Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

…А Біму нічога гэтага не зразумець. Нават пакрыўдзіўся першы раз, прыраўнаваў. Дарэчы, як было ўжо і многа кветак, ён і тады не зважаў на іх. Калі пачаў настаўляць яго, паводзіў сябе не вельмі: пакрыўдзіўся без стрэльбы. З ім мы на розным узроўні развіцця, але вельмі і вельмі блізкія. Прырода стварае па ўстойліваму закону: неабходнасці аднаго другому, пачынаючы ад самых прымітыўных і канчаючы самым высокаразвітым жыццём, усюды гэты закон… Хіба мог бы я перажыць такую жудасную адзіноту, каб не было Біма?

…Як яна была патрэбна мне! Яна таксама любіла пралескі. Мінулае, нібыта сон…

А

ці не сон і цяперашняе? Ці не сон гэта, учарашні лес з блакітам на зямлі? Што ж: блакітныя сны — незямное гаючае лякарства, хоць і часовае. Вядома, часовае. Бо каб нават і пісьменнікі прапаведавалі толькі блакітныя сны, забываючы пра шэры колер, то чалавецтва перастала б клапаціцца пра будучыню, прыняло б цяперашняе за вечнае і ў будучым. Асуджанасць у часе і складаецца з таго, што цяперашняе павінна стаць толькі мінулым. Няма ў чалавека ўлады, каб загадаць: «Спыніся, сонца!» Час несупынны, нястрыманы і няўмольны. Усё — гэта час і рух. А той, хто шукае толькі вечна нязменнага блакітнага спакою, той ужо — мінулае, ці гэта малады і клапатлівы пра сябе ці састарэлы — гады не маюць значэння. Блакітнае мае свой голас, яно гучыць, як супакоенасць, забыццё, але толькі на часіну, каб толькі адпачыць; такія хвіліны нельга марнаваць.

Каб быў я пісьменнік, то я абавязкова сказаў бы так:

«О неспакойны Чалавек! За тое, што думаеш, пакутуеш дзеля будучыні, слава табе! Калі захочацца табе даць адпачынак душы, ідзі напрадвесні ў лес да пралесак, і ты ўбачыш цудоўны сон-яву. Ідзі хутчэй: праз некалькі дзён пралесак можа і не стаць, а ты не зможаш запомніць чароўнага відовішча, падараванага прыродаю. Ідзі, адпачні. Пралескі — на шчасце, гавораць людзі».

…А Бім храпе. І сніць: перабірае нагамі — бяжыць спрасонку. Яму пралескі як пятая нага: што блакітнае, тое бачыцца яму шэрым (такі ўжо бясколерны ў сабакі зрок). Прырода стварыла быццам ачарніцеля рэчаіснасці. Паспрабуй угавары яго, мілага сябра, каб ён паглядзеў вачыма чалавека. Хоць голаў яму адкруці, а будзе бачыць ён па-свойму. Зусім самастойны сабака.

Раздзел 3. Першы вораг Біма

Мінула лета, вясёлае Біму, радаснае, поўнае сяброўства з Іванам Іванавічам. Выхады на лугі і балоты (без стрэльбы), сонечныя дні, купанне, ціхія вечары на беразе рэчкі — што яшчэ патрэбна кожнаму сабаку? Нічога не трэба — гэта вядома.

На трэніроўках і настаўленні яны сустракаліся з паляўнічымі. З гэтымі знаёмства адбывалася адразу ж, таму што з кожным такім чалавекам быў сабака. Яшчэ да таго, як сыходзіліся гаспадары, сабакі беглі адзін да аднаго і коратка перагаворваліся сабачаю моваю рухаў і позіркаў:

«Ты хто: ён ці яна?» — пытаўся Бім, абнюхваў адпаведныя месцы (толькі для блізіру, вядома).

«Сам бачыш, чаго пытаешся», — адказвала яна.

«Як жывецца?» — весела пытаўся Бім.

«Працуем!» — віскнуўшы, адказвала субяседніца, гулліва падскочыўшы на ўсіх чатырох нагах.

Пасля гэтага яны курэлі да гаспадароў і то аднаму, то другому дакладвалі пра знаёмства. Калі абодва паляўнічыя садзіліся ў цень пад кусты ці дрэва, каб пагаварыць, сабакі нагульваліся так, што язык не ўлазіў у

рот. Тады яны клаліся каля гаспадароў і слухалі ціхую шчырую гаворку.

Астатнія людзі, акрамя паляўнічых, мала цікавілі Біма: людзі, і ўсё там. Усе яны добрыя. Але ж не паляўнічыя!

А вось сабакі, гэтыя — розныя.

Аднойчы на лузе спаткаўся ён з кудлаценькім сабачкам, удвая меншым за яго, чорненькім такім. Павіталіся халаднавата, без гуллівасці. Ды якія там смешачкі, калі новенькі на звычайны ў такіх выпадках кодэкс пытанняў адказваў, ляніва махаючы хвастом.

«Я есці хачу».

Пахла ў яго з рота мышанём. І Бім спытаўся здзіўлена, абнюхаўшы яго губы:

«Ты з'еў мыш?»

«З'еў мыш, — адказаў той. — Я хачу есці». — І ўзяўся грызці белы вузлаваты корань чароту.

Бім хацеў таксама паспытаць чаротавага кораня, але Кудлатка запратэставаў, сказаў усё тое ж:

«Я есці хачу».

Бім пасядзеў, пачакаў, пакуль ён дагрыз усё, і запрасіў яго з сабою. Той пайшоў без пярэчанняў, патрухваючыся ўслед, ускудлачаны, але чысты: відаць, любіў купацца, як і большасць сабак, таму летам яны і не бываюць гразныя, нават валацугі. Бім прывёў яго да гаспадара, які здалёку сачыў за знаёмствам свайго сябра. Але Кудлатка не паверыў адразу чужому чалавеку, сеў наводдаль, не гледзячы на тое, што Бім увесь час бегаў ад гаспадара да яго і назад, клікаў, пераконваў. Іван Іванавіч зняў рукзак, дастаў адтуль каўбасу, адрэзаў маленькі кавалачак і кінуў Кудлатку:

— Ідзі ка мне, Кудлатка. Ідзі.

Кавалачак упаў за тры метры ад яго. Ён, асцярожна пераступаючы, дастаў да яго, з'еў адразу. Па другі кавалачак падышоў бліжэй. А пасля сеў ля самых ног чалавека, нават даўся пагладзіць сябе, хоць і з аглядкаю. Бім і Іван Іванавіч аддалі яму ўсё кольца каўбасы: гаспадар кідаў кавалачкі, а Бім не замінаў Кудлатку есці. Усё не новае: кінь кавалачак — падыдзе бліжэй, кінь другі — яшчэ бліжэй, разам з трэцім, чацвёртым — будзе ля самых ног і стане служыць вераю і праўдаю. Так думаў Іван Іванавіч. Ён абмацаў Кудлатку, паляпаў па загрыўку і сказаў:

— Нос халодны — здаровы. Гэта добра. — І загадаў абодвум: — Пайшлі, пайшлі!

Кудлатка не разумеў такіх слоў, але калі ўбачыў, як Бім заснаваў чаўнаком па траве, скеміў: трэба бегаць. І, вядома, яны загулялі зусім па-сабачы, так, што Бім нават забыўся, чаго ён тут. Іван Іванавіч не пярэчыў, а ішоў сабе, пасвістваў.

Да горада Кудлатка правёў без усяго, але на ўскраіне нечакана сеў збоч дарогі — і ні з месца. Клікалі, запрашалі — не ідзе. Так і застаўся сядзець, праводзіў іх вачыма. Памыліўся Іван Іванавіч — не кожнага сабаку можна купіць за хлеб.

Бім не ведаў і не мог ведаць, што ў Кудлаткі таксама былі гаспадары, што жылі яны ў сваім маленькім доміку, што тую вуліцу, дзе быў дамок, знеслі, а гаспадарам Кудлаткі далі кватэру на пятым паверсе, з выгодамі.

Адным словам, кінулі Кудлатку на волю бога. Але ён знайшоў і новы дом, і дзверы гаспадара, а там яго набілі і прагналі. Вось і жыве ён адзін. Ходзіць па горадзе толькі ноччу, як і многія бяздомныя сабакі. Іван Іванавіч дагадаўся пра ўсё, але расказаць Біму немагчыма. Бім проста не хацеў пакідаць яго: азіраўся, прыпыняўся і пазіраў на Івана Іванавіча. А той ішоў сабе.

Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много