Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

…А крыкі наблізіліся ўжо ўшчыльную. Яшчэ раз стрэлілі. І яшчэ здуплявалі. Мабыць, яшчэ нейкі вопытны воўк ішоў уздоўж ланцуга і, магчыма, вырваўся з яго ў самы апошні момант, калі людзі перасталі пільнавацца і пачалі падыходзіць адзін да аднаго. Нарэшце паказаўся ад падлеску Галоўны, падышоў да Івана Іванавіча і сказаў, гледзячы на Біма:

— Глядзі ты! На сабаку не падобны: звер зверам. А два выскачылі-такі, уцяклі. Адзін паранены.

Іван Іванавіч лашчыў Біма, угаворваў, але той хоць і паклаў шэрсць на спіне, аднак усё круціўся на адным месцы, часта-часта дыхаў, высунуўшы язык, і адварочваўся ад людзей. Калі ж абодва паляўнічыя пакіравалі да забітага воўка, Бім не пайшоў следам, а,

наадварот, насуперак усім правілам, цягнучы за сабою павадок, адышоў метраў за трыццаць убок, лёг, паклаў галаву на жоўтае лісце і ўсё ліхаманкава калаціўся. Вярнуўшыся да яго, Іван Іванавіч заўважыў, што вочы Біма набеглі крывёю, крывава-чырвоныя. Звер!

— А, Бімка, Бімка. Цяжка табе? Вядома, цяжка. Трэба так, хлопчык. Трэба.

— Памятай, Іван Іванавіч, — сказаў Галоўны, — лягавага сабаку можна і загубіць воўкам — будзе баяцца лесу. Сабака — раб, воўк — звер вольны.

— Так-то яно так, але Біму чатыры гады — дарослы сабака, лесам не напужаеш. Затое ў лесе, дзе ваўкі, ён ужо не адыдзе ад цябе: наткнецца на след і скажа: «Ваўкі!»

— І то праўда: ваўкі ж легашоў грызуць, як куранят. А гэтага цяпер наўрад ці ўбяруць: не адыдзе ад нагі, калі пачуе.

— Вось бачыш! Толькі да года не трэба палохаць воўкам. А так — нічога не зробіш! — хай трывае.

Іван Іванавіч павёў Біма, а Галоўны застаўся ля воўка, чакаць загоншчыкаў.

Калі сабраліся ля леснічоўкі ўсе паляўнічыя, выпілі па чарцы і загаманілі, вясёлыя, усхваляваныя, Бім чужы і адзінокі, ляжаў пад плотам, скруціўшыся ў абаранак, суровы, чырванавокі, уражаны і пераможаны ваўчыным духам. Ах, калі б ведаў ён, што лёс яшчэ раз закіне яго ў гэты ж самы лес!

Да яго падышоў ляснік, гаспадар леснічоўкі, прысеў на кукішкі, пагладзіў па спіне:

— Добры сабака, добры. Разумны сабака. За ўсю аблаву ні цяўкнуў,ні завыў.

Тут усе любілі сабак.

Але калі паляўнічыя паселі ў машыну і Іван Іванавіч падсадзіў туды Біма, той, як кошка, скочыў назад: ён не хацеў быць разам з трыма мёртвымі ваўкамі.

— Ого! — сказаў Галоўны. — Гэты цяпер не прападзе.

Незнаёмы тоўсты паляўнічы незадаволена вылез з кабіны і цяжка палез у кузаў, а Іван Іванавіч з Бімам селі ў кабіну.

Пасля паляванні на слонку былі не так і часта, але Бім рабіў работу цудоўна, як раней. Аднак варта было толькі ўчуць воўчы след — ён канчаў паляванне: туліўся да нагі гаспадара — і ні кроку. Так ён ясна гаварыў слова «воўк». І гэта было добра. А пасля аблавы ён яшчэ мацней стаў любіць Івана Іванавіча і верыць ягонай сіле. Верыў Бім у чалавечую дабрату. Вялікае шчасце — верыць. І любіць. Сабака без такое веры — ужо не сабака, а вольны воўк, або (яшчэ горш) брадзячы сабака. З гэтых дзвюх магчымасцей выбірае кожны сабака, калі ён перастае верыць гаспадару і ідзе ад яго, або калі выгналі. Але гора таму сабаку, які страціць любімага сябра-чалавека, будзе шукаць яго, чакаць. Тады не быць яму ні вольным воўкам, ні брадзячым сабакам, а заставацца ўсё тым жа самым верным і адданым страчанаму сябру, але адзінокім да канца сваіх дзён.

Не буду я, дарагі чытач, расказваць ніводнае з усіх многіх праўдзівых гісторый пра такую адданасць за ўсе гады і да канца сабачага жыцця. Я раскажу толькі пра аднаго Біма з чорным вухам.

Раздзел 6. Развітанне з сябрам

Неяк пасля палявання Іван Іванавіч прыйшоў дадому і лёг на ложак, не вячэраючы і не выключыўшы святла. Гэтага дня Бім добра нарабіўся, таму заснуў скора і нічога не чуў. Але наступнымі днямі Бім пачаў заўважаць, што гаспадар усё часцей і часцей кладзецца ўдзень, сумуе нечага і часам

нечакана вохкае ад болю. Больш чым тыдзень Бім гуляў адзін, пакрысе — толькі па патрэбе. Потым Іван Іванавіч злёг, ён ледзь даходзіў да дзвярэй, каб выпусціць або ўпусціць Біма. Аднойчы ён прастагнаў на ложку нязвыкла цяжка і балюча. Бім падышоў, сеў ля ложка, уважліва паглядзеў на твар сябра, затым паклаў галаву на выцягнутую руку. Ён убачыў, які стаў у гаспадара твар: бледны-бледны, пад вачыма цёмныя плямы, завастрылася непаголеная барада. Іван Іванавіч павярнуў галаву да Біма і ціха, аслабелым голасам сказаў:

— Ну? Што ж будзем рабіць, хлопчык?.. Дрэнна мне, Бім, дрэнна. Асколак… дапоўз да самага сэрца. Цяжка, Бім.

Голас у яго быў такі нязвыклы, што Бім захваляваўся. Ён затупаў па пакоі, час ад часу драпаючы ў дзверы, быццам клікаў: «Уставай, што там, пойдзем, пойдзем». А Іван Іванавіч баяўся паварушыцца. Бім зноў сеў ля яго і ціхенька заскуголіў.

— Што ж, Бімка, давай паспрабуем, — амаль нячутна сказаў Іван Іванавіч і асцярожна прыўстаў з пасцелі.

Ён крыху пасядзеў на ложку, потым стаў на ногі, трымаючыся адною рукою за сцяну, другою прытрымліваючы на грудзях ля сэрца, ціха пераступаў да дзвярэй. Бім ішоў побач, не спускаючы вачэй з сябра, і ні разу, ні разу не вільнуў хвастом. Быццам хацеў сказаць: «Ну вось і добра. Пайшлі, памаленьку, пайшлі».

На лесвічнай пляцоўцы Іван Іванавіч пазваніў у суседнія дзверы, а калі паказалася дзяўчынка Люся, ён нешта сказаў ёй. Тая пабегла ў кватэру і вярнулася з бабулькаю, Сцяпанаўнай. Як толькі Іван Іванавіч сказаў ёй тое ж самае слова «асколак», яна замітусілася, узяла яго пад руку і павяла назад:

— Вам ляжаць трэба, Іван Іванавіч. Ляжаць. Вось гэтак, — наказвала яна, калі той зноў лёг на спіну: — Ляжаць. Толькі ляжаць. — Яна ўзяла са стала ключы і скоранька пайшла, амаль пабегла, затупацеўшы па-старэчаму.

Вядома, Бім зразумеў слова «ляжаць», якое паўтаралася тройчы, быццам яно было да яго. Ён лёг ля ложка, не спускаючы вачэй з дзвярэй: цяжкае становішча гаспадара, трывога Сцяпанаўны і тое, што яна забрала са стала ключы, усё гэта перадалося і Біму, і ён быў у трывожным чаканні.

Скора ён пачуў: ключ уставілі ў замок, ён пстрыкнуў, дзверы адчыніліся, у прыхожым пакоі загаварылі, потым зайшла Сцяпанаўна, а за ёю трое чужых у белых халатах — дзве жанчыны і адзін мужчына. Ад іх пахла не так, як ад усіх людзей, а мацней, чым тою скрыначкаю, што вісіць на сцяне, якую гаспадар адчыняў толькі тады, калі гаварыў: «Блага мне, Бім, блага, дрэнна».

Мужчына рашуча ступіў да ложка, але…

Бім кінуўся на яго, як звер, упёрся лапамі ў грудзі і два разы гаўкнуў на ўсю сілу.

«Вон! Вон!» — закрычаў Бім.

Мужчына адхіснуўся, адапхнуў Біма, жанчыны выскачылі ў прыхожы пакой, а Бім сеў ля ложка, увесь дрыжаў і, відаць, гатовы быў аддаць жыццё, але не даць падступіцца незнаёмым людзям да гаспадара ў такую цяжкую для яго часіну.

Доктар, стоячы ў дзвярах, сказаў:

— Ну і сабака! Што ж рабіць?

Тады Іван Іванавіч кіўком паклікаў Біма да сябе, пагладзіў па галаве, чуць павярнуўся да яго. А Бім прытуліўся да сябра плечуком і лізаў яго ў твар, у шыю, у рукі…

— Ідзіце сюды, — ціха прамовіў Іван Іванавіч, гледзячы на доктара.

Той падышоў.

— Дайце мне руку.

Той падаў.

— Дзень добры.

— Дзень добры, — сказаў доктар.

Бім ткнуўся носам у руку доктара, што абазначала на яго сабачай мове: «Што тут зробіш! Хай так і будзе: сябар майго таварыша — і мне сябар».

Прынеслі насілкі. Паклалі на іх Івана Іванавіча. Ён ціха сказаў:

— Сцяпанаўна… паглядзіце Біма, дарагая. Раніцаю выпускайце. Ён сам прыходзіць скора… Бім будзе чакаць мяне. — І да Біма: — Чакаць… Чакаць.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7