Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ведаеце, я некалькi разоў пасылаў ёй лiсты пасля вакацый... Яна мне адказвала... Нядоўга, праўда, але адказвала...

Ён апусцiў вочы i зноў уздыхнуў.

– I што, - спытаў Кантэн, - яна вам больш не пiша?

– За апошнiя два месяцы я нiчога ад яе не атрымлiваў, - панура адказаў настаўнiк.

Дэнiза слухала iх размову з вялiкай увагай. Твар яе быў напружаны, вочы блiшчалi, аднак гэты бляск патух адразу, калi на парозе з'явiлася мацi.

Кантэн моцна закашляўся, а настаўнiк ступiў да дзвярэй i сказаў:

– Пайду... Не хачу вас больш турбаваць... Да пабачэння,

пан Кантэн... Да пабачэння...

Iзабэла ўжо ўвайшла ў дом, але трымала дзверы прачыненымi. I як толькi настаўнiк параўняўся з ёю, яна шырока расхiнула дзверы перад яго носам. Настаўнiк яшчэ раз няскладна павярнуўся i, звяртаючыся да ўсiх, сказаў:

– Да пабачэння... Зычу вам добрых Каляд!

3

– Добрых Каляд i добрай дарогi! Каб мароз вас памарозiў, каб ажно ў вас аблупiўся зад!

Iзабэла сказала гэта даволi гучна, гледзячы на дзверы, за якiмi толькi што знiк настаўнiк.

Кантэну карцела сказаць ёй, што яна пераходзiць мяжу, але ён стрымаўся, бо ведаў: адно яго слова - i яна завядзецца яшчэ горш. Ён спадзяваўся, што жонка спынiлася на гэтым, ён нават быў упэўнены, калi ўбачыў, што тая паклала ў ракавiну пусты збанок, а потым панесла ў склеп кошык з яйкамi. Але калi яна зноў вярнулася, яму не трэба было падымаць на яе вочы, бо яна магла прачытаць там усе яго думкi да адной. Кантэн пашкадаваў аб гэтым i адразу павярнуўся спiной да жонкi, хацеў падысцi да акна. Але не паспеў ён зрабiць i двух крокаў, як пачулася бурчанне Iзабэлы. Перадражнiваючы настаўнiка, тая пачала гаварыць:

– Я вельмi люблю снег... Гэта так прыемна, калi iдзе снег... Я люблю хадзiць па iм... Ой, людцы, вы бачылi гэткага дурня?!. Можа, ён i па гаўне хадзiў бы з такою асалодаю?!. Калi б ён папрацаваў, як мы, дык не гаварыў бы такога глупства! Ён - лайдак, ды яшчэ пыльным мяшком прыбiты...

Кантэн сцяў зубы. Гэтак далёка яго жонка зайшла ўпершыню. Стары прадчуваў скандал яшчэ тады, калi настаўнiк толькi заходзiў у дом. Сапраўды, хлопец меў добрае цярпенне, каб вытрымаць усё гэта. Не кожны дазволiць так з сабою абысцiся. Ён жа не глухi. Усё чуў, гэта факт! Канечне, каб не Марыя-Луiза... З-за яе ён мог вытрымаць усё. Ён не быў баязлiўцам. Гэта было вiдаць па яго пагляду. У настаўнiкавых вачах свяцiўся гонар, але там яшчэ было i нешта пакутнiцкае, як у ахвяр на бiблейскiх малюнках. Кантэн не стрымаўся на гэты раз. Ён рэзка павярнуўся да жонкi i крыкнуў ёй злосна:

– Сцiхнi! Ты ўжо занадта!..

Гэта прымусiла Iзабэлу замаўчаць на нейкую хвiлiну, але не больш. Яе худы твар напружыўся, левае павека прыкрыла напалову карычневае вока, ад чаго жончын погляд зрабiўся яшчэ больш жорсткiм. Неўзабаве на твары з'явiлася фальшывая ўсмешка. Тонкiя вусны выгнулiся i адкрылi чорную дзiрку на месцы, дзе выпаў клык. Увесь выгляд Iзабэлы сведчыў пра тое, што яна асмялела.

– А як жа, - зашыпела яна, - ён жа настаўнiк. На-стаў-нiк! Гэтага дастаткова, каб нiхто не меў права зачапiць яго. Гэтага дастаткова таксама, каб лiчыць яго разумным.
– Яна павысiла голас.
– Ды ўжо ж! Са мной гэты нумар не пройдзе! Досыць мне твайго глупства! Ты нiкога лепшага не бачыш вакол сябе, бо сам некалi марыў стаць настаўнiкам! Ты звар'яцеў пад старасць! Гэты чалавек адняў у цябе розум! Падумаеш, настаўнiк!

А калi б твая дачка выйшла замуж за сама дурнога з настаўнiкаў, ты, мусiць, быў бы на сёмым небе ад шчасця?!

Кантэн ведаў, што яна можа гаварыць гэтак доўга. Ён не адзiн раз выпрабаваў гэта на сабе. Словы сыпалiся i сыпалiся з яе без перапынку. Але яны яго не краналi, бо датычылiся толькi яго аднаго. Яны былi адны i тыя. Ён чуў iх, можа, сотню разоў, таму ўзяў за звычку не спрачацца. Але сёння жонка пачала ганьбiць настаўнiка i здзекавацца з яго пачуццяў да Марыi-Луiзы, i Кантэн не змог стрымацца:

– Можаш гаварыць што хочаш, але iх жанiцьба - найлепшы сродак вярнуць да нас дачку.

Гэтыя простыя словы Кантэна быццам сцебанулi Iзабэлу. Яна кiнула сваю работу i з пагрозлiвым выглядам пачала наступаць на мужа. Яе голас ажно трымцеў ад гневу:

– I як толькi табе не сорамна! Пахаваць нашу дзяўчынку ў гэтай яме Кантэнаў?! Жукамi-гнаевiкамi жылi яны тут няведама колькi пакаленняў, а ты жадаеш такога лёсу сваёй роднай дачцэ?! Яна ж ледзь выдралася з гэтага бруду! А табе найвышэйшае шчасце - пасада настаўнiка! Ды яшчэ тут!

Кантэн скарыстаў момант, пакуль жонка пераводзiла дыханне, i ўставiў слова:

– Так будзе лепш усiм нам. А то можна падумаць, што наша дачка ў Амерыцы. Што гэта значыць: адзiн тыдзень вакацый за два гады! Цi не занадта мала!

Здавалася, што Iзабэла крыху супакоiлася. Больш цвёрдым голасам, якi, аднак, не пераставаў дрыжаць, яна прамовiла:

– Ты ж добра памятаеш, што яна табе казала: яна ахвяруе некалькi гадоў, каб атрымаць становiшча, якое i не снiлася твайму балбесу, няхай ён нават стане iнспектарам школ.

Яе голас задрыжаў яшчэ мацней, калi яна ўспомнiла настаўнiка. Кантэн адчуў, што жонка глядзiць на яго з нядобрай жаласцю. Вiдаць, яна лiчыць яго за вялiкага дурня, бо ён не разумее, у чым шчасце яго дачкi. Яна лiчыць яго за сапраўднага эгаiста.

– Сама галоўнае, - прамовiў Кантэн, - што ад гэтага будзе карысць яе здароўю.

– Няўжо ж я сама не думаю пра гэта? Няўжо ж мне лёгка не бачыць па гэтулькi часу сваю дачку? Я нават не ведаю, хварэе яна цi не. Цябе паслухаць, дык я зусiм яе не шкадую!

У апошнiх жончыных словах Кантэну пачулiся гнеў i адчай. Вядома, яна таксама пакутавала без Марыi-Луiзы, але гэтая яе звычка павышаць голас заўсёды адбiвала ў Кантэна ахвоту суцяшаць яе.

Гэтая сварка была ўжо не першая, таму Кантэн стараўся маўчаць. Усё гэта не мела сэнсу, бо сама Марыя-Луiза вось-вось павiнна была прыехаць. Аднак Iзабэла не сунiмала крыку:

– I не ўздумай, калi яна прыедзе, дурыць ёй галаву з гэтай гiсторыяй! Мне не патрэбны гэты дурнаваты ў нашым доме!

Яна ўсё не магла забыцца пра настаўнiка. Ён выбiў яе з каляiны. Iзабэлу больш за ўсё злавала тое, што хлопец прыйшоў, нягледзячы нi на мароз, нi на дрэнную дарогу, з адной мэтай, каб даведацца, цi прыедзе Марыя-Луiза. А ў гэту выдумку з кнiгай яна адразу не паверыла. I яна ўзялася зноў кпiць з Кантэна:

– Ты заўсёды маеш мяне за дурнiцу. Асаблiва калi прыходзiць гэты тып. Для вас я - неадукаваная мурза. Я ж не чытаю кнiжак, як вы. Аднак што датычыцца будучага нашай дачкi, гэта мурза без адукацыi бачыць далей, чым ты.

Поделиться:
Популярные книги

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16