Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

…Сонца ўзыходзіла тае раніцы вялікае і жоўтае, па-перадзімняму халоднае і невясёлае. Яно адмахнулася ад ранішняе смугі так нехаця і так вяла, што мясцінамі шызаваты туманок так і застаўся над горадам: на адной вуліцы светла, на другой — шэра і каламутна.

Цёмна-шэры, абабіты бляхаю аўтафургон выехаў за горад і закіраваў на двор адзінокага дома, абгароджанага высокім плотам. Над варотамі вісела шыльда: «Пабочным уваход забаронены — небяспечна здароўю». То быў каранцін, куды прывозілі шалёных сабак і спальвалі датла, сюды ж траплялі і злоўленыя бадзяжныя сабакі, як магчымыя

разносчыкі эпідэміі, — такіх не спальвалі, а адпраўлялі навуцы або здзіралі шкуры, астатніх жывёлін тут жа лячылі, калі яны варты былі таго, коні, напрыклад; давалі лякарства, давалі да апошніх часін ягонага жыцця, а знішчалі толькі пры адной-адзінай умове — калі хварэў на сап. Вельмі рэдкая цяпер хвароба, таму што коней засталося мала і хварэць няма каму.

Тыя два чалавекі, што злавілі Біма, былі проста два рознарабочыя з гэтага двара. І зусім яны нядрэнныя людзі. Нават больш, яны заўсёды маглі быць укушаныя шалёным сабакам або захварэць цяжкаю хваробаю. Яны ж час ад часу ачышчалі горад ад бадзяжных сабак або забіралі іх па заяве гаспадара. Гэты свой абавязак быў ім непрыемны і цяжкі, хоць за кожнага злоўленага сабаку яны атрымоўвалі акрамя асноўнага заробку яшчэ дадатковую плату.

Бім не чуў, як прыехаў жалезны фургон на двор, як тыя ўдвух выйшлі з кабіны і кудысьці пайшлі: ён быў без памяці.

Ачнуўся Бім праз дзве-тры гадзіны. Каля яго сядзеў той самы даўно знаёмы Кудлатка, з якім ён спаткаўся на світанні ля памыйкі. Зараз ён лізаў Біму нос і вушы…

Дзіўная істота — сабака! Вось памірае ў маці адзін шчанюк, а яна ліжа яму носік, ліжа вушкі, ліжа, ліжа бясконца, — доўга масіруе жывоцік. Бывае, шчанюк вяртаецца да жыцця. А масаж і наогул у сабак лічыцца абавязковым пры доглядзе навароджанага. Незвычайна ўсё гэта і дзіўна.

Кудлатка аблізваў Біма таксама па невядомаму нам інстынкту ад прыроды. Відаць, ён меў вопыт за час свайго блукання, а магчыма, не першы раз трапляў і сюды. Невядома.

Тоненькі-тоненькі праменьчык прарваўся ў шчыліну ад дзвярэй і ўпаў на Біма. Ён прыўзняў галаву. У жалезнай турме іх было толькі двое: ён і Кудлатка. Перамагаючы боль у грудзях, Бім паспрабаваў лепш легчы, але з першага разу гэта не ўдалося. Аднак у другі раз ён падвярнуў пад сябе чатыры лапы, вызваліў бок ад халоднага жалеза, на якім ляжаў. Кудлатка, таксама акалелы, прыстроіўся ўшчыльную да яго і скруціўся абараначкам. Удвух стала чуць цяплей.

Два сабакі ляжалі ў жалезной турме, чакалі свайго канца.

Бім увесь час глядзеў і глядзеў на дзверы, на тоненькі праменьчык сонца, адзіны вястун светлага. Але вось недзе непадалёку пачуўся рэзкі стрэл. Бім устрапянуўся. О, як знаёмы яму гэты гук! Ён напомніў пра Івана Іванавіча, гэта паляванне, гэта лес, гэта воля, гэта заклік, калі сабака заблудзіўся ці залішне захапіўся слядамі птушкі або зайца. Адкуль узялася ў Біма сіла пасля стрэлу? Ён устаў, і, хістаючыся, падышоў да дзвярэй, і ўдыхнуў паветра з волі. Здавалася, ён уваскрэс. І пачаў паволі хадзіць, як маятнік, па фургоне з кутка ў куток. Потым спыніўся ля дзвярэй, зноў панюхаў праз шчылінку і нарэшце, па паху, вызначыў, што на дварэ нешта трывожнае. І зноў хадзіў, хадзіў, чыркаючы кіпцюрамі па блясе, саграваючыся

і быццам рыхтуючыся да нечага, размінаючыся.

Колькі так прайшло часу, цяжка гаварыць. Але Бім… пачаў драпаць за дзверы.

Гэтыя дзверы зусім былі не падобныя на іншыя, тыя, якія ведаў Бім: абабітыя бляхаю з вострымі рванымі петнякамі. Але гэта былі дзверы, цяпер адзіныя дзверы, праз якія можна было прасіць дапамогі і спачування.

Прыйшла ноч, Халодная, марозная.

Кудлатка завыў.

А Бім драпаўся. Ён грыз зубамі кавалкі бляхі і зноў драпаўся, ужо лежачы. Зваў. Прасіў.

Пад раніцу ў фургоне стала ціха: Кудлатка не выў, Бім таксама прыціх, хіба толькі зрэдку скрабяне лапаю па жалезе. Знямогся ён да поўнага бяссілля ці змірыўся, страціў надзею і чакаў свайго лёсу пакорліва, мы не ведаем. Пакуль што гэта была таямніца жалезнага фургона.

Раздзел 16. Сустрэча ў пошуках. Сляды Біма на зямлі. Чатыры стрэлы

Нядзельным днём у горадзе, аказваецца, больш людзей, чым у звычайныя дні: ідуць, едуць, бягуць, купляюць, прадаюць, лезуць у цягнікі, аўтобусы, тралейбусы, трамваі, быццам селядцы ў бочку, спяшаюць з горада, як учадзеўшы. Апоўдні таўкатня пакрысе аціхае, а вечарам зноў: адны вяртаюцца з вёсак і лясоў у горад дадому, другія едуць з горада да сябе, у вёскі і лясы.

Таму не дзіўна, што аднаго нядзельнага дня і Хрысан Андрэевіч прыехаў у горад разам з Алёшам. Абодва дамовіліся, што Алёша паспрабуе знайсці Чарнавуха, пакуль бацька будзе на базары прадаваць прадукты. Хрысан Андрэевіч і раней браў з сабою сына і пускаў пагуляць па горадзе без усякага апасення (нумар трамвая ведае, «свой» аўтобусны прыпынак ведае, а каб натварыць чаго — ніколі ў жыцці). У такіх выпадках атрымоўваў Алёша на рукі тры рублі і мог купіць сабе што толькі захочацца, і паехаць куды хоча ў горадзе — хоць у кіно, хоць у цырк. На гэты раз Хрысан Андрэевіч увапхнуў сам у патайную кішэню Алёшу пятнаццаць рублёў і сказаў:

— Калі выпадкова трапіцца Чарнавух, а аддаваць не будуць, давай чырвонец. Не дадуць — давай дванаццаць. Не аддадуць — кладзі ўсе пятнаццаць. А калі і тады не захочуць, пішы адрас — і да мяне: сам паеду. Доўга не хадзі, к чатыром гадзінам да аўтобуса, дзень стаў кароткі, зацемна паедзем. Ды пытайся пра Чарнавуха культурна: «Папытацца можна, таварыш?» А потым і дакладвай, так маўляў і так — з вёскі мы, пастухі, і без сабакі нам нельга, а прапаў. Уцёк, маўляў, у горад. Добрых людзей многа: ты толькі пытайся.

…Па горадзе спаважна ішоў хлопчык-мацак і зрэдку пытаўся ў сустрэчных, у тых, хто, на яго думку, заслугоўваў давер:

Папытацца можна, таварыш? Мы, выходзіць, пастухі…

Тлустых сустракаў чортведама як многа, асабліва жанчын, але такіх прапускаў (мабыць, не працуюць, таму і тоўстыя не ў меру). Але менавіта тлусты таварыш, пачуўшы, пра што пытаецца хлопчык — не ў яго, у другога, — спыніўся і параіў пайсці на вакзал (там, маўляў, за дзень уся моладзь пройдзе праз вароты — хто ж небудзь ды ведае). Хлапчукоў жа Алёшка не абмінаў ніводнага.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7