Поделиться:
Бязглуздыя парады
Шрифт:
Рыгор Остэр
Бязглуздыя парады
Гэтая кніжка для неслухаў.
Добрым дзецям чытаць забараняецца!
* * *
Калі
* * *
Нічога і ніколі ты Рукамі не чапай. Ня ўблытвайся абы-куды І ні ўва што ня лезь. Убок ціхенька адыдзі, Стань моўчкі у кутку І гэтак нерухома стой Да старасьці сваёй. * * *
Хто ня скочыў аніразу З парасонам праз вакно, Той парашутыстам спрытным Ў нас ня лічыцца пакуль. Над натоўпам ўсхваляваным Яму птушкай не лунаць, І з нагой забінтаванай У бальніцы не ляжаць. * * *
Калі ўсёй сям'ёй купацца Вы на возера пайшлі, Не чапай мамулю з татам - Хай на сонейку ляжаць. Не крычы: «Дапамажыце!», Хай хвілінку адпачнуць. Не турбуючы нікога, Пастарайся патануць. * * *
Лепшага няма занятку Як у носе калупаць, Бо надзвычай ўсім цікава, Што там ёсьцека ў наздры. А каму глядзець агідна, Той няхай і не глядзіць - Да яго мы ў нос ня лезем, Не чапляецца няхай! * * *
Калі мама вас засьпела За ўлюбёнай вашай справай, Ну хаця б за маляваньнем Ў калідоры на шпалерах, Растлумачце ёй, што гэта - Ваш сюрпрыз на Дзень жаночы. Называецца карціна: «Мілай мамачкі партрэт». * * *
Не чапай чужыя рэчы Калі побач ёсьць чужыя. Хай яны заплюшчаць вочы Ці сыйдуць на пяць хвілін. А сваіх чаго баяцца! Пра сваіх свае ня скажуць. Хай глядзяць. Хапай чужое - Да сваіх яго цягні! * * *
Ты пытаньнямі дурнымі Галавы не забівай, Бо тады яшчэ дурнейшы Знойдзецца на іх адказ. А калі дурных пытаньняў Назьбіралася зашмат, Лепш зьвяртайся да дарослых - Ў іх няхай мазгі трашчаць. * * *
Рэгулярна хадзіце Ў тэатральны буфет. Там пірозівы з крэмам, Газіроўка-вада. На талерках, як дровы, Шакалядкі ляжаць, І праз трубачку можна Піць малочны кактэль. Вы квіткоў не купляйце На балкон ці ў партэр, Папрасіце квіточак Ў тэатральны буфет. І прыйшоўшы дадому, Прынясеце з сабой Вы пад сэрцам дрыготкім Ў жываце бутэрброд. * * *
Калі дзяўчынка ты - трывай Падножкі ды штуршкі. І коскі падстаўляй усім, Хто хоча таргануць. Затое ты праз колькі год Пакажаш дулю ім І скажаш: «Фігушкі, за вас Я замуж не пайду!» * * *
Калі ты зь сябрамі разам Выйшаў падурэць на двор, Апрануўшы зранку новы І прыгожы палітон, То ня варта поўзаць ў брудзе І качацца па зямлі, Лазіць цераз агароджу І чапляцца за цьвікі. Каб ня бэсьціць і ня брудзіць Свой прыгожы палітон, Трэба, каб ён стаў старэнькім. Гэта робіцца вось так: Добра выпэцкайся ў брудзе, Пакачайся па зямлі, Пералезь праз агароджу, Зачапіўшыся за цьвік. Зробіцца старым і брудным Твой прыгожы палітон, І цяпер зусім спакойна Можаш на дварэ дурэць: Сьмела боўтайся у брудзе І качайся па зямлі Пералазь праз агароджу І чапляйся за цьвікі. * * *
Калі вырашыў па хаце Ты на ровары пагойсаць, А табе насустрач з ванны Выйшаў тата пагуляць. Ў кухню ты не паварочвай - Ў кухні цьвердая лядоўня. Тармазі у тату сьмела. Ён даруе. Мяккі ён. * * *
Ты гісторыю краіны Сваёй роднай не вучы. Ну каму, скажы, цікава, Што даўным-даўно было? Бо гісторыю самому Можна лёгка прыдумляць І расказваць потым байкі Невукам такім, як сам: «Жыў-быў ў Піцеры Скарына І газэты друкаваў». * * *
У жыцьці галоўнай справай Можа стаць любая дробязь, Трэба толькі цьвёрда верыць, Што важнейшых спраў няма. І тады не перашкодзяць Вам ні холад, ні сьпякота, У вялікім захапленьні Розную рабіць лухту. * * *
Біце палкай жабянятаў - Гэта вельмі захапляльна. Адрывайце крылы мухам, Хай гуляюць пехатой. Трэніруйцеся штодзённа, І шчасьлівы дзень настане - Вам ў якімсьці каралеўстве Прапануюць катам стаць. * * *
Дзяўчат ніколі і нідзе Ня трэба заўважаць. Ім кроку не даваць ступіць Ніколі і нідзе. Часьцей падножкі падстаўляць, Зьнянацку іх пужаць, Каб ясна зразумелі ўсе - Ня трэба вам яны. Сустрэў дзяўчынку, дык хутчэй Паказвай ёй язык, Каб не падумала яна, Што закахаўся ты. * * *
Калі раптам ты з бацькамі Вырашыў пачаць вайну, Пастарайся здацца маме, - Тата не бярэ ў палон. І, дарэчы, не забудзься Ты мамулі нагадаць, Біць палонных па азадку Не дае Чырвоны Крыж.
Комментарии:
Популярные книги
Смерть может танцевать 4
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Я не дам тебе развод
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внешники
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Счастье быть нужным
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Девяностые приближаются
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Мастер 2
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50