Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

— А ты і зглуміш. Прадай, — наставаў Клім, пачынаючы злаваць.

— Торгу не будзе, — адрэзаў Хрысан Андрэевіч. — Так — на паляванне — бяры, а ў той жа дзень прыводзь назад. Хай Чарнавух пароду беражэ, так як і паложана.

— Таму што не прадаецца, — умяшаўся Алёшка.

— Ну, так дык так, — незадаволена скончыў Клім, паляпаў Біма па загрыўку і пайшоў.

Пасля вячэры, пры ліхтары, Хрысан Андрэевіч зарэзаў баранчыка і, падчапіўшы за заднія ногі, зняў з яго футра, выпатрашыў, абмыў тушку і пакінуў яе ў хляве да раніцы.

Пятроўна ўвесь вечар то пакавала

яйкі ў карзіну, то накладала ў слоікі масла або перапушчанага сала. Потым яна акуратна састаўляла іх у базарныя, з белых дубцоў карзіны.

Цяпер-то Бім адчуў, што ад усяго гэтага (баранчык без аўчынкі, яйкі, масла, карзіны) пахне горадам, гарадскім базарам. Ці ж яму не ведаць! Увесь горад з канца ў канец ён вывучыў, шукаючы Івана Іванавіча. І Бім захваляваўся: базар, горад, карзіны, свая ўласная кватэра — усё сплялося ў адно: Іван Іванавіч там. За ноч ён не звёў вачэй.

Раніцаю, раненька-раненька, Хрысан Андрэевіч завярнуў ужо цвёрдую тушку ў чыстую мешкавіну, звязаў шпагатам і ўскінуў на плячо. Пятроўна пачапіла на каромысла дзве карзіны, падняла і паклала яго на абодва плечукі. Як Бім прасіўся разам з імі! Ён ясна гаварыў, уталкоўваў ім настойліва: «Мне трэба разам з вамі. Я — туды. Вазьміце».

Ніхто не здагадаўся пра яго хваляванні. Нават больш таго, Хрысан Андрэевіч сказаў, папраўляючы, каб ямчэй ляжала тушка.

— Патрымай яго, Алёша, Чарнавуха, — каб хоць не пабег за намі.

Алёша ўзяў яго за аброжак і патрымаў на ганку. А Тата і Мама, абое з ношамі, паволі пайшлі да шашы, да аўтобуснага прыпынку. Бім праводзіў іх вачыма і не звяртаў увагі на Алёшавы пачастункі і на ягоную ласку, праводзіў, пакуль яны не схаваліся з вачэй.

Скора прыйшоў Клім з рукзаком і стрэльбаю. Паляўнічае сумкі і патранташа на ім не было (тое, што не ўся экіпіроўка была, Бім прыкмеціў адразу ж). Але ўсё-такі стрэльба! — вось дзе соль! Бім даверліва падаўся да паляўнічага і адразу ж уведаў, што набоі пакладзены ў кішэні. Таксама вялікі непарадак. Але ж галоўнае — стрэльба. За чалавекам са стрэльбаю ён пойдзе куды хочаш, хоць у свет. Надоўга ці ненадоўга, а пойдзе. Такая ўжо натура ў лягавага сабакі, і Бім быў не выключэнне: у яго на нейкі час аціхла нудота, якая ўзнікла ў апошні дзень, — нават так. Калі датычылася адносін да стрэльбы, то Бім быў як звычайны паляўнічы сабака. Не скажаш, што няма ў яго логікі, бо ісціну ён спасцігае практыкай, хоць і быў надзвычай разумны сабака. Яму яшчэ многа трэба будзе перажыць толькі таму, што ён сабака. Не будзем асуджаць.

— Пайшлі ж, Чарнавух, на паляванне, — сказаў Клім.

Бім заскакаў перад ім: «На паляванне, на паляванне!»

Клім узяў яго за скураны павадок. Алёша папярэдзіў:

— Дзядзька Клім, калі Чарнавух спыніцца, выцягнецца, замрэ, то тут і курапаткі. Яму так трэба крыкнуць: «Пужай!» Бо не рушыць з месца.

— Няўжо праўда?

— Ну дык! Ведаю ж, — спаважна адказаў Алёша. — Мне вось урокі вучыць, а то б сам паказаў.

— Мы таксама што-нішто кемім. Не першына, — запэўніў Клім.

Такім чынам, пасля вялікага перапынку і многіх хваляванняў Бім пайшоў на паляванне. Спачатку ім нічога не траплялася,

акрамя смярдзючага тхара.

— Грабі, — загадаў Клім.

Бім гэтага не разумеў, адышоўся, сеў збоку недаўменна.

Пад паўдня моцна пацяплела. Сонечна, тоненькі снег раскіс, пад лапамі ўжо хлюпала гразь, ачосы на Бімавых нагах выквацаліся, ён стаў падсмалены і непрыгожы, як і кожны мокры лягаш. Але Бім шукаў па ўсіх правілах — чаўнаком перад Клімам, упоперак і з праверачным заходам. На ўзлеску кусцістага калка Бім стаў на курапатак. Клім крыкнуў:

— Пужай!

Бім нават сцепануўся ад басавітага рыку і падняў курапатак рыўком, без падводкі (ай, якая памылка!), але стрэлу не пачулася. Бім азірнуўся. Паляўнічы ўпіхаў патрон у аднастволку, — а той — ніяк. Потым пачаў яго выцягваць, таксама — ніяк. Бім сеў, не сыходзячы з месца, адкуль узляцелі курапаткі, і, не падыходзячы, аднак, да паляўнічага, сачыў за ім. А Клім пачаў лаяцца так, як лаюцца вечарам на тратуары п'яныя: хістаюцца і лаюцца адзін на аднаго або проста на цёмную ноч. Гэты не хістаўся, але таксама лаяўся.

Хоць Клім у рэшце рэшт дастаў патрон, уставіў другі і зачыніў стрэльбу, але быў злосны і нечым нагадваў Шэрага.

— Ну, шукай! — загадаў ён Біму. — Чарнавух, шукай!

Адвярнуўшыся і выходзячы насупраць ветру на чаўнок, Бім зрабіў выгляд: «Ну што ж, буду шукаць».

Але нешта апатычнае з'явілася ў яго кульгавай прабежцы, не той спрыт, як да таго, пакуль узляцелі курапаткі. Клім зразумеў гэта так, што сабака саслабеў, бо не мог зразумець таго, што гэта абазначала, што Бім засумняваўся ў чалавеку: вось так, скоса азіраецца на яго, не спыняецца, але і не падыходзіць, трымаецца далекавата. Ён быццам і не шукаў, а цікаваў за паляўнічым, але гэта толькі здавалася. Азарт неадольны, азарт вечны, пакуль існуюць паляўнічыя сабакі, узяў верх. Па сутнасці, Бім ішоў за стрэльбаю, а зусім не за Клімам.

Нечакана ён улавіў пах заячае лапы. На гэтых звяркоў Іван Іванавіч не паляваў з Бімам, хоць разы два-тры Бім і рабіў на іх стойку. Яны ж, гэтыя зайцы, не вытрымліваюць стойкі ніяк: толькі прыпыніся, а ён драла. Ганяцца за імі — нельга — гаспадар не дазваляў. Летам, праўда, яны яшчэ крыху ляжаць і пад стойкаю, але Іван Іванавіч заўсёды клікаў Біма; а адно зайчанё, з кулачок, нават адабраў з-пад лапы і выпусціў на волю. Так што заяц не птушка. Аднак Бім павярнуў нос на струмень паветра, які плыў ад зайца, пайшоў дакладна і стаў на стойку — мокры, чуць скасабочаны — на скалечаную лапу. Не, ужо не тая стойка ў калекі. Не тая мастацкая артыстычная пастава.

— Пужа-а-ай! — зароў Клім.

Скажам, у мяккае надвор'е ды яшчэ па раскіслай гразі, заяц ляжыць моцна, а Бім пакуль што яшчэ не скрануўся з месца, быццам хацеў сказаць: няправільна крычыш жа.

— Пужай, чорт кульгавы! — раўнуў Клім.

Падняў зайца Бім і прылёг, як і трэба перад стрэлам.

Клім бабахнуў, як з пушкі. Заяц бег усё павальней і павальней. Потым сеў, а потым схаваўся ў разору і знік з вачэй.

Клім крычаў дзікім голасам:

— Кусі, кусі яго! Ала-ала-ла-ла! Кусі! — і бег туды, дзе схаваўся заяц.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род