Былі ў мяне мядзведзі

на главную

Жанры

Былі ў мяне мядзведзі

Былі ў мяне мядзведзі
6.25 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Бацька мой быў ляснічы. І дзед быў ляснічы і прадзед. І ўсе мае дзядзькі з бацькавага боку былі ляснічыя, лесаводы або яшчэ нейкім чынам былі звязаны з лесам і з навукай аб лесе. Стварылася вялікая лясная дынастыя, і нават мой малы пляменнік толькі і трызніць, што аб дзедавай прафесіі.

З гэтай дынастыі адзін я, на гаротнае засмучэнне бацькі і дзеда, выявіўся вырадкам. Стаў мастаком-анімалістам. Тым, хто малюе звяроў.

Тата прымірыўся з гэтай здрадай толькі пасля таго, як, па доўгім роздуме, пераканаў сябе, што звяры — гэта таксама лес, што я аддаю перавагу замалёўкам у лесе, а не ў звярынцы. Ну, і яшчэ пасля таго — гэта, урэшце, справы не датычыцца, — калі работы мае да нябёс расхваліў славуты анімаліст Васіль Аляксеевіч Ватагін.

Але справа не ўва мне і не ў маёй працы. Яна сама гаворыць за сябе на выстаўках і ў музеях. Гаворыць менавіта столькі — ні болей ні меней, — сколькі мне ўдалося ў яе ўкласці. І настолькі, наколькі дазволілі мае здольнасці.

Справа ў тым, што з-за спецыфікі гэтай справы дом мой вечна быў поўны рознымі жывёлінамі. Пад ложкам мелі кватэру вожыкі, чарапахі, марскія свінкі. На ўсіх падаконнях акварыумы з рыбкамі розных парод (за імі, досыць беспаспяхова, спрабаваў паляваць мой сіямскі кот Васіліск). У доме — а ён у мяне на ўскраіне — заўсёды было некалькі сабак рознай пароды. У розныя часы жылі ў мяне ваўчаняты, малыя лісы, фенек, шчанюк чыты або гепарда. Дый ці мала яшчэ чаго! Не было толькі таго няшчасця, якое здарылася з нямецкім пісьменнікам Бёлем: у маёй ваннай ніколі не жыў бегемоцік. А так усякай жыўнасці хапала. І так, наколькі я памятаю, было з першай хвіліны, у якую я пачаў усведамляць сябе.

Успамінаю стары-стары, з дубовых брусоў складзены дом лясніцтва наводдаль ад нашага, і як восенню ён бываў укрыты звонкім і спявучым чырвоным лісцем, і як пазней, у зазімкі, пяшчотна серабрыўся яго шчапяны дах. І гэтае срэбра дымела і выпаралася на сонцы, і рэдкія кроплі падалі на ўспацелыя халодным потам гарбузы ў падстрэшку.

З нашага мезаніна былі відаць двухпавярховыя, з галерэямі, пуні, жораў студні, велічэзная сонна-кашлатая адрына. І яшчэ ўзятая ў зруб крынічка пасярэдзіне паплаўца. І — з правых вокнаў — стары мяшаны гай за домам лясніцтва, а вышэй, на градзе, медзянастволы мачтавы Зафееўскі бор, што цягнуўся на многія дзесяткі кіламетраў і вечна шумеў, памахваў небу.

А за вокнамі быў паплямаваны купамі дрэў поплаў, які спускаўся да старыка, а за старыком зноў ішлі паплавы і старыкі. Старыкі і паплавы, на якіх сям-там высіліся векавыя, сінія ад далечыні дубы. Недзе там, за апошнімі дубамі, дужа далёка, быў Дняпро і на другім беразе, калі праплысці чаўном кіламетры два, гарадок, у які ездзілі купляць неабходнае і, часамі, у госці.

Там мінула маё дзяцінства, і я ніколі не езджу туды. Бо ведаю, якой тугой сустрэне мяне гэты куток, у якім я ўжо нічога не пазнаю, калі нават і злітаваўся з яго агонь вайны. Але нават калі і злітаваўся — там набудавалі, перарабілі, высеклі і насадзілі, а я хачу, каб ён заставаўся такі, які ён стаіць у маіх вачах: самы найлепшы для мяне куток Беларусі, якая для мяне зноў-такі найпрыгажэйшая ў свеце зямля.

Я паеду туды, хіба што адчуўшы набліжэнне канца, калі чалавек адчувае неадольную цягу аб'ездзіць усе мясціны, дзе калісьці жыў, тое, што прымушае шпака перад адлётам, з якога можна не вярнуцца, наведаць родную шпакоўню; тое, што прымушае мядзведзя абысці ў апошні раз свае ўладанні; тое, што яднае нас з усімі птушкамі і звярамі ў адзіным коле існага. І тады я зноў убачу бацьку на кані і палясоўшчыкаў, што рагочуць з ягоных грубаватых жартаў. І старога Марку, які вучыў мяне вабіць цяцерак, проста так, каб убачыць іх, і вучыў нацягваць на след і стойку сабаку, і браў з сабою на старыкі лавіць велічэзных бронзавых ліноў. І матку ўбачу, як спрытна яна кіруе таратайкай, запрагае каня, доіць карову або зімовай ноччу — было раз такое — страляе з ганка па ваўчынай гайні, якая хацела сцягнуць сабаку або ўдзерціся ў Маркаву аўчарню.

А пакуль што я не хачу ехаць туды. Больш за ўсё, шчыра кажучы, таму, што мне ўвесь час здаецца: вось прыеду, і выйдзе мне насустрач з лесу Бурык, Бурчынька, і засапе, і зарохкае, і будзе цягнуць таўшчэзную лапэту, кленчачы цукерку.

Глупства, вядома. Мінула з таго часу трыццаць год, і мой звер, вялома ж, даўным-даўно мірна заснуў у нетрах (мядзведзі моцныя і таму маюць на гэта права), калі толькі яго не забіла вайна.

Яго прынеслі мне ўзімку саракавога года. Прынёс палясоўшчык з Румеля, мужык з чырвонымі шчочкамі, кучаравымі вялізнымі вусамі і саладзейшымі вочкамі колеру турэцкага тытуню. Палясоўшчыкі ўспаролі мядзведзіцу — тады яшчэ паляванне на мядзведзяў не было забаронена, — забілі яе, двух медзведзянят пабралі сабе, а трэцяга занеслі бацьку.

Той паставіўся да ўсяго гэтага страшэнна няўхвальна. Ён цярпець не мог непатрэбнага "ляснога разбою", хаця б ён і не быў забаронены дзяржавай.

— Матку страляць. Падурэлі мужыкі.

— Дык… яно… чорт яе ведае, хто яно там сядзеў. А выскачыла, то было ўжо позна. Тут ужо ратуйся. Абуджаны мядзведзь усё адно прападзе.

– А я вось Піліповічу за гэта ўзгрэў дам. Не ведаць, дзе і які звер на ягоным участку.

– Дык малое ж усё адно шкада, — без усякай логікі сказаў рубельскі палясоўшчык. — Не выкінеш жа на мароз.

– А які вы гэтаму малому лёс прысудзілі? — спытаў бацька. — Дзікі — хай бы сабе й жыў дзікі сабе на радасць. А так будзе ні хатні, ні дзікі. Будзе цягнуцца да людзей, палохаць іх. Скуль жа ім ведаць, што ён мухі не пакрыўдзіць? Ну і нарвецца на кулю. Ці самім давядзецца застрэліць, ці ў звярынец здаць — таксама не цукар без свабоды.

На хвіліну навісла маўчанне.

– Ат, — сказаў Румельскі, - абы ваша галава не балела. Я ведаю спосаб, як зрабіць, каб у лес пайшоў. Толькі ўжо як возьмеце, то годзік трэба патрымаць, пакуль у сілу не ўваб'ецца. На правах, значыцца, пестуна. Не таго, вядома, Пестуна, што старызнікам у гарадку працуе, а звярынага, што маці дапамагае новы вымет выхоўваць. Сяголетніх. А то малое кожны пакрыўдзіць.

– Добра ўжо, — згадзіўся бацька. — А Піліповічу скажы, што як яшчэ такое з маткаю зробіць — я яму…

Румельскі, папіўшы чаю, пайшоў, а бацька сказаў Марку прыказку, той безнадзейны беларускі варыянт прыслоўя, што "будзе і на нашай вуліцы свята", якім суцяшае сябе наш чалавек, калі нічога, да пары, не можа зрабіць з моцным ворагам.

— Хрысціць хіба ў таго Піліповіча не пайду? Не ведаў ён. Закону ж няма, то што я яму магу зрабіць? Хіба сказаць, што вось "будзе і на нашай вуліцы мядзведзь… — не пушчу глядзець".

– Відовішча і сапраўды… цікавае, — пакпіў дзед Марка. — Вось бы народу збеглася. Дзіва! А Піліповіча турнуць. Прасіўся б, плакаў: "Пусціце зірнуць".

— То ж бо, — безнадзейна сказаў бацька.

Я чуў апошнія іхнія сказы, адшвэндаўшыся гадзіны тры па лесе і летучы на лыжах з узгорка да ганка нашае хаты.

— Сяргею Антонавічу прывітанне, — сказаў Марка з заўсёднай сваёй іроніяй.

— Хадзі, Сярожа, сюды, — сказаў бацька.

Ён трымаў у руках аблезлую зайчыную шапку і паказваў мне нешта жывое, што ляжала ў ёй.

Популярные книги

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Недомерок. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 5

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Бальмануг. (Не) Любовница 1

Лашина Полина
3. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 1

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар