Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Дзякуй вам, ваша вялікасць, - ціха адказаў Яноўскі, - Хай будзе так.

І тады кароль яшчэ раз павысіў голас, звярнуўшыся да слуг:

– Бачыце, як далёка дайшла слава мая, вялікага караля цыганскага. Дастаўныя мы на свеце ўсім, адусюль прыбягаюць пад нашу руку, бо моцныя мы больш, ніж кароль, і бог за нас. І хто памышленне займее парушыць святую манархію нашу, таго сакрушу, знішчу, на каленях прымушу маліць літасці. Вось яна, шыбеніда!

І кароткі палец караля торкнуў у бок гэтай няхітрай прылады ля камяніды.

Ідзі пакуль што з маім лейб-медыкусам, - сказаў кароль Яноўскаму.
– А пасля мой сейм (бо мы кароль добры і памяркоўны) адобрыць мой вырак.

Ён затупаў быў валасатымі нагамі да дзвярэй, пасля павярнуўся да медыка:

– Паглядзі яго каня, ці не завёз ён у маю дзяржаву з мэтай падрыву яе дабрабыту конскай хваробы.

Гайдукі ўзнялі ў неба стрэльбы і, калі кароль знік за парогам, далі залп. Вароны зноў сарваліся з камяніды і, непаразумела каркаючы, памчаліся кудысць.

Лейб-медыкус павёў Яноўскага ў маленькі флігель за домам, які тануў у лопухах. Амаль адразу ля стаўка прагучаў стрэл.

– Што гэта?
– таргануўся Яноўскі.

– Пужаюць жаб, каб ліхадзейскім кумканнем сваім не перашкаджалі спаць іх каралеўскай мосці, - з’едліва сказаў медык.

Яноўскаму здавалася, што ён трызнідь. І таму ён толькі тады разгледзеў медыкуса, калі яны апынуліся ў маленькім пакоі флігеля, дзе сцены былі амаль заслонены кнігамі на паліцах і вісеў вялікі аркуш пергаменту, выдраны, відадь, з кнігі “Здароўя шлях верны”. На аркушы намалёваны чалавек, які стаіць спіною да гледача. На яго голым целе былі намечаны тыя пункты, на якія трэба ставіць банькі.

Медыкус меў год пад пяцьдзесят, быў худы і жоўты. Вочы, якія надта блізка сядзелі адно ад другога, глядзелі разумна і іранічна з-пад калматай чупрыны; нос быў аж празрысты ад бледнасці; на кашчавых плячах вісела чорная мантыя, а на ёй, ля пляча, быў вытканы герб Знамяроўскага і ніжэй, як знак прафесіі, гіпакратаў змей, што абвіў клісцірную трубку.

Выпілі па чарцы дагцыгскай залацістай гарэлкі, селі закусіць, і толькі тут Яноўскага прарвала:

– Слухайце, пан медыкус, гэта ж вар’яцтва нейкае. Мне няма куды падзецца, але нашто вы тут, чаму носіце гэты ганебны шыфр?

Медыкус сумна паглядзеў на Яноўскага разумнымі шэрымі вачыма:

– А ў мяне, пан думае, ёсць выхад? На нашай зямлі дрэнна жывецца вучоным, асабліва калі яны беларусы. І яшчэ... калі яны занадта цікаўныя і хочудь ведаць пра чалавечы трыбух значна больш, чым іншыя. Мяне засудзілі на баніцыю, бо я даставаў з магіл трупы і рабіў забароненае анатаміраванне іх.

Яноўскага перасмыкнула.

– І як вы маглі рабіць такое? Вы што, хацелі б, каб і з вамі так зрабілі пасля смерці?

Медыкус усміхнуўся:

– Калі ласка. Што я буду тады? Тло і смурод.

– Але ж бессмяротная душа... Яна пакутуе...

Субяседнік Міхала выпіў яшчэ чарку гарэлкі і раптам спакойна

сказаў:

– А вы ўпэўнены, што... душа ёсць?

– Ну вас, -

спалохаўся Яноўскі, - гэтак і да кастра нядоўга.

– Нічога, у нас цяпер цывілізацыя, зацны пане. Не паляць, а вешаюць... Зразумейце, што нават пачуцці не сведчаць пра бессмяротнасць душы. Пачуццяў няма, усё ад току крыві. Кінецца яна ў галаву - чалавек адчувае гнеў, кінецца яшчэ куды - іншы вынік. Т ак што глупства ўсё! Чалавек менавіта такая самая худоба, як свіння, і адрозніваецца ад яе толькі здатнасцю размаўляць, склададь вершы ды яшчэ тым, што ён бывае горшы за самую горшую свінню.

Ён адклаў убок двухзубы відэлец.

– Вось і засудзілі мяне. А я не магу жыць без маёй зямлі, яна мне дарагая (яшчэ адно глупства чалавечай натуры). Тут я ў бяспецы, і тут іншая дзяржава. Пакіну яе межы - застаецца шыбеніца. А тут мяне абароняць.

– Знамяроўскі моцны чалавек?

– Чалавек не можа быць моцным. Але ён можа выставіць шэсцьсот коннікаў цыганскага рушэння, ды яшчэ ён лідскі шляхціц, у яго сябры. Тут ракою льецца гарэлка, і ўсе гэтыя п’янічкі за яго хоць у агонь. Ды яшчэ сяляне. Так што, калі хто ў гэтай мясцовасці кароль, дык гэта ён... Пракляты богам край вар’ятаў і ёлупаў.

Яноўскі быў згодны з медыкусам: свет звар’яцеў менавіта ў той самы дзень, калі загонавая шляхта Ваўчанецкага адабрала ў Міхала маёнтак. Т аму ён адсунуў ад сябе місу, наліў у кубак піва і зручна сеў у глыбокае мяккае крэсла. Медыкус сеў у другое крэсла, побач, і закурыў люльку.

– Дарэчы, як прозвішча пана?
– спытаў распешчаны Міхал.
– Я быў такі непачцівы... Як вас завудь?

– Ніхто, - раўнадушна сказаў эскулап.
– Мяне завудь “Ніхто”.

Яноўскі, як выявілася, яшчэ не перастаў здзіўляцца:

– То бок...

– А нашто вам трэба ведаць гэта? Хіба не я сам поруч з вамі, хіба нельга мяне называць проста медыкус? Або, можа, вы лічыце, што імёны адпавядаюць сутнасці рэчы або чалавека, што іх носіць? Я ведаў магната Кішку, і ён зусім не быў падобны на кішку. Нават для прямой кішкі ён быў занадта тоўсты і брудны. Паўстанец Дубіна быў адзіным на свеце разумным беларусам у свой час. Леў Сапега хутчэй падобны на лісіцу, і я ніколі не бачыў ніводнага Язэпа, які мог бы насідь тытул “прыўкраснага”. Называйце мяне проста медыкусам.

Ён ахутаўся хмарамі тытунёвага дыму, і нечакана з-пад цяжкіх павек бліснулі яго вочы. Сказаў нечакана проста і сумна:

– І нашто гэта каму ведаць, хто абараніў мяне, слабага ў свой час. Людзям не было справы да таго, як памерлі два самыя дарагія мне чалавекі, памерлі з голаду. А я стаяў тады ў клетцы ля муроў нясвіжскага палаца... Дзень, другі, трэці... І няхай яны здыхаюць цяпер, бо гэта я, чалавек, пра імя якога ніхто ніколі не даведаецца, першы на свеце ачысціў аднаму чалавеку мозг ад кавалкаў раструшчанай чарапной косці і наклаў на дзірку ў чэрапе лапік з залатой пласцінкі. І гэты чалавек застаўся жыць.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф