Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– А дзеці твае дзе?

– Па літасці панскай у школцы вучадца.

– На каго?

– На па-ны!!!
– гаркнуў гайдук, вырачыўшы вочы.

– А да маткі ў вёску ходзіш?

Гайдук засаромеўся:

– А чорт яе ведае, і дзе яна там жыве.

Медыкуса перасмыкнула:

– Г... ты, братка.

ІІ

“Палац” ззяў агнямі і плошкамі. У зале было амаль пуста, стаялі толькі сталы, якія аж ламаліся ад страў, і простыя лавы. Больш

тонкай мэблі тут не было ніколі. За сталамі сядзела ўжо дзесяткі два гасцей, а на канцы стала, бліжэй пад дзверы, загонавая шляхта. Сам Знамяроўскі сядзеў на узвытттттты на крэсле з высокаю спінкай. Выглядаў па-ранейшаму, толькі нацягнуў на т^стыя ногі аксамітныя порткі.

– Спазніліся, - раўнуў кароль.
– Час пачынадь.

Два гайдукі ўдягнулі з суседніх дзвярэй “мітрапаліта” з сенам у валасах і коса насунулі яму на галаву штосьці падобнае на мітру. Мітрапаліт завесіў галаву і ціха мыкаў, парываючыся нешта сказадь. Паюк, што стаяў за крэслам караля, паклаў перад святым айцом на пюпітр тоўстую біблію.

– Пачынай набажэнства, - сказаў кароль.

Адказам было мычанне.

– Вы што, не маглі прадверазіць чалавека?

– Цэбар вады вылілі, не дапамагло, - спуджана замармытаў гайдук.

– Раскрыйце кнігу і торкніце пальцам дзе-небудзь. Ён прывычны, не першы раз так, - параіў медыкус.

І сапраўды дапамагло. Мітрапаліт механічна пачаў чытадь, водзячы асавелымі вачыма за тоўстым, як капыт, пазногцем гайдука.

– Другазаконне, раздзел двадцадь пяты. “Калі б’юцца між сабой мужчыны і жонка аднаго падыдзе, каб адбіць мужа свайго з рук тых, хто б’е яго, і, працягнуўшы руку сваю, схопідь яго за сорамны вуд, то адсякі руку яе...”

– Не тое, здаецца, - закруціў галавою кароль.

Старонку перагарнулі. Шляхта, якая ўстала, і нацягнуўшы шапкі і выцягнуўшы з похваў шаблі на доказ таго, што яна гатова абараняць веру аж да самага скону, таксама пачала крудідь галовамі. Мітрапаліт зноў пачаў мармытаць:

– “Каханы мой прасунуў руку сваю праз шчыліну, і нутро маё хвалявалася ад яго”.

– М-м-м, - замыкаў Знамяроўскі, - гартайце далей, д’яблы.

– “Бо адкрыецца сын мой Ісус з тымі, хто з ім, і тыя, хто застанецца, будуць цешыцца чатырыста год. А пасля гэтага памрэ сын мой Хрыстос і ўсе людзі, што маюць дыханне”.

Мітрапаліт часта залыпаў вачыма, нешта ўзважваючы п’янай галавой. Пасля пачаў дробна жагнацца.

– Дык... дык гэта мы 1400 год таму ўсе памерлі... Божа мой!.. Бо-ожа мой!.. А бо-го-го-го-жа мой!.. І яшчэ мала нам за грахі нашы... Гэта атрымліваецца, браткі мае, пекла... І агні... А ты - на ўзвышшы -Люцыпар.

Знамяроўскі пачаў пацепвацца. Гаркнуў, наліваючыся крывёй:

– А ідзі ты ведаеш куды з тваёй бібліяй?

І кінуў:

– Канчай рытуал. Халера на вас, папоўскія храпы.

Госці шумна пачалі рассаджвацца. Мітрапаліт таксама сеў, і яму ў нерухомыя рукі ўсунулі кубак.

– Слухайце, гэта ж кашчунства, - прашаптаў медыкусу Яноўскі.

– Нічога, сынок, вучыся, - таксама шэптам адказаў медыкус.
– Яны не паважаюць нават апоры сваёй. А зараз пабачыш, як яны паважаюць сябе.

Пачалі піць і закусваць. Падавалі піва чорнае і белае, настойку “тройчы дзевяць”, кюмель і мёд. Госці, што сядзелі ля Знамяроўскага, елі мядзведжыя шынкі,

хрыбтавіну асятровую, смажанага лебедзя і іншыя далікатэсы. Загонавая шляхта - боршч з сасіскамі, разварную ялавічыну, палаткі, гарох са свінінай; сотнямі знішчалі гарачыя, як агонь, наперчаныя біткі. Нягледзячы на тлустую ежу, усе хутка ап’янелі, бо пілі так, як нават Яноўскаму не даводзілася бачыць. Ён звык да штодзённай нормы ўжывання віна шляхецкай вялікай сям’ёй

– дванаццадь бутэлек. Першыя чатыры амаль паўсюль выпівалі за першым абедам, у дванаццадь гадзін дня. Другія чатыры - за другім, у чатыры гадзіны. За вячэраю, якая бывала, звычайна, у 10-11 гадзін вечара, канчалі норму і больш не пілі. Дванаццаць апосталаў -дванадцадь бутэлек. А тут на стол усё цягнулі і цягнулі бутэлькі “мядзведзікі”, “удовы”, маленькія бочачкі. Бутэлькі былі розныя: пузатыя, доўгія, пляскатыя з “таліяй” (каб зручна было трымадь у п’янай руцэ). “Мядзведзікі” былі ў выглядзе мядзведзяў, бараноў, ільвоў - гарэлка біла ў іх з ратоў. Але цікавей за ўсё былі “ўдовы”, бутэлькі ў выглядзе абаранка. Удовамі іх звалі таму, што такія бутэлькі і сапраўды часцей за ўсё ўжываліся ўдовамі. Прычапурыцца жанчына, налье ў такую бутэльку гарэлкі, насуне на носік абаранак, надзене бутэльку на руку, бліжэй да локдя, і ідзе да аўдавелага кума развеяць тугу.

Напіліся да таго, што нейкі шляхцюк пачаў рагатаць, гледзячы на ўласны палец, а другі засяроджана браў з талеркі пірагі, выграбаў з іх пальцам начынку, а астатняе кідаў пад стол, дзе круділіся дадкія сабакі -п’яўкі.

Але стрыжнем вячэры была вялікая чаша, у якую ўваходзіла пяць бутэлек віна і яшчэ тры ў накрыўку. Сапраўдны пітун павінен быў підь не глытаючы, каб віно проста пералівалася ў горла. Т аму з накрыўкі дазволена было піць толькі адным глытком, а самы келіх - у два прыёмы. І нікога не мінала горкая чаша сія.

Пасля яе зала нагадвала поле пабоішча, і гайдукі пачалі ўжо сцягвадь некаторых гасцей, што абражалі апетыт параўнальна цвярозых, у “мярцвецкую”. Дзіва, але мітрапаліт стаў амаль цвярозы, і толькі збытак вінных пароў выходзіў праз яго голую галаву, якая курылася, як вулкан.

Знамяроўскі сядзеў арлом. Азызлыя шчокі падабраліся, у карых вачах з’явіўся агеньчык, нос, падобны на піпку, міла чырванеў.

Усё было добра. Дзяржава яго была вялікая, сам ён быў цар цароў, эканоміка была ў парадку, пілі і елі дасхочу. Нават эмігранты з іншых краін (у асобе Яноўскага) прыпадалі да яго ступакоў. Велічны жывот караля ляжаў на каленях, доўгія рукі былі падкладзены пад зад, на твары блукала шырокая ўсмешка, і нават вочы замасліліся ад асалоды. І самыя думкі былі прыемнымі.

Ён мацнейшы за ўсіх, цыганы дрыжадь пад яго позіркам, улада над акругай поўная. Што можа зрабідь яму кароль? Праўда, царыца дабіраецца да яго зямлі, дзеліць Польшчу, але чорт яе бяры. Яму, Знамяроўскаму, і пры царыцы будзе не горш. А калі надта ўжо не спадабаюцца новыя парадачкі - можна разам з падданымі адкачаваць туды, дзе яшчэ будудь залатыя шляхецкія вольнасді. Ды не, не папусціць бог. Гэта ж такая сіла, шляхта! Хоць бы і ён нават?! А добры мой народ заўсёды дапаможа. Ён сваё панства любідь, шануе, ледзь не вышэй за пана бога ставіць. За дзевяць год улады ніхто сур’ёзна нават і не думаў абурацца. А надумаецца - скручу.

Поделиться:
Популярные книги

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать