сёння столькі разоў мяняла свой памер, што і сама заблыталася.
– Няўжо?- спытаў Вусень.
– Можа зараз для вас гэта натуральна,-сказала Аліса,- але калі вы ператварыцеся на кукалку, а потым на матылька, ці ж вы не здзівіцеся?
– Зусім не.
– Але ж, думаю, вы будзеце сябе адчуваць дзіўна,- заўважыла Аліса,- Ва ўсякім выпадку, Я сябе гэдак адчуваю.