Блакіт і золата дня
Шрифт:
Каля самога партэра было відаць некалькі дрэўцаў, лістота якіх была бледна-зялёнай, але сярод вогненнага індзейскага пажару астатніх дрэў здавалася слаба-блакітнай.
– Феі скачудь, - занурыла яна галаву, - метрэскі Пана. Ведаеш, я заўсёды адчуваю з імі крэўную сувязь. Быццам гэта мяне так...
І яна заспявала на матыў старога пастараля:
Je vous embrasse Ьіеп tendrement1.
Ён з пяшчотай, як на маленькую, глядзеў на яе.
– Намалюй гэта, - сказала яна.
–
– Не трэба арапаў, - сказала яна, - няхай лепей дзве жывыя красуні. Арапам што! А гэтыя дзве бачылі, як на звычайнай, добрай зямлі чужое вырастала: чужыя тэатры, чужыя палацы, звычаі. Нядобрая, чужая сіла. Страшна...
– Ну, я гэтыя дзіцячыя страхі перажыў, - усміхнуўся ён, - яшчэ тады, калі ты не ведала, што робіш.
Яны паснедалі у бедным кафэ, пасля бясконца блукалі алеямі, моўчкі пасядзелі на лаўцы ў парадзелым садовым цяньку.
І яна сама потым не заўважыла, як перамагла, як, непрыкметна для яго, адвяла яго прэч ад людных алей.
Старая царква ўрасла ў зямлю, праваленыя ямы склепаў былі напалову занесены лістотай і смеццем.
А ўнізе трапятаў залатымі і зялёнымі манетамі ўвесь пранізаны касым сумным святлом бярозавы гай.
З Масквы-ракі павявала журботным грыбным халадком.
Яны спускаліся, несучы за нагамі цэлыя вадаспады, цэлыя лавіны лістоў. Над абрывам навісла выгнутая бяроза. І тут ён прачытаў у вачах дзяўчыны нешта такое, чаго нельга было не заўважыць.
Ён прыхіліў яе спіною да гэтага выгнутага дрэва, прыпаў да яе, абняў, адчуваючы мускуламі пляча яе плечы, а рукамі - шурпата-атласную бярозавую кару.
Паварушыцца было нельга, бо яны абавязкова ўпалі б. Ды ім і не хацелася варушыцца. Ён нахіліўся, пацалаваў яе ў прыадкрыты рот.
І амаль адразу закруціўся віхор, ускінуўся над абрывам чырвоны лісцяны смерч. Хлопец падхапіў яе на рукі, збег уніз.
Міліцыянер, які вечна трапляецца на вочы ў нязручны час і ў самых лепшых месцах, крыкнуў ім наўздагон:
– Не дазволена туды.
Куды там! Яны праімчаліся паўз яго, звярнулі, забарабанілі па мастках, якія ўрываліся ў ціхую затоку, што зелянела рэзкай асакой.
Сонца сядала, сплюшчанае, чырвонае, як апельсін. Кармінам узяліся грабеньчыкі шэрага зыбу там, па-за плёсам.
Плыў ценем на сонцы самотны рыбак, а яны не ведалі, што для людзей на беразе яны таксама толькі два цені, якія спляліся ў адно на фоне пунсовага дыска.
Яна пырснула яму ў твар вадой. Вада пахла рыбай. Дзяўчына кінулася ад яго прэч, як спуджаная лясная каза. У лёгкіх скачках. Амаль не дакранаючыся зямлі, толькі правяраючы, ці тут яна.
І ён гнаў яе, гнаў, захлынаючыся ветрам.
Валасы, што лятуць па ветры, і працягнутыя рукі за імі.
Потым ён кудысьці знік. Яна азірнулася на бягу, яшчэ раз
Яго голас даляцеў зверху. Агромністае дрэва амаль лягло над вадой, звесіўшыся з нізкага абрыву. Ён стаяў на ім, недзе сярод галін, і, смеючыся, клікаў яе:
– Ну хадзі сюды. Хадзі ж. Не? Ну то я сам.
І лёгка збег па пахілай галіне, па якой забраўся туды.
Яна кінулася была бегчы, але адразу стала, таму што ўбачыла перад сабою топкае месца. Ён не даў ёй апамятацца, падхапіў яе на рукі, у два скачкі перакрыў балацявіну, вынес на сухі бераг і наблізіў да яе вачэй жорсткія, пірацкія вочы.
– Ну, - сказаў ён.
– Ну, - паўтарыла яна.
І раптам, адразу за гэтым, яна пабачыла ў гэтых вачах спалох, глыбокі бязвыхадны, нават яшчэ большы, чым ля санаторыя, Хлопец апусціў яе на зямлю.
– Што з табой? Задыхаўся?
– Пачакай хвілінку, - глуха сказаў ён.
І, пасля паўзы, зусім іншым голасам сказаў:
– Хадзем да аўтобуса. Т ам... лес па другі бок шашы.
І, быццам хацеў адвесці яе ад таго, што ледзь не здарылася,
дадаў:
– Ён не такі людны.
Надрэчная балюстрада была пустой. За роўняддзю ракі, за паплавамі з манашымі шапкамі стагоў, за сінімі хваёвымі лясамі палымнеў, барвавеў, разліваўся, прарочачы вецер, трывожны захад. Расплаўленае золата, вадкая барва ліліся на зямлю.
І ў гэтай чырвані ўставалі дымныя, наскрозь залатыя і зіхатлівыя контуры нябачаных крамлёў.
Дзяўчына глянула на яго і ўбачыла твар, заліты гэтым нетутэй-шым святлом. І ўспамін, упершыню за гэты дзень, нарадзіўся ў яе.
...Капліца ў далёкім гарадку. Бронзавы анёл, што высіцца над галовамі людзей. А пад ім, проста на каменных плітах, раскладзена вогнішча. І адбіткі, дрыготкія, зменлівыя, заліваюць крывёй твар гэтага анёла, робяць яго жывым, пагрозлівым.
З алтара рэзка пахне, - людзей не выпускаюць ужо некалькі дзён, - людзі сядзяць вакол апошняга вогнішча, якое ім дазволілі раскласці. І адна з гэтай купкі паклала руку на галаву дзяўчынкі, на яе галаву, і добрым, бязмерна добрым голасам кажа:
– Мы з табою доўга не пабачымся, донька. Але ты ведай, свае хутка знойдудь цябе. Радзіма цябе не забудзе. Памятай, ты з Расіі. Ты
– савецкая. І ў Крамлі ёсць чалавек, які цябе не пакіне.
А потым чыесьці рукі, што пахнудь шорсткім салдадкім сукном, нясудь яе, а здалёк даносяцца нахабныя, грубыя галасы:
“Мадонна, мадонна”.
Яе не забылі.
Дагарае захад, і гэты, з такім самым тварам, трывожна глядзіць удалячынь.
“Пашкадуй мяне, злітуйся, - хаделася сказадь ёй, - распляці мае косы. Вось я ўся тут, перад табой”.
Але замест гэтага яна павольна пайшла па вузкіх у прыцемку алеях. Ён ішоў за ёй, баючыся згубідь яе ў шэрай імгле.
І толькі каля сходаў тэрасы яна спынілася ля мармуровага льва, нахілілася над ім, глянула скоса на спадарожніка.
– Гэта ты, - сказала яна.