Блакіт і золата дня
Шрифт:
– Келіх сюды, свінтухайлы!
А медыкус, седзячы ля Яноўскага, раптам спытаў:
– Ведаеце, чаму тут так п’юць... не на жыццё, а на смерць?
– Людзі тут такія, - разгубіўся Яноўскі, - тут ужо нічога не зробіш.
Медыкус непрыемна скасавурыўся:
– Глупства! Мы любім підь не больш і не менш, як усе іншыя людзі на зямлі. Але мы - гной пад нагамі чужынцаў. Нават у жыцці сваім ніхто ў гэтым праклятым каралеўстве не ўпэўнены. А гарэлка -гэта сябры, гэта - пяць - дваццаць - тысяча шабляў такіх сабутэль-нікаў, узнятых на тваю абарону, калі нападзе
І ён спапяляючым позіркам паглядзеў на шляхцюка, які “скакаў”, адрываючы на які-небудзь дзюйм ногі ад падлогі, крудіў галавою і вывяргаў брыдкую лаянку.
– Дурныя людзі. Усё не па-людску. З самага пачатку толькі і робяць, што гандлююць радзімай. Магутная цыганская дзяржава... П’юць, як свінні. Дзеці нараджаюцца ідыётамі: яны яшчэ ў чэраве маді атручаныя гарэлкай. Ёлупы і юродзівыя! І за ўсё гэта запладяць нашчадкі. Ім яшчэ рыгнецца за кожную нашу чарку, за кожную ноч распуты. Яны будудь кашчавыя, слабыя на цела і мозг.
Яноўскі хацеў адказаць яму, але пабачыў, што кароль заве яго пальцам. Ён падышоў да яго. Знамяроўскі глядзеў на яго вар’яцкімі вясёлымі вачыма.
– Што , пасол, нудзьгуеш?
– Наадварот, мне весела, вялікі кароль.
– А мне нудна. Насмяшы ты мяне, пляменнічак. Насмяшыш -шкадаваць не будзеш, шчыра кажу. Загаўкай, ці што...
Яноўскі маўчаў. У гэтую хвіліну ён лепей даў бы сябе разрэзадь на кавалкі, абы не смяшыць гэтага тлустага кабана. Ён упарта сціснуў зубы.
Знамяроўскі пазяхнуў.
– Нудна мне з вамі. Адракуся я хутка ад трона і пайду... у манастыр. Буду там сабе бога маліць, бо з дурнямі жыць не хачу. Вас, дурняў, і да Масквы не перавешаеш... Жыць буду ціха, пад званы. Дам ігумену куку ў руку, каб пахаваў мяне ў царкве. Бога, дурня барадатага, модламі падману. Сядзіш вось тут у мяне, гарэлку маю жарэш...
Яноўскі не вытрымаў. З ім яшчэ ніхто так не размаўляў:
– Маўчыце, пан кароль. Як бы не давялося вам казе пад хвост глядзець... Задзярэш зараз пяты, чорт гладкі!
Знамяроўскі задікавіўся гэтай перспектывай:
– Ану... ану, давай. Паспрабуем. Бач ты, нахаба якая! Прыйшлі ў маю хатку ды б’юць майго татку... Ах ты, падла. Давай... паспрабуем, хто пяты задзярэ.
І крыкнуў гайдукам ля дзвярэй:
– Ану, паршыўцы, цягніце сюды палкі. Рыцарскі турнір!
Праз якую хвіліну абодвум далі тонкія доўгія палкі, і Знамяроўскі з нечаканым спрытам падвёўся і стаў у пазіцыю. Абодва стаялі адзін супрадь другога, як баявыя пеўні, і нават чупрынка на галаве караля вельмі нагадвала грабеньчык.
Кароль зрабіў выпад - Яноўскі адбіў ягоную палку. Некалькі хвілін яны скакалі адзін вакол другога, саплі. Толькі і было чувадь:
– Я табе, булавешка дурная, ногі ў спіну пазаганяю.
– Я табе, дзядзечка, дам на пазвон.
– Мазгавешку расквашу, галадранец.
– Бач ты, кароль... (Трах-тах!) А ў самога бажок на
(Бах!)
– Свіння не нашага бога! (Грук-грук!)
– У мазгаўні вычаўрыла.
У наступны момант ляпнула, як палкай па гарлачу. Вакол зарагаталі, загігікалі. Яноўскі, адчуваючы, як на галаве наліваецца вялізны гуз, утрапёна замахаў палкай, шмякнуў па нечым.
Кароль мякка схіліўся і заараў носам падлогу.
На адзін момант прыўзняў галаву, памацаў далонню размяжулены нос і сказаў ціха:
– Наша ўзяла... і рыла ў крыві.
І лёг на спіну, паказаўшы небу круглы пукаты жывот.
Да яго кінуліся, пачалі завіхацца, але толькі праз некалькі хвілін ён прыўзняўся, сеў за стол і, гледзячы на племенніка, сказаў:
– Заўтра надвячоркам ідзём у наезд.
Праз гадзіну кароль абдымаў пляменніка, ціскаў яго, лез мокрымі вусамі да яго вуснаў:
– Братка ты мой! Хоць ты і тамцюр цара нябеснага, а я цябе люблю, дальбог, люблю... Даю сваё каралеўскае слова - адабём твой маёнтак... Чуеце, чэрці, кароль слова дае!.. Заўтра ж паедзем. Вось толькі судны дзень учыню.
Яноўскі і медыкус пайшлі з залы, не дачакаўшыся канца гулянкі.
Цёмнае-цёмнае неба ляжала над палацам. З адчыненых вокан далятаў да іх шум неўтаймаванай папойкі.
ІІІ
Наступнага дня, ранічкай, ля каралеўскага дома, пад шыбеніцай, сабралася вялікае цыганскае судзілішча. Паставілі высокае крэсла, ля яго сталі два шляхцюкі і два цыганы ў кажухах з доўгімі пугамі на плячы. Сабраўся натоўп, пераважна з егіпецкага племя.
Кісла смярдзела конскім потам, кажухамі, іржавым жалезам. Цыганкі курылі люлькі, часам даючы пасмактадь цыбук мурзатым дзецям. Пасля ўсе прыціхлі. Набліжалася ўрачыстая хвіліна.
Пад спеў труб і грукат старога барабана паважна выйшаў з двярэй кароль Якуб. Сеў, сціскаючы ў правай руцэ нейкі пацямнелы, апраўлены ў золата прадмет.
– Што гэта?
– задікаўлена спытаў Яноўскі ў медыкуса.
Левы кут медыкусавага рота паехаў угару:
– Рэліквія. Дзяржанне той самай пугі, якой ён у дастаслаўны вечар, якім пачалося яго цараванне, лупцаваў канакрадаў. Чым не меч святога Стэфана?
Паюк агласіў высокім хрыпатым голасам:
– Слава. Сіла. Моц. Мы, кароль Якуб Першы... (зноў падягнуліся тытулы, якія Яноўскі ўжо чуў), добрай воляй нашай пастанавілі імем цыганскай дзяржавы, дабрабыту і славы яе, склікадь сёння вялікае судзілішча, пасля якога, ачысціўшы добры наш народ ад зланамерных людзей, вялікі сейм дзяржавы цыганскай учыніць!
Заспявала труба. На тварах некаторых цыганоў Яноўскі заўважыў іранічныя ўхмылкі. Але ўсе маўчалі.
Першая справа была нецікавай. Нейкі цыган падбіў другога на крадзеж, загадзя ведаючы, што нічога добрага з гэтага не атры-маецца: коней вартуюць добра. Сам падбухторшчык шчасліва ўцёк, а яго няшчаснага саўдзельніка спаймалі і, усклаўшы яму на шыю вуздэчкі, білі, водзячы па вёсцы. Добра хоць, што не забілі да смерці.