Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

— Ы-ы, яшчэ, то не дапамагала, толькі прынясе палудзень, я зьем, і зараз яна ідзе назад.

— Ну, то йдзі дадому.

Завёў, напаіў, накарміў дасыта і кажа:

— Ідзі-ж спаць, бо заўтра зноў чакае цябе праца.

Назаўтра даў яму напарстак, завёў яго да возера ды й кажа:

— Вылі з возера за дзень усю ваду, а дно пясочкам жоўценькім высып. Апрача таго, палічы рыбаў, колькі будзе вялікіх, і колькі малых.

Той выліваў, выліваў напарсткам ваду, але й знаку няма. Аж прыносіць тая есьці, а ён плача.

— Чаго

ты ўсё плачаш.

— А як-жа мне ня плакаць, то-ж казаў мне бацька твой напарсткам ваду выліць, а я выліваю і знаку няма.

— Э, глупства, я табе дапамагу, але памятай, каб ты мяне не забыўся.

Ён пад'еў і палажыўся спаць. Як бачыш, так вада выліта, і дно жоўценькім пясочкам пасыпана.

— Ну, устань, але памятай, калі прыдзе татуля і запытае, ці зрабіў, кажы — зрабіў. — А рыбу палічыў? — Палічыў: большай трыста шэсьцьдзесят, а меншай ня зьлічыў. Тады ён табе скажа, што гэта не твая праца, а мая, то ты не кажы, што гэта я зрабіла, бо было-б з табою кепска. Ну, а пасьля ён табе скажа, каб ты пазнаў, каторая табе абед насіла, а нас ёсьць сем, то над маёй галавою будзе муха лятаць; а другі раз — ззаду будзе кветачка ў мяне, а трэйці раз — будзе на пазурку зялёная нітачка. — Сказаўшы гэта, пайшла да хаты.

Неўзабаве прыходзіць чараўнік і пытае:

— А што, зрабіў?

— Зрабіў.

— Рыбу аблічыў?

— Аблічыў: большай трыста шэсьцьдзесят, а меншай не аблічыў.

— О, мусіць, то мая дачка зрабіла, а ня ты? — А ён:

— Не, — кажа, — далі-Бог не: яна толькі прынесла есьці і зараз-жа пайшла.

— Ну, ідзі дадому, калі ты пазнаеш, каторая прыносіла табе палудзень, то я цябе ажаню зь ёю, а калі не — то галаву адарву.

Пайшлі. Прыходзіць, аж ён паставіў сем паненак, як адна, ніякае адмены нідзе няма.

— Ну, — кажа — выбірай.

Прыгледзеўся ён над катораю муха лятала і кажа:

— Вось гэта.

— Ну, добра, ідзі спаць.

На другі дзень вывяў зноў сем, як адну, і кажа:

— Выбірай цяпер.

Так абыйшоў ён кругом, угледзіў белую кветачку і кажа:

— Гэта мая.

Чараўнік толькі галавою пакруціў і думае сабе: ну й хітры-ж ты.

Назаўтра выводзіць зноў сем галубіц, як адна, аніякае адмены, і кажа:

— Ну, хлопча, выбірай, каторая табе палудзень насіла.

Хадзіў ён кругом, хадзіў і ўгледзеў на пазурку зялёную нітачку, ды й кажа:

— Калі ня мыляюся, то гэта мая. А чараўнік:

— Ну, — кажа, — ты лепшы штукар за мяне.

Назаўтра іх ажаніў і загадаў, каб матка пільнавала, каб часам яны не паўцякалі. А нявеста ціха кажа каралевічу:

— Мы ўцячом, але паставім дванаццаць зэдлікаў, то гэтыя зэдлікі будуць за мяне адказваць.

Так і зрабілі, а самі наўцекача. Матка пытае:

— Галена, ты ёсьць?

— Ёсьць.

Так яна пытала дванаццаць разоў, а зэдлікі адказвалі; запытала трынаццаты раз — ціха, дык яна як

крыкне:

— Мужу, уставай — няма!

Тады чараўнік кажа:

— Бяжы хутчэй, маці, калі ўпусьціла, гані іх.

Маці зрабілася цёмнаю хмараю і гоніцца, а дачка тое пачула й кажа:

— Гоніць нас маці, я стану вялікім лесам, а ты маленькаю птушачкаю, толькі ня дайся ёй ухапіць.

Вырас адразу вялікі лес, а маленькая птушачка лятае ў ім. Пачала баба за птушкаю ганяцца: лятала, лятала, ды не ўхапіла. Вярнулася назад, чараўнік пытае:

— А што ты бачыла?

— Так і так.

— А чаму ты ня брала, то-ж гэта яны, — гані баба ізноў.

Баба зноў зрабілася цёмнаю хмараю і гоніць, а дачка тое пачула й кажа:

— Ну, гоніцца зноў маці, я зраблюся вялікаю гарою, зарослаю церняю, а ты будзеш салавейчыкам, толькі ня дайся ёй ухапіць.

І стала адразу вялікая гара, зарослая церняю, а салавейчык песьню сьпявае. Хмара надыйшла, стала баба за салавейчыкам хадзіць: хадзіла, хадзіла — ня дала рады прадзіраць гэтага церня калючага, завярнулася і паляцела, а яны далей уцякаюць. Прылятае да хаты, а ён:

— А што, бачыла?

— Так і так.

— Чаму ты, дурная баба, ня брала, то-ж гэта яны й былі. Гані трэйці раз, як знойдзеш, забірай.

Узяла баба із сабою тры гарэхі і зноў гоніць іх, а дачка пачула й кажа:

— Я буду возерам, а ты качуром — ня дайся-ж ты ёй ухапіць.

Прыляцела баба, хадзіла кругом возера і не ўхапіла.

— Ну, ты, — кажа, — мяне не шкадуеш, а я цябе шкадую: на табе, дачка, тры гарэхі, яны табе ў няшчасьці дапамогуць.

А потым паляцела назад, а яны з гарэхамі — уцякаюць далей. Калі-ж падыйшлі блізка да дому таго хлапца, яна й кажа:

— Я затрымаюся ў карчме, а ты ідзі дадому, толькі глядзі, каб цябе бацькі не цалавалі, бо ты аба мне зусім забудзеш.

Ён зайшоў у хату, а бацькі з радасьці давай яго цалаваць, дык ён і чыста забыўся. Пабыўшы крыху, гавораць яму, каб жаніўся. Дык ён і жэніцца. Сабралася шмат народу, а чараўніковая дачка раскусіла азін гарэх і вынула зь яго сукню, як месяц, убралася й ідзе. А матка каралевіча, як пабачыла яе, пачала бедаваць, што тую пакіне. Клікнула яна яе да пакою, дала ёй такога віна, што яна выпіла і заснула. Зьнялі яны тады зь яе тую сукню і схавалі. Прачнулася яна — няма сукні. Заплакала з гора і пайшла.

Аж на другі вечар зноў зьяжджаюцца госьці, яна раскусіла другі гарэх, дастала зь яго сукню, як зоркі на небе, убралася і пайшла. Матка яго яе пабачыла, зноў таксама зрабіла. Тая назаўтра прачнулася, але што-ж зробіш? Заплакала зноў і пайшла. Ідзе, аж спатыкае нейкую старую бабу. Тая падыйшла да яе і пытае:

— Чаго ты, доньку, плачаш?

— Так і так; парадзь мне, бабка, што мне рабіць, я яго ад сьмерці ратавала, а ён мяне забыў, хоць мы ўжо пажаніўшыся былі.

Тады бабка кажа:

Поделиться:
Популярные книги

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке