Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

Вецер сыпануў у твар Вырвіча мокрыя халодныя кроплі, стрэсеныя з кустоўя, на якім мігцелі толькі асобныя вузкія лісцікі, як жоўтыя рыбкі. Пагана быць маленькай рыбкай, над якой кружляюць галодныя шчупакі.

Але заўсёды ёсць шанец, што тыя драпежнікі між сабой перагрызуцца раней, чым з’ядуць рыбку.

Пранціш падставіў ветру твар, заплюшчыўшы вочы: пахла далёкімі вандроўкамі. А гэта найлепшы сродак змагчы тугу і забыцца на ўсе праблемы!

У доме з зялёнымі аканіцамі Пранціша сустрэла ўстрывожаная Саламея, яе вялікія сінія вочы былі пачырванелымі ад слёз.

— Бутрым замкнуўся ў кабінеце, не адзываецца. А нядаўна ліст прынеслі…

Вырвіч схапіў канверт і падыйшоў да свечкі, каб лепей разгледзець. На пячатцы красаваўся герб Агалінскіх, знаёмы Пранцішу яшчэ па падзеях трохгадовай даўнасці:

менавіта такі герб, толькі захляпаны гразёю, красаваўся на дзверцы карэты, якая прыпынілася каля збеглага шкаляра Вырвіча на дарозе з Менску да Валожына. І пан з карэты прапанаваў шкаляру купіць у яго за шэлег каштоўную рэч, а гэтай рэччу аказаўся змрочны алхімік, якога цяпер належала неяк ратаваць з дасканала ўчыненай пасткі.

Цікава, ці дадумаўся мазгавіты прафесар да тых высноваў, да якіх прыйшоў студыёзус, ці так паглыбіўся ў гора і пачуццё віны, што не здольны да лагічных выкладак? Пранціш прыклаўся вокам да адтуліны ў дзвярах прафесарскага кабінету. Доктар сядзеў за сталом, утаропіўшыся ў кавалачак паперы… Вырвіч здагадаўся, што гэта запаветны аркушык з накрэсленым на ім дзіцячай рукою імем «Аляксандр».

Пранціш для прыліку пастукаўся ў дзверы прафесарскага кабінету і гучна распавёў пра ліст, падкрэсліўшы, што прачытаць трэба неадкладна. У адказ — маўчанне.

— Ну дык я сам прачытаю, добра?

Маўчанне. Будзем лічыць, што гэта згода.

Змест ліста быў просты і лаканічны. Доктару Баўтрамею Лёдніку ў наступны панядзелак належала выправіцца ў шлях. Пан Гервасій Агалінскі заездзе за ім уранку. Пані Саламея Лёднік мусіла застацца ў Вільні і нікуды не адлучацца. Пранціш разумеў, што ім патрэбна была закладніца — каб доктар абавязкова вярнуўся. Да агульнага здзіўлення, Хвелька запрасіўся ехаць з гаспадаром — патлумачыўшы, што хоча нарэшце здзейсніць параду разагнаць лішнюю флегму. Падобна, і пані Саламея ленаватага слугу падгаварыла — усё ж спакайней, калі яшчэ адзін верны чалавек побач з падарожнікам апынецца. Вырашана было, што Саламеі дапаможа па гаспадарцы прыслуга, бедная жанчына з іхняга прыходу, якая дагэтуль толькі з’яўлялася на час, але пакуль можа і пасяліцца з гаспадыняй. А каб дом не заставаўся без мужчынскай абароны, возьме з сабой мужа, хоць кульгавы і падслепаваты, але ж стары жаўнер.

Карацей, заставался зноў прысніць пальму — бо нічога іншага не прыдумаеш, акрым як аддавацца на волю лёсу.

РАЗДЗЕЛ СЁМЫ

ВЫРВІЧ І ЛЁДНІК НА ПРАКЛЯТЫМ МЛЫНЕ

Дзе дарогі, там яміны… Індусы, дарэчы, патлумачылі б, што Яма — імя бога падземнага царства, уладальніка чатырохгаловых сабак, якія блукаюць нябачнымі сярод людзей, выглядаючы іхнія грахі. У адной руцэ Ямы — дубінка, якой ясна як трэба карыстацца ў адносінах з грэшнікамі, а ў другой — пятля, з дапамогай каторай бог індускім сваім спосабам вымае душу з цела.

Тутэйшыя ямы таксама маглі вынуць душу з цела — лёгка. Аднойчы ў юнацтве пан Міхал Багінскі, толькі вярнуўшыся на радзіму з Францыі, кульнуўся разам з карэтай у такую калюжыну на ліцвінскай дарозе, што ледзь выцягнулі, і пасля гэтага ўзяўся парадкаваць гасцінцы ў сваіх уладаннях, так што злашчасная яміна нават вельмі паспрыяла паспалітаму люду. А вось бачыць яміну на дарозе ў сне — гэта значыць, наяве будзеш мець кепскае таварыства.

Хаця куды ўжо можа быць горшае таварыства, чым пан Гервасій Агалінскі, які, седзячы ў дарожнай карэце-дармезе без гербаў гэтак пагардліва і ненавісна пазіраў на Баўтрамея Лёдніка, што калі б погляды мелі моц звычайнай зброі, доктара праткнула б наскрозь, як чорнага жука шпількай. Карэта то адным колам, то другім правальвалася ў яміны, брудныя фантаны выплюхваліся з-пад капытоў коней, і пасажыраў, нягледзячы на навамодныя металёвыя рэсоры, матляла туды-сюды, як муку, якую прасейвалі праз рэшата. Але Лёднік сядзеў, уткнуўшыся ў пульхную кніжку ін-кварта на нямецкай мове, відаць, нейкую навуковую нудоту, і выказваў эмоцый не болей, чым восеньская лужына. Ну, праехалася праз яе кола — а яна засталася, і зноў люструе шэрае восеньскае неба. На Вырвіча пан Агалінскі зусім не паглядаў — можа, проста таму, што, мяркуючы па апухлым твары пана і пачырванелых вачох, сёння ў ягонай галаве таксама скакалі альраўны, і круціцца па баках было балюча. Вядома,

выпраўляючыся ў далёкае і небяспечнае падарожжа, шляхціц павінен як след развітацца з сябрынай. І на раніцу пасля развітання лепей яго не чапаць.

Выправіліся ў дарогу зусім у кепскі час. Не сухім летам і не зімой, калі рэчкі ператвараюцца ў зручныя дарогі, а ўвосень, калі наперадзе самая слата. Вядома, у карэце ўтульна — тым болей, карэта — дармез, у якой могуць раскладацца сядзенні дзеля спання. Але калі да Полацку яшчэ так-сяк даедуць па гасцінцы, то далей праз балаты, пушчы і калюжыны на такой калымажыне не прадзярэшся.

Кіраваліся ў Полацак не выпадкова, хоць гэта значыла некалькі лішніх дзён дарогі. Лічбачкі на малюнку Пандоры былі каардынатамі таемнай пячоры, запісанымі на «янохскай мове», якой доктара Дзі навучыў нетутэйшы Урыель. Вось толькі слоўніка анёльскай мовы пад рукой не было… Той асобнік, што меўся ў Лёдніка, доктар пад гарачую руку спаліў у тым самым каміне, дзе згаралі Пранцішавы вершыкі — каб не засталося спакусы ўвязвацца ў містычныя пошукі. А бліжэйшы цэлы асобнік дужа рэдкага выдання можна было знайсці хіба ў дзядзькі Лейбы, аптэкара з Полацку, які сябраваў з бацькам панны Рэніч, вядомым кніжнікам, і ад яго дастаў на захаванне шмат рэдкасцяў. Таму і рушыла карэта да святой Сафіі на беразе Дзвіны…

Дарога, як ёй заўсёды ўласціва, вымятала з галавы лішнія перажыванні, як сухое лісце са сцежкі. Невядомасць і небяспека… Дзвесце год таму на каралеўскай пошце ад Вільні да Кракава можно было, пры ўсім спрыянні, як сведчыў француз дэ Віжэнэр, даехаць за пяць дзён, а звычайныя падарожныя трацілі найменш два тыдні… Папскі нунцый Луіджы Ліпамана з Варшавы да Вільні дабіраўся дванаццаць дзён ды пісаў у Рым жаласна: «Бог ведае, якія невыгоды зазналі і я, і мае спадарожнікі, едучы ў самыя суворыя маразы, праз лёд, вецер, узняцце водаў; мы кепска харчаваліся, з цяжкасцю спаталялі смагу, спалі ўвесь час на зямлі, маючы пад сабою толькі шматок сена, дый той знайсці было нялёгка».

Ад таго часу коні не сталі бегаць хутчэй, а дарогі не палепшалі. А калі давядзецца адбівацца ад рабаўнікоў, аб’язджаць паваленыя дрэвы ды ваенныя дзеянні… Пруская вайна ніяк не скончыцца, хоць уся Еўропа ад яе стамілася. Можна было наторкнуцца на якісь вайсковы атрад, які шукаў дэзерціраў, навабранцаў альбо проста марадзёрстваў. А ў неразбярысе, якая панавала, усе ўспрымаліся найперш ворагамі. Магчыма, калі Вырвіч вернецца на радзіму, у яго будуць цалкам прыстойныя шляхецкія вусы.

Рэдкія сустрэчныя хапаліся за шапкі і схіляліся ў пакорлівых паклонах, пакуль карэта з панамі не міне. Цікава, Лёднік неяк распавядаў з горыччу, што ў той Ангельшчыне сустрэчныя прасталюдцы могуць нават пагардліва свіснуць услед карэце, а ў Швейцарыі ветліва памахаць рукой… Пранцысь, шарачковы шляхцюк, які вырас сярод мужыкоў, не мог такой дзёрзкасці з іх боку нават уявіць. Далёка мясцоваму люду, выхаванаму кіямі ды бізунамі, да пастараляў Жан-Жака Русо ды іншых фізіякратаў. Няхай пані Саламея з мужам і ўзяліся падораных ім сялянаў адукоўваць, пераводзіць на аброчную сістэму, ды на месца аканома прытулілі дабрэннага беглага француза, захопленага прагрэсіўнымі ідэямі… А тыя пейзане таўсманнага француза жабай празвалі, панскі поплаў увесь патравілі, а новазбудаваная школка дык і ўвогуле згарэла, як сама па сабе. Вырвіч пагардліва фыркаў: паны самазваныя, хіба мяшчук зразумее, як рады даць вясковай гаспадарцы? Але калі Лёднік прапаноўваў — едзь, знаёнца, ды навядзі парадак, гэтак жа пагардліва адмоўчваўся. Хопіць, накорпаўся ў зямлі ў дзяцінстве.

Пранцысь, якому абрыдзела маўчанне, паціху разглядаў пана Гервасія: з якім чалавекам давядзецца падзяляць у бліжэйшыя месяцы хлеб, соль і смяротную небяспеку? Пакуль зразумела было адно: пан у кіпні купаны, смелы ваяка, аб чым сведчаць шнары на шчацэ і ўпартым ілбе, добры піток, пра што паведамляюць пачырванелыя нос і вочы. Ну а раз, па яго прызнанні, заступаўся перад братам за доктара-халопа, дык не зусім ачарсцвелая ягоная душа. З кішэні пана тырчэў нейкі дзіўны штыр з нанесенай шкалой і некалькімі дроцікамі, які час ад часу пан даставаў і, прыжмурыўшы адно вока, цэліўся ім у неба, потым нешта падкручваў, нешта вылічваў, старанна варушачы вуснамі, і рабіўся ў гэтыя моманты падобным да цікаўнага хлапчука. Злавіўшы позірк студыёзуса, важна патлумачыў:

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8