Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Народ шарахнуўся ўбок. А тыя праехалі да ратушы, і дзверы зачынілі.

Да вечара яны там прэлі. І наступнага дня. А мы абодва дні стаялі ля дзвярэй ратушы і на ганку. Пані Любку выклікалі сведкай, але яна сказала, што Раман мужа ў баі забіў і езуітаў павесіў за атруту, усяму ж астатняму даў літасць. І пад канец самлела.

Суд застаўся ёю вельмі незадаволены.

А народ усё больш шумеў ля дзвярэй ратушы і на плошчах. Я сам чуў, як багаты хлопец з мяшчан, абуты ў саф’янавы кабці,

у лісіным кітліку наапашкі, крычаў нема:

– Не даць ім Рамана на разарванне. Ён веру правую ўратаваць хацеў, як продак ягоны ратаваў ад татар. Усім вядома, што не Міндоўг іх біў ля Крутагор’я. Ён і граматы дагары нагамі трымаў, кажух смярдзючы. Хто конніцу татарскую апракінуў? Ракута, Раманаў продак!.. Т аму мы і белыя, што татар не нюхалі!

Людзі рваліся і да дзвярэй ратушы, крычалі:

– Няправедная гэта справа, нобіля судзідь.

І ім паказалі ўдаву Кізгайлы, жывое абвінавачанне, і немаўлятка Якуба паказвалі з гульбішча, лаялі Ракутовіча:

– Немаўля нявіннае яшчэ ў чэраве асіраціў. Ірад! Вораг усіх беларусцаў з існымі!

А спрэчкі ў ратушы ўсё цягнуліся. Сапега з Друдкім стаялі за смерць. Але магістрат быў супрадь. І на яго бок схіліліся Дэспат-Зяновіч і Загорскі. Апасаліся, не было б спакусы для малых.

Крычалі да хрыпаты, лаялі адзін аднаго псамі і па-іншаму. І, можа, нічога б не вырашылі, каб не прыйшлі людзі з Лупалава і Падуспення. У натаўпе адразу засмярдзела скурамі і рогам, і крычадь пачаў натоўп зусім іначай:

– Заб’яце яго - смута будзе! Забылі, як пры магілёўскім бунце ў порткі клалі, будзеце і цяпер. Стаха Мітковіча ды Гаўрылкі Іванова14 на вас няма. Памяць кадіная! Забылі, як дзверы судовай залы адбілі? Набату не чулі даўно?! Будзе і вам тое ж!

І тады Загорскі сказаў апошняе слова:

– Добра. Нобіляў на пласе не забіваюць. Няхай быдла верыць.

Мы з ганка, а пасля з акна вазка бачылі, як рухаліся на гару,

пад аховай крылатай варты, драбіны. І ў драбінах той, хто загадаў мне трымаць замак. Пасівелы на скронях, бледны, але спакойны.

Т олькі на імгненне кароткае ён спакой свой згубіў. Падвезлі яго ўжо да самых дзвярэй ратушы і спынілі воз. А тут з акна дома Славенскага ашалелая войтава жонка закрычала і стала яму пальцамі вілы рабіць:

– Антыхрыст! Дваран пабіў, прымучыў. Судзіце яго, людзі добрыя, ды не патурайце. Калі ягоная дзеўка гэтага ірада яшчэ хоць раз пабачыць - канец панству на зямлі, а славуты горад у смутах зняможацца.

Я заўважыў - шмат хто сумеўся ад гэтых слоў. Нават сам Друцкі, што стаяў на высокім ганку з граматай у руцэ, апусціў вочы.

А Раман справіўся і нават з усмешкай і са светлымі вачыма слухаў прысуд. Мы далёка стаялі

і толькі-толькі да сэнсу дайшлі па асобных словах:

– Маетнасці пазбавідь... адсячы рукі, дабы падступнага мяча не ўздымалі... шчыт ганьбаванню падвергнудь і адусюль, акрамя Гарадзельскага прывілею і статута, самае імя вытравіць на застрашэнне другім іншым.

І яшчэ зразумелі: баніцыя15 за межы Мсціслаўскага ваяводства: вечная ссылка ў малую весь.

Ударыў бізун па конскіх спінах. І давялося Раману праехадь увесь шлях. Правезлі яго ад вазніцы да замка, да насыпной гары, міма храма Сарака Пакутнікаў да Спаскай царквы. Па ўсім горадзе, дабы бачылі, як караецца ліхядзейства.

Прывезлі на плашчу ўжо ўвечары, змяркацца пачало. Там паклалі на насілы, прыкруцілі і, накрыўшы саванам, панеслі ў храм -жывога адпяваць.

На ўсё жыццё я гэта запомню. Снягі лілавеюць, з акон на снег

– цёплыя жоўтыя агеньчыкі. І спевы - ох, якія страшныя спевы!

Юрод на паперці заскакаў:

– За гарэлку бога прадалі! Возьмуць вас за гэта чорт Савул і чорт Калдун! Брамы вашы паваляцца, магілы мышакоўскія ўвесь Мікалаеўскі спуск зоймуць. Косткамі ён завалідца. Быць крумкаччу сытым! Костку быдлячую знойдзеце ў зямлі - і ад той пойдзе паморак і пошасць.

Стала нельга слухадь - так страшна завыў народ.

А Рамана ўжо вывелі - ён і сапраўды быў бялейшы за труп, хоць ішоў цвёрда, - узвялі на памост, на якім стаяў містр, а па-простаму кат у чырвонай доўгай сарочцы. Так яны і стаялі, чырваны і белы на Рамане быў саван.

І сталі падаць на натоўп цяжкія словы:

– Меч яго зламай, кат... Вось нарог ад ніў яго - аддай яго другому, кат.

І пад канец узяў містр шчыт і ўцяў сякераю яго востры канец, а верхние поле замазаў дзёгцем і сажаю.

Жонкі дваранскія так загаласілі - хоць затыкай вушы: няма кары страшнейшай за гэту для двараніна.

А Ракутовіч паглядзеў на іх вялікімі незразумелымі вачыма і толькі ўсміхнуўся:

– Нічога, затое шчыт цяпер на вашы непадобны, на чысценькія.

А сам сеў, абняў плаху нагамі, каб на калені не станавіцца.

Твар ката, барадаты да самых вачэй, пацямнеў, і рукі дрыжаць.

– А ты смялей, - кажа яму Раман, і голас такі просты.

Кат узяў сякеру.

– Пачакай,- кажа Раман,- дай апошні раз на пальцы пагля-

дзець.

Сагнуў іх некалькі разоў. І раптам шырока перахрысціў народ. Крыкнуў:

– Ударыць за цябе яшчэ раз не магу, дык прымі хоць апошняе маё бласлаўленне.

Плач узняўся, стогн. А Раман паклаў ужо рукі на цурбан:

– Сячы.

Занеслася сякера. І мы толькі ўчулі глухі ўдар.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3