Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Няправільнае аблічча, і ўсё адно - такіх не забываюць.

І, як здагадка, мяне кальнула іголкай у сэрца.

– Ірына.

Дык вось каго яны вывозяць! Рызыкаваць не жадаюць. Думаюць, што выручадь паляціць і зніме аблогу. Нядобра, паны.

А ў яе вейкі задрыжалі і рот прыадкрыўся:

– Радуйся, пан, радуйся, пані Любка, загубілі вы жыццё маё. Ды, відадь, ляцідь сокал, калі вароны ўзграялі з перапуду.

– Рушай!
– махнуў рукой пан.

І загрукаталі па плітах вазы, заскакала полымя паходняў. І стала ўсё гэта падобна

на д’ябальскі шабас.

А твар пані Любкі стаў зусім страшны, нават зубы выскаліліся не як у чалавека. І ўжо калі драбіны пачалі ўязджаць у браму -даляцеў адтуль добра чутны голас:

– Запраданец. Юда. Веру прадаў, братоў прадаў. Хай згіне твой род.

Астатнія ўзвылі на калёсах - шмат хто, напэўна, і гаварыць развучыўся. Але начальнік варты стрэліў некалькі разоў, і стала цішыня.

А Кізгайла стаў пры апошніх словах такі страшны, якім я ніколі не бачыў чалавека: скулы абцягнутыя, вочы ўтрапёныя, губу закусіў.

Любка паклала яму руку на плячо - скінуў. І адразу сагнуўся ў хрыбце.

А ад брамы, з-пад самай аркі, той самы голас, усё яшчэ ціхі і на музыку падобны:

– Здохні, Кізгайла.

А потым упала за імі рашотка. Быццам адрэзала.

І пайшоў да сябе ў пакой, не вытрымаў.

Лёг на пасцель у ботах - назнарок - і назнарок стаў глядзець на свечку і думаць на сваёй мове. Я пачаў занадта шкадаваць гэтых чужых людзей і, калі шкадую, думаю па-іхняму. А гэта не на дабро.

А я ж толькі ўраджэнец кантона Швіц. І наёмнік. Я служу за грошы, і не мая справа судзіць таго, хто мне плаціць. Вось калі ён пакіне мне плаціць - я яго самога прадам, каб заплаціць хлопцам, ды яшчэ і праламлю яму чэрап - за бессаромнасць.

І трэба, трэба думаць на сваёй мове не толькі ў баі. Божа, як даўно я адрэзаны ад радзімы, і няма мне звароту туды.

Ужо дзевяць год. Нават пятнятптятть.

Дзевяць год назад я зразумеў, што ў Германіі мне і маім хлопцам няма чаго рабіць, што там стаў прастор для баязлівасці, вераломства і скнарлівасці. А мы халодныя на полі бітвы і ўскіпаем, калі нам не плацяць.

Акрамя таго, гэтыя немцы называлі нас валляватымі чарцямі і белымі неграмі, хаця ні валляватых, ні альбіносаў сярод нас не было, а былі ўсе такія хлопцы, што адзін мог аддубасіць трох ураджэнцаў кілбаснага раю.

Калі нам усё гэта абрыдла, мы падаліся сюды. Калі грошы ў руках - ці не ўсё адно, якое неба над галавою?

І вось я тут і нават крыху стаў разумець гэтых людзей (да канца іх, відаць, і сам пан бог не зразумее).

У іх халодныя зімы, пякучыя леты і ў крыві то мароз, то агон. Яны верныя, як немцы, але больш за іх неразважлівыя і ярасныя ў бойцы.

Але самае надзвычайнае - іхняя смерць.

Калі памірае іспанец - гэта жудасна. Я не бачыў больш вартага жалю відовішча. Ён мужны і жорсткі, але тут ён дрыжыць і цалуе каўчэжац з мошчамі. У іх ды яшчэ ў тых, што на поўдзень ад ракі По, бязлітасны і няўмольны бог, чысцец і полымя. Калі памірае швейцарац, немец або француз-гугенот - ён памірае цярпліва,

бо спадзяецца на літасць пасля раскаяння.

А гэтыя паміраюць спакойна - за іх заступаецца божая маць, -так спакойна, быццам у іх шчырыя сяброўскія адносіны і з богам і з чортам. І мне здаецца, што яны не вераць у тое і ў другое. Уголас я гэтага не скажу - надта смярдзіць на зямлі смаленым.

Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага і кампанейскага народа. І я не бачыў горшых паноў, чым тыя, што стаяць над ім. Яны ўзялі горшае ў Літвы і шляхты, не паквапіўшыся на іх дабрачыннасці і згубіўшы свае.

Каб я быў тутэйшым каралём, маё царства было б даўжэйшым за евангельскае. Тутэйшым людзям мала трэба: толькі штодзённая луста хлеба з салам, гарэлка на свята. І яшчэ дабрата. Калі з імі добры

– яны зробяць усё. Нават калі не будзе сала і гарэлкі, толькі павага.

А тыя, хто пастаўлены над імі, - бедная дзяўчынка, бедныя шэрыя вочы!
– тыя, хто пастаўлены над імі воляю Сатанііла, па неразумнасці і карысталюбству свайму даўно пазбавілі іх павагі, а цяпер адбіраюць хлеб і дрыжаць у замках, выдаткуюць у сто разоў больш на нямецкіх, шведскіх і вергерскіх наёмнікаў, бо свае не хочуць іх абараняць.

Я, вядома, не кажу пра швейцарцаў. Паноў на тое і стварылі, каб даць нам хлеб надзённы, калі ўжо яго не могуць на даць нашы ледавікі.

Ах, зямля ты, зямля, чужая і ўсё ж як быццам ужо трошкі і свая! Не да ладу, не да ладу нешта на табе. І, верыцца, хутка тут усё затрашчыць.

Я перавярнуўся на спіну і зноў непракметна стаў думаць па-іхняму. Спахапіўся і пакінуў: ленаваўся. Ды пра такое па-нашаму і нельга падумаць.

Цяжкія ішлі часы. Развялося шмат жабракоў, юродзівых, разбойнікаў. Агнявыя слупы гулялі ў небе, чаго зроду не было.

І ўціск рос, і голад дзяцей, і ганьба дарослых. І ў гэтыя цяжкія гады сталі людзі верыць у такое, ад чаго раней адхрысціліся б і забылі.

Беларусы чакалі прыходу мужыцкага Хрыста. Яўрэі - Месію з Турцыі. Першыя ведалі, што мужыцкі Хрыстос ужо тут, ды пакуль не аб’явіўся. Ведалі, што ўжо і конь яму расце ў мужыцкай хаце - пакуль яшчэ жарабя, белы, а вочы, грыва і хвост залатыя. І хтосьці яго ўжо бачыў і балбатаў аб гэтым у карчме.

– Хутка паедзе, чака-айце. Калі толькі антыхрыст раней не прыйдзе.

Антыхрыста таксама можна было чакаць. Надта ўжо вялікім стала няшчасце, надта злымі сталі людзі.

Нездарма слупы гулялі.

А яшчэ тады ж адбываліся незразумелыя падзеі. У Магілёве, як і на ўсёй прасторы Белай Русі і Літвы, невядома хто і як ставіў нечытальныя пісьмёны чырвонага колеру па цэрквах і касцёлах і другіх будынінах вышыні ў некалькі сажняў, куды існаму не дастаць, і ў замкнёных скрынях; таксама незразумелым чынам былі астрыжаны авечкі, у мужчын бароды, а ў жанчын - косы і іншае.

Ішла цемра.

Непрасвяцімая.

ІІ

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит