Блакіт і золата дня
Шрифт:
А потым пачалося пекла аблогі: лесвіды, што паўзудь уверх, агнявыя патокі смалы, каменні.
Мы кідалі таксама гліняныя збаны з чалавечым калам. Гэта прыдумаў Кізгайла, і гэта была добрая выдумка, бо я не бачыў людзей больш ахайных, чым русіны. Яны тройчы ў тыдзень мыюцца ў сваёй лазні, змываючы з сябе выпарэнні. А па суботах яны ператвараюць гэта ў свяшчэннадзейства, хвошчуць адзін аднаго венікамі, п’юць ягадныя воды і качаюцца ў снезе. Таму яны заўжды моцныя і здаровыя, і, кажуць, гэта вельмі спрыяе добрым паводзінам у ложку. Аднойчы я паспрабаваў залезці на гэты іхні “палок” і скажу
Але не было выдумкі горш за гэту, бо, скажу я вам, гэтыя людзі надта адчувальныя да абразы. Іх не так абражала унія і зняслаўленыя цэрквы, як тое, што іхніх праваслаўных нябожчыкаў не дазвалялі вывозідь з горада іначай, як праз тую браму, праз якую вывозілі нечыстоты і іншы бруд.
Гэты штурм! Я радаваўся толькі таму, што, як заўсёды падчас бойкі, думаў на мове маёй радзімы. Гэта добра.
Але ўсё адно жахлівей не было нічога. Падалі лесвіды, а яны лезлі і лезлі, як чэрці, і хутка сеча закіпела на мурах.
Кізгайла, я і мае людзі секліся адчайна, але яны цяснілі нас, а наперадзе іх выў і крыўляўся сівы і маленькі, як кобальд9, чалавечак у рыззі - іхні святы.
І яшчэ бачыў я, як сек двухручным мячом дэман у барвяніцы. Яго скінулі ўніз разам з лесвіцай, але яна зачапілася за рог вежы і спаўзла ўніз, і ніхто, здаецца, не загінуў.
Мужыкі з навакольных вёсак сцякаліся на ўзгоркі і глядзелі на пабоішча, як на бойку ля шынка.
– Зляцелася груганнё, - хрыпеў Кізгайла, гледзячы на іх і з нянавісцю адбіваючыся ад тых, што нападалі.
Потым ён кудысьці знік.
А нас адцяснілі да сцяны глухой Саляной вежы, і тут мы, сорак швейцарцаў, стаялі, ашчацініўшыся зброяй, і рыкалі на абкружаўшых нас ворагаў.
Гэта было ўжо толькі справай гонару, таму што абараняць не было чаго.
Замак быў узяты.
Дзіды абкружалі нас з усіх бакоў, нават зверху, з забрала сцяны. Варта было нам вякнуць - і з нас зрабілі б вожыкаў. Нас засталося сорак. Астатніх забілі альбо ўзялі ў палон. Вачыма, затуманенымі стомай, я ўбачыў, як перад намі з’явіўся Лаўр у светлых латах, у блакітным плашчы, у блакітных саф’янавых чаравіках, усмешлівы, млява-зняможаны, быццам не з сечы, а са спаткання. Ён крыху нагадваў архангела Гаўрыіла, і гэты архангел кінуў нам словы, поўныя лянівай паблажлівасці:
– Кідайце зброю, ці што.
– Не, сынок, - адказаў я, - не ты нам гэтую зброю даў, не табе і загадваць.
– Не строй дурня, бацька, пашкадуй хлопцаў.
І раптам аднекуль з вышыні, з балюстрады, пачуўся безжыццёвы голас:
– Складзі зброю, Канрад, я дазваляю. Ты зрабіў усё, што мог.
Гэта быў голас Кізгайлы. І я ўбачыў пана на балюстрадзе. А за
ім стаяў Дамінік з дзідай. І Дамінік кінуў зверху да ног Лаўра ключ і крыкнуў:
– Т рымайце. Я замкнуў дзверы ў кутні пакой.
– Які пакой?
– узняў бровы Лаўр.
– У той, адкуль падземны лаз.
Я апусціў галаву. Дзіўнае чынілася тут. Гаспадар хацеў уцячы, пакінуўшы нас на ярасць мужыкоў. А схілены ім да
Народ выў. Я бачыў змардаваныя твары, па якіх цяклі слёзы, і іншыя твары, ярасныя. Але і на тыя і на другія было страшна глядзець.
– Раман! Нарог божы!
– Роў рабіўся нязносны.
– Ратуй! Дай зброю! Рай будуюць на нашым пекле! Ратуй нас! Ратуй!
Я ўбачыў, як некалькі чалавек кінуліся цалавадь сляды капытоў яго каня, і, слова гонару, гэта не было смешна.
А ён крычаў у адказ сваім страшным трубным голасам:
– Праваслаўныя, усё бярыце! Зямля - ваша, хлеб - ваш, вера -ваша! І доўбні - вашы! А гэтым нечасціўцам - меч!
Але нават яго голас заглушыў роў і крыкі “ратуй!”. Калі ён мінуў арку брамы і ўехаў у двор - да ног яго каня сталі шпурляць скручаных шляхціцаў, усіх, хто ўдалеў пасля бітвы на мурах.
А народ усё роў, і тут я ўпершыню пачуў, як выгукнулі тое яго імя, якое праз месяц стала крылатым:
– Барвяны ўладар! Барвяны ваяўнік!
Конь мерна ступаў паміж целамі, і капыты звонка білі аб камень. Белы конь з залацістымі вачыма. А гэты сядзеў на ім як уліты. Бачыў я грыву непаслухмяных і бліскучых попельных валасоў, што адлівалі золатам, ёмісты чэрап з вялікім ілбом, цвёрда сціснуты вялікі рот, жорсткія жаўлакі на шчоках, прамы і крыху кірпаты нос.
Аблічча, што наганяе жах. Але жахлівей за ўсё былі вочы, не-зразумелыя па колеру, то шэрыя, то сталёвыя. То залацістае ў ім пра-мільгне, то нават трохі зялёнае, раз^шанае. Доўгія, светлыя, незра-зумелыя вочы.
І гэта галава была закінутая назад, бы ў нязмернай гардыні, а жылістая рука ўладна сціскала павады. І конь адчуваў гэтую руку і ішоў палухмяна, дрыжучы кожнай жылкай, касавурачы шалёным вокам і стрыгучы вушамі.
Потым я даведаўся, што такая пасадка галавы ад нараджэння, а позірк ад неастылага яшчэ ап’янення бітвай, але тады ён здаўся мне такім жахлівым, што я жахнуўся за кожнага, кінутага да яго ног.
Конь стаў пасярод распластаных цел. А ён сядзеў і глядзеў на
мяне.
– Найміт, - усміхнуўся ён.
– Але ты добра біўся. Развяжыце іх. Народ кінуўся выконвадь яго загад.
– Хочаш служыць мне?
– Не, пане.
– Называй па імені.
– Не, Раман.
– Правільна, сорам ад аднаго гаспадара адразу пераходзіць да пераможцы. Ты эшчэ не да канца запрадаў душу. Вось табе загад: вартуй пакоі...
І ўзвысіў голас:
– Рабунку не будзе, людзі. Лаўр, падлічы хлеб, срэбра, худобу. Падзялі на дзве паловы. Адну няхай бяруць мужыкі і раздзеляць па беднасці. Ад другой паловы трэцюю частку - на зброю і харч, а дзве трэці - падзяліць паміж сем’ямі тых, хто браў замак. Па храбрасці. І не забудзь тых, што загінулі ля фальшывых лесвіц.