Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вядома, - залямантавала яна, - гэта настаўнiк! А ты хацела, каб хто гэта быў? Твая сястра не будзе iсцi ў дзевяць гадзiн ранiцы. Ты добра ведаеш, што няма цягнiка ў гэтую пару... Ну, хутчэй iдзi па кошыкi!

Дачка з неахвотаю адступiла ад акна i выйшла праз дзверы, якiя вялi проста ў склеп. Спiной да Кантэна, жонка не сцiхала:

– А гэты - нешта нейкае! Ён, можа, тады не пайшоў бы, калi б дарога была ўсланая метровым слоем гною! I то я не ўпэўнена...

Яна толькi што вымыла свае худыя, ружовыя ад гарачай мяшанкi рукi i цяпер

выцiрала iх аб рушнiк, якi вiсеў побач з плiтою. Паказваючы падбародкам на дзверы, яна працягвала:

– Цяпер вакацыi, дык ён цэлымi днямi будзе вiсець над душой. Асаблiва калi тут з'явiцца Марыя-Луiза. Я гэта прадбачу, але не жадаю гэтага.

Яна паглядзела на Кантэна.

– Ты чуеш цi не? Не жадаю! Як толькi яна прыедзе, я хачу, каб у доме былi адны свае. Выкручвайся як хочаш, але давядзi яму гэта. Чуеш? А калi не захочаш, дык я сама яму растлумачу! Я саромецца не буду!

Кантэн наблiзiўся да акна. Настаўнiк яшчэ не дайшоў да павароту. Ён размашыста крочыў па дарозе, а перад яго тварам плыло невялiчкае воблачка пары, якое ўтваралася ад частага дыхання. За спiною Кантэна зноў чулiся жончыны кпiны:

– Ты можаш глядзець, колькi табе ўлезе, але я не пабаюся сказаць тое, што думаю, нават калi ён будзе тут!

Амаль з бояззю Кантэн вымавiў:

– Ты ж павiнна зразумець...

Ужо каторы раз яна перапынiла яго:

– Зразумець? Гэта ён павiнен быў ужо даўно зразумець, калi ў яго трохi варыць галава! I як такi абмежаваны хлопец змог вывучыцца на настаўнiка?!

Яна схапiла вязаную кофту i пачала хутка надзяваць яе. Рухi Iзабэлы былi нервовыя, цела выгiналася, быццам наэлектрызаванае злосцю.

– Ва ўсякiм разе, - дадала яна, - нiхто не скажа, што я прынаджваю яго.

– Ды ўжо ж, чаго не скажаш, таго не скажаш, - прамармытаў у адказ з горкай усмешкай Кантэн i пакiваў галавою.

Iзабэла, якая ўжо накiроўвалася да дзвярэй, нечакана развярнулася. Гэтай простай фразы было дастаткова, каб яна скiравала ўсю сваю злосць на Кантэна. Яна сказала з прысвiстам:

– Калi б ты з самага пачатку рабiў, як я, мы б ужо даўно пазбавiлiся ад яго!

Настаўнiк ужо заходзiў у двор, i Кантэн хуценька адказаў:

– Вельмi прашу, не крычы пры iм. Я сам скажу яму. Я абяцаю табе, толькi памаўчы.

Увайшла Дэнiза, несучы два вялiзныя кашы. Ад iх цяжару даволi развiтыя грудзi дзяўчынкi ажно распiралi спераду блузку ў сiнiя i белыя клетачкi. Дэнiза паставiла кошыкi на падлогу, ускiнула на галаву вялiкую суконную хустку i прыхапiла яе шпiлькай пад барадою. Цяпер яе твар зрабiўся круглейшым i паўнейшым. Пасвятлелi блакiтныя вочы, якiя неадрыўна сачылi за дзвярмi. Iзабэла збiралася адчынiць iх, як на ганку пачулiся крокi настаўнiка. Хвiлiна маўчання, потым пачулiся чатыры ўдары. Дэнiза ажно падалася галавой i грудзьмi наперад, але так i засталася стаяць на месцы з разяўленым ротам. Iзабэла, сцяўшы ад злосцi вусны, глядзела на мужа, якi павагаўся некалькi хвiлiн, а пасля выгукнуў:

– Заходзьце!

Дзверы

павольна расчынiлiся, але не паспеў настаўнiк i кроку ступiць, як Iзабэла прасакатала:

– А цi добра вы ногi выцерлi, га?

Паколькi хлопец вагаўся i нерашуча стаяў на парозе, яна раздражнёна прадоўжыла:

– Ды ўжо ж заходзьце, толькi хутчэй, а то ўсю кухню мне выстудзiце. Хоць мы i не плацiм за дровы, але ж нарыхтоўваць iх нялёгка. Вам, пэўна, невядома, што гэта такое. Вас камуна забяспечвае палiвам, дык вам няма чаго баяцца.

Настаўнiк зайшоў i разгублена спынiўся ля самых дзвярэй. Кантэн пайшоў яму насустрач, каб падаць руку. Дэнiза таксама падышла блiжэй. Настаўнiк усмiхнуўся ёй i спытаўся:

– Ну, як справы, малая?

Дзяўчынка моцна пачырванела, i ўвесь яе твар напружыўся ад намагання адолець хваляванне i знайсцi адказ. Бацька ведаў, што яна вось-вось адкажа, але яе апярэдзiла мацi.

– У Дэнiзы ўсё добра, - адрэзала яна.
– У нас тут ва ўсiх справы iдуць добра, нават у скацiны. Толькi скацiна есцi хоча, i ў нас няма часу, каб тачыць лясы. Мы займаемся гаспадаркай, i ў нас не бывае вакацый. Мы толькi чулi пра iх. Пойдзем, Дэнiза! Ды паварочвайся ты!

Не змаўкаючы, Iзабэла падхапiла свае гаршкi, з якiх усё падымалася пара, пiхнула нагой дзверы i апынулася на двары. Дэнiза панесла ўслед кошыкi. Кантэн моўчкi назiраў у акно, як яны iшлi да хлява.

2

Мужчыны доўга стаялi i глядзелi цяпер адзiн аднаму ў вочы. Настаўнiк, якi быў значна вышэйшы за Кантэна, ажно нахiлiўся ўперад, i яго постаць нагадвала пытальнiк: галава павольна гойдалася на тонкай шыi, напаўсагнутыя каленi ледзь трымалi цела. Белыя i занадта тонкiя для мужчыны рукi рабiлi нейкiя няўпэўненыя рухi. Светлыя вочы настаўнiка слязiлiся, i ён, дастаўшы насоўку, нарэшце сказаў:

– Калi з холаду трапляю ў цяпло, заўсёды плачу.

– Я таксама, - падтрымаў яго Кантэн.

Ён назiраў, як настаўнiк выцiраў свае вострыя скулы i доўгi тонкi нос, якi расчырванеўся ад марозу. Настаўнiк нягучна высмаркаўся, выцер яшчэ раз твар i стаў глядзець на Кантэна. Рукi настаўнiка то ўзнiмалiся, то ападалi ўздоўж цела, быццам ён яшчэ працягваў хаду.

Цягнулiся хвiлiны. Кантэн пачуў, як зачынiлiся дзверы ў хляве. Усюды панавала цiшыня: тут, памiж iмi, звонку, вакол дома i, напэўна, на ўсёй раўнiне, якой не было канца-краю. Сумнае святло ледзь прабiвалася ў кухню праз запацелыя шыбы.

– Прысядзьце на хвiлiнку да агню, - сказаў нарэшце Кантэн.

Настаўнiк кашлянуў, не ведаючы, што адказаць старому. Яго рукi ўзнялiся на ўзровень грудзей, раскiнулiся ў бакi i зноў апусцiлiся, быццам апалыя лiсты.

– Я не хацеў бы замiнаць вам, - сцiпла прамовiў ён.
– Можа, вам трэба нешта рабiць...

– У такую пару, ведаеце...
– хацеў адказаць Кантэн, але настаўнiк перапынiў яго:

– I сапраўды, для гэтай пары года...

Але тут Кантэн крыху ажывiўся i загаварыў сам:

Поделиться:
Популярные книги

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16