Блакіт і золата дня
Шрифт:
Ён ляжаў, гледзячы ў цемру. А на начным століку нястомна цікаў гадзіннік, адбіваючы бег часу.
Сівая легенда
І
Светлейший отец, подавай нам деньгу, Иль скарб твой достанется в руки врагу.
На пачатку мая ў Быхаў прымчаў на ўзмыленым
Конь зваліўся ля самай брамы замкавай вежы, а коннік пераляцеў цераз яго галаву і, як мёртвы, расцягнуўся ў пылу.
Гэты ледзь жывы чалавек прывёз мне загад майго гаспадара, пана Аляхно Кізгайлы. Я, Канрад Цхакен, павінен быў не марудзячы пакінуць Быхаў і на чале сваіх трох соцень швейцарцаў спяшацца ў замак Кізгайлы. Разам з граматай прыбылі грошы на куплю новых коней і вусны загад аб тым, што жывёлы не трэбы шкадаваць.
На пытанне, што прымусіла пана быць такім паспешлівым і марнатраўным, ганец ледзь здолеў прахрыпець:
– Воўк вырва ўся з логава...
Яму ўжо сядлалі другога каня, і праз хвіліну ён памчаў у трэці замак Кізгайлы, у Збароў.
Я не ведаў, хто быў гэты воўк. Але швейцарац, калі яму добра плацяць, не патрабуе паўторнага загаду.
Кізгайлу было пажадана, каб мы загналі коней, - мы загналі іх і роўна праз суткі прыскакалі ў Кісцяні, дзе нас гэтак нецярпліва чакалі і дзе чагосьці так моцна баяліся. Баяліся, аднак мост, на наша здзіўленне, быў апушчаны.
Коней мы загналі бязлітасна, да дыхавіцы. Кізгайла страціў на гэтым не менш сотні залатых. Але гэта была не мая справа. Я, Канрад Цхакен, ураджэнец кантона Швіц, вядома, не так раскідаўся б, але я ўжо дзевяць год бачыў гэтых людзей і ведаў, што ад іх заўсёды можна чакаць самых вар’яцкіх учынкаў, за іх ніколі нельга паручыцца, таму што ў іх вецер свішча ў галаве.
Я жыў сярод іх дзевяць год, часам пачынаў нават думаць па-беларусінску, а ўсё ж ведаў іх ненашмат лепей, чым у першы дзень.
Яны будуць крычаць: “Воўк вырваўся з логава” і ніколі не зробяць ласкі толкам растлумачыць, што здарылася, каб добры хрысціянін зразумеў іх. Як быццам гэта наш абавязак - разумець іхнія тропы і іншасказы? Крый божа, калі сярод іх з’явщца першы паэт - яны затопяць вершамі ўвесь свет і нікому не дадуць спакою.
Яны трацяць шалёныя грошы на цэлы табун загадзя асуджаных коней - і пакідаюць пад’ёмны мост апушчаным.
Іхнія старыя крэпасці, як Смаляны, Ворша, Магілёў, -страшныя. Я не згадзіўся б абараняць іх нават пад пагрозай пазбаўлення раю (я ўсё адно, бадай што, туды не траплю), нават калі б мне плацілі не пяцьдзесят талераў, а сто. Сапраўды, каб выстаяць за такім плотам, патрэбна вялікая мужнасдь і вялікая легкадумнасць. А яны не толькі выстойваюць, але і наносяць страты ворагу.
Яны ўмудрыліся, седзячы ў гэтых быдлячых загонах, адбіцца ад татар і сто год, абяскроўленыя, супраціўляліся Літве - гэтага досыць.
Я кажу вам, ніхто не назваў бы такія загарадкі крэпасцямі.
Аднак гэта не
Ёсць славуты горад Кёльн. І ў гэтым славутым горадзе ёсць помнік дурасці і непасільнаму пачынанню - недабудаваны сабор. І ёсць паэт Газельберг, які хоць і размаўляе са мною на адной мове, а даволі-такі немалы дурань.
Дык вось, ён напісаў, гэты дурань, аб тым саборы:
Dem wunder deth ісЬ duch nachlduffen.
Sach me kem grossern stein hauffen!2
Паглядзеў бы ён на замак майго гаспадара ў наваколлі Кісцянёў!
Над шырокім лянівым Дняпром узвышаецца ўзгорак. Пяць тысяч тутэйшых мужыкоў надягалі на яго зямлі, узвысілі і ўмадавалі. Цяпер рэчка ўпадае ў Дняпро двума рукавамі. Пасярэдзіне іх - груз-капец. Ён абведзены падвойным валам. А на яго верхавіне шэры каменны гмах.
Часам мне здаецца, што сатана менавіта тут абараняўся ад усявышняга і што менавіта гэты пагорак бамбардзіравалі каменнямі яго анёлы. Чалавеку цяжка ўзвесці такое.
Пад’ёмны мост, брама з падвойнымі кратамі, муры вышынёю ў сорак пяць локцяў. А над імі, яшчэ вышэй, тры вежы.
Імя ім: Саляная, Стралецкая і Жабіна.
Унутры хапае месца для жылля, стайняў, палада, дзвюх цэркваў і іншага, чаго і не злічыць.
І гэта звачайны замак двараніна, нават не першага па багаццю і знатнасці. Бог няроўна дзеліць: ён дае порткі менавіта таму, у каго яны будуць спадаць з мізэрнага азадка.
У гэты вечар над вежамі свяціў месяц - такі пяшчотны, аліўкавы, ружовы, - так бы і з’еў яго. А ў байніцах таксама сям-там гарэлі агеньчыкі. І на сэрцы было лёгка, таму што ў нас, ваякаў, ад нараджэння заўсёды лёгка на сэрцы, калі мы жывыя.
У адказ на трохкратны гук нашага рога з вежы над брамай тройчы праспявала дуда, і гукі яе ў майскім вячэрнім паветры таксама былі асабліва сумнымі і празрыстымі. Гэта было такое паветра, што яго хацелася піць.
Хрушч ударыўся аб маю кірасу і ўпаў на грыву каня, бездапаможна перабіраючы лапкамі.
Хрушчы на гэтай вар’яцкай зямлі зусім такія, як на маёй радзіме, - гэта трохі прымірае.
На майго каня ўпаў прамень святла са спадзорнага акна.
– Хто ідзе?
– Святы Юры і Русь,- сказаў я звычайны кліч воінаў гэтай
зямлі.
– Дзякуй богу, - стаў жагнацца вартаўнік брамы.
– Чакалі вас.
Пачалі круціць калаўрот, разышліся акаваныя жалезам
дубовыя форткі, павольна папаўзла ўгору рашотка.
Нас сустрэў сам гаспадар - рэч небывалая. Я недарэмна намякаў на людзей, у якіх спадаюць порткі. Кізгайла якраз такі. Яму трыццаць чатыры гады, і ён худы, як бядняцкая каза. Але моцны і жылісты.