Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

— Праўды хачу дайсьці.

— Якой праўды?

— А вось якой. Дзе што котка ўкрадзе або нашкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, сьмятану зьлізаў, кот сала ўкраў… А ката там і блізка ня было. Не магу я пярпець такога паклёпу на сябе.

— Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.

— Чаго?

— Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы папсаваў? Заяц! Каго сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і ня заяц быў, а зайчыха.

Не магу я такой няславы цярпець. Пайду да цара на суд.

— Дык што-ж ты — адзін пойдзеш? — кажа кот. — Хто табе аднаму на судзе паверыць. Там трэба сьветкі мець.

— А ты чаму адзін ідзеш?

— Ну, у мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сьветак, тады можна сьмела ісьці.

Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:

— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!

Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зайцы.

Назьбягалася іх цэлая чарада.

Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх палацаў. Бачыць — на дварэ вялікі хлеў стаіць. Ён і кажа зайцам:

— Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.

Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.

Ідзе ён да царскіх палацаў, падскокваючы, у лапкі плешчучы.

Узыходзіць на ганак, стукае ў дзьверы:

— Адчыніце!

Адчыніў яму салдат-вартавы.

— Чаго трэба? — пытаецца.

— Пакажы, дзе цар жыве.

Салдат паказаў.

Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.

— Добры дзень, ваша вялічаства-вымператарства!

— Добры дзень, каток! — адказвае цар. — Што скажаш?

— Ды вось прыслаў табе мой гаспадар пан Марцін Глінскі-Папялінскі гасьцінчыка.

— Дзе-ж той гасьцінчык?

— У хляве.

Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, як зачыніць.

— Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар. — Мусіць, у яго яшчэ больш ёсьць.

— Ён, панок-царок, такі багаты, што дай ты рады. Усяго ў яго многа, няма толькі гаспадыні ў пакоях. Прыслаў мяне тваю дачку сватаць.

Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў, ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.

Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.

Разьвязаў кот торбу, дастаў адтуль усё, што з дарогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.

Акрыяў сяк-так пан Глінскі-Папялінскі ды пытаецца ў ката:

— Ну, што табе цар сказаў?

— Нічога цікавага, — кажа кот.

— Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне больш яды ў запас.

Нанасіў кот яму яды, а

сам зноў пайшоў да цара.

Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:

— Куды ідзеш, кот?

— Да цара.

— Чаго?

— На суд.

І расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:

— Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаяць.

— Аднаму табе суд не паверыць, — кажа кот.

— А ты чаму адзін ідзеш?

— Што ты параўняўся зы мною. Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе навет сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты…

— Дык што-ж мне рабіць?

Зьбяры сотні тры сьветак, тады павераць.

Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуў ды завыў на ўвесь лес:

— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!

Назьбіралася ваўкоў з усяго лесу.

Павёў іх кот Максім да цара.

Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:

— Мы першыя пойдзем на суд.

— Не, — кажа кот, — мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.

Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у лапкі плешчучы.

Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў яму. Кот проста да царскіх пакояў шыбае. Увайшоў да цара, добры дзень даў.

— Што скажаш, каток? — пытаецца цар.

— Так і так, — кажа кот Максім, — прыслаў табе мой гаспадар пан Марцін Глінскі-Папялінскі новы гасьцінчык.

— Добра, — кажа цар.

Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам-нялічана: і ў загарадках поўна набіта і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.

Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім слугам футры пашыць, а кату кажа:

— Перадай пану Глінскаму-Папялінскаму: няхай сам да мяне ў госьці прыедзе.

Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.

— Уставай, — кажа, — я ад цара прыйшоў.

Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пытаецца:

— Што цар сказаў?

— Сказаў, каб ты сам да яго ў госьці ехаў.

Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:

— У чым-жа я паеду? Я-ж голы, як бізун.

— Нічога, — кажа кот, — што-небудзь прыдумаем.

Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара.

Бягуць, бачаць — недалёка ля гасьцінца цэлае войска салдат сьпіць. Кот спыніў гаспадара.

— Пачакай, — кажа, — тут.

А сам крадкам пайшоў да войска. Назьнімаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўськінуў, другі гаспадару даў. І пайшлі сабе далей.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Адский пекарь

Дрейк Сириус
1. Дорогой пекарь!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Адский пекарь

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий