Бязглуздыя парады
Шрифт:
* * *
Ты ня мый ніколі рукі, Шыю, вушы, альбо твар. Бо занятак гэта марны, Бессэнсоўны і дурны. Зноў забрудзяцца па часе Рукі, шыя, вушы, твар. Дык нашто тады старацца, Час і сілы марнаваць?! Стрыгчыся, хадзіць ў цырульню Абсалютна непатрэбна - І бяз гэтага пад старасьць Аблысее галава. * * *
Ты не дазваляй ніколі Ставіць градусьнік сабе, Не глытай ні ў якім разе Ні пілюль, ні парашкоў. Хай баляць жывот і зубы, Горла, вушы, галава, Лекаў не прымай ніякіх, І
* * *
Калі мама вам у краме Набыла адну машынку І астатняе ня хоча, Ўсё, што бачыць, набываць, Станьце проста, пяткі разам, Рукі у бакі растаўце, Адкрывайце рот шырока, Голасна крычыце: «А!» І калі з гандлёвай залі З крыкам «Людцы, памажыце!» Прадаўшчыцы разьбягуцца І усе пакупнікі, Вось тады дырэктар крамы Падпаўзе і скажа маме: «Забірайце ўсё бясплатна, Толькі хай ён замаўчыць!» * * *
Матуля родная вядзе Да лекараў зубных? Ня трэба літасьці чакаць, Дарэмна сьлёзы ліць. Маўчы, нібыта партызан, І сьцісьні зубы так, Каб не змаглі расьціснуць іх Сто лекараў зубных. * * *
Калі ты застаўся дома Без бацькоў, зусім адзін, Прапаную пагуляцца У цікавую гульню, Што завецца «Сьмелы кухар» Ці «Адважны кулінар». Сэнс гульні у гатаваньні Самай рознай смакаты. Прапаную для пачатку Гэткі просьценькі рэцэпт: Трэба ў новенькія туфлі Выліць маміны духі, Потым густа іх намазаць Файным крэмам дарагім. І, папырскаўшы алеем З чорнай тушшу напалам, Кінуць ў суп, каторы мама Згатавала на абед. Паварыць у рондлі з супам Роўна семдзесят хвілін. Вынікі гульні пабачыш, Як дарослыя прыйдуць. * * *
Калі сябар твой найлепшы Пасьлізнуўся і упаў, Пакажы на сябра пальцам Ды хапайся за жывот. Хай ён з лужыны пабачыць - Не сумуеш ты зусім, Бо сапраўдны друг ня будзе Засмучаць сваіх сяброў. * * *
Калі ты яшчэ ня цьверда Выбраў у жыцьці дарогу, І ня ведаеш, як лепей Свой працоўны шлях пачаць. Трушчы лямпачкі ў пад'ездах - І табе ўсе скажуць «дзякуй». Дапаможаш ты народу Электрычнасьць зьберагчы. * * *
Каб павыганяць з кватэры Розных мух ды камароў, Ты сьцягні з вакна фіранку І круці над галавой. Ўніз пападаюць карціны, Тэлевізар, тэлефон, Паляцяць вазоны долу, Люстра бразьне аб паркет. І ад грукату такога Разьлятуцца камары, Ну а мухі, ашалеўшы, Кінуцца у вырай ўсе. * * *
Калі вырашыў ты зранку Без заўвагаў дзень пражыць, Хуценька залазь у шафу І хавайся ў цемнату. Там няма матулі з татам, Толькі татавы штаны. Там ніхто крычаць ня будзе: «Нельга! Перастань! Ня руш!» Там ня будзеш назаляцца І ня будзеш замінаць, Безь ніводнае заўвагі Зможаш цэлы дзень пражыць. * * *
Пабіцца вырашыў, тады Слабейшых выбірай. Мацнейшы можа здачы даць - Нашто табе яна? Чым меншы той, каго ты б'еш, Тым весялей глядзець, Як уцякае, плача ён І «мамачка!» крычыць. Калі ж старэйшыя прыдуць Малечу бараніць, Сам уцякай і горка плач І «мамачка!» крычы. * * *
Калі хочаш, каб татуля Назаўсёды звар'яцеў, Раскажы яму праўдзіва, Што учора ты рабіў. Калі ён пры гэтым зможа Утрымацца на нагах, Дык пра заўтрашнія пляны Ты яму распавядзі. Калі з выглядам вар'яцкім Тата песьні запяе, Тут жа ў хуткую зьвяртайся. Тэлефон 103. (адзін-нуль-тры) * * *
Калі ты гуляў у шапцы, І кудысьці шапка зьнікла, Не хвалюйся, маме ўдома Можна нешта нахлусіць. Ды маніць прыгожа трэба, Каб ў вялікім захапленьні, Сьцішыўшы дыханьне, мама Доўга слухала хлусьню. Наманіўшы-нахлусіўшы Пра загубленую шапку, Што яе ў няроўнай бойцы Злосны адабраў шпіён, Пастарайся, каб мамуля Не хадзіла абурацца У замежную выведку - Там яе «не зразумейт». * * *
«Трэба зь меншымі дзяліцца! Трэба ім дапамагаць!» Гэта правіла заўсёды Помніце, сябры мае. Вы яго сястры старэйшай Ціха-ціха паўтарайце, Каб малодшы брат пра гэта Анічога не пачуў. * * *
Калі рукі за абедам Вы запэцкалі салатай І стыдаецеся пальцы Аб настольнік [1] выціраць, Апусьціце непрыкметна Іх пад стол і там спакойна Вашы рукі выцірайце Аб суседскія штаны. 1
Настольнік - абрус.
* * *
Калі ты ў сваёй кішэні Ні капейкі не знайшоў, Лезь ў кішэню да суседа - Відавочна, грошы там. * * *
Калі твой сусед па парце Моцна кашляе і чхае, Абдымі яго - і ў школку Ты ня прыйдзеш тыдні два. * * *
Каб кароткіх замыканьняў Ў родным доме не было, Ты, выходзячы з кватэры, Захапі з сабою прас, Пыласос, электраплітку, Тэлевізар і таршэр. Лямпачкі вазьмі таксама, Занясі ў суседні двор. Але больш надзейна будзе Перарэзаць правады, Каб ва ўсім мікрараёне Тут жа вырубіць сьвятло. І з упэўненасьцю, горда Можаш ўсім тады сказаць: «Ад кароткіх замыканьняў Я зьбярог свой родны дом!» * * *
Калі сумна ў хаце стала, Дык запалкі даставай. Татаў гальштук, мамін пашпарт - Вось і вогнішча ужо. Калі тапачкі падкінуць Ці сякі-такі дзяркач [2] , Столак [3] можна будзе смажыць, Юшку ў тумбачцы варыць. А калі бацькі схавалі Ўсе запалкі ад цябе, Патлумач ім, што запалкі Трэба, каб зрабіць пажар. 2
Дзяркач - венік.
3
Столак - табурэт.
Поделиться:
Популярные книги
Газлайтер. Том 6
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лишняя дочь
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Вдова на выданье
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00