Чтение онлайн

на главную

Жанры

Час чумы

Орлов Владимир Викторович

Шрифт:

Эразму ўзгадалася, як гутарыў з Гусоўскім, прачытаўшы першую палову «Песні». Пасол і тады прызнаваўся сабе, што перадусім дбае, каб паэма спадабалася папу. Але ж ён і быў спярша дыпламатам, паслом, а мецэнатам ужо потым. І вось калі «Песня пра зубра» гатовая, папа ляжыць на Божай пасцелі, а ён пачынае саромецца той размовы.

Спачатку ён шчодра хваліў бездакорную метрыку паэмы, казаў пра свежасць і паўнагучнасць радкоў.

— Пушчу, паляўнічых і князя Вітаўта напісаў вялікі майстар, — шчыра захапляўся ён. — Ты дасягнуў амаль немагчымага. Ты выпускаеш рой стрэл па заганах грамадства, твая паэма ператвараецца ў палітычны трактат і пры гэтым застаецца высокай паэзіяй. Твой паранены зубр — цудоўная

алегорыя Айчыны, увасабленне яе лёсу і сімвал яе былой велічы.

Гусоўскі слухаў, нічым не выяўляючы пачуццяў. За лета ён прыкметна змяніўся. Вочы не згубілі сваёй жвавасці і вастрыні, але як быццам выцвілі і зрабіліся пакутніцкімі. Шырокія рамёны, як і раней, дыхалі дужасцю, ды прыгорбіліся, нібыта ён дзень пры дні трымаў на іх нейкі вялікі цяжар. Вітэліус памятаў пачуццё, якое кранула тады ягонае сэрца. Ён ведаў, што ў Рыме зноў з'явілася Франчэска. Ён хацеў бы суцешыць Гусоўскага, узяць частку ягонага цяжару на свае плечы, але ж ён ведаў, што менавіта пакуты, а не душэўная раўнавага могуць удыхнуць у радок, у карціну ці ў мелодыю тую боскую субстанцыю, якая робіць іх неўміручымі. Замест суцяшальных слоў гучалі іншыя.

— Я пакрывіў бы душою, — гаварыў ён, — калі б змаўчаў пра тое, што адмаўляюцца прыняць маё сэрца і мой розум. Ты пішаш пра выпрабаванні ведзьмароў вадою, пра мяса глушца і іншыя паганскія звычаі і прымхі. Ці прыспорыць гэта пашаны нашаму краю?

— Няўжо монсеньёру здалося, што падобныя дзікунскія выпрабаванні мне да душы? — адказваў Гусоўскі. — Але ж звычаі адрозніваюць адзін народ ад другога. Лепшыя з іх — такая ж святыня, як мова і воля. Хіба знойдзем мы ў даўніх звычаях глыбокія заганы? Святасць маці прызнаюць нават тыя народы, што не шануюць Дзевы Марыі. Нібы ветрам адносіць нас ад абрадаў і завядзёнак, якіх трымаліся продкі. Ці не ператворымся хутка ў адсохлую ад каранёў траву-пералёт?

— Ты насмельваешся кідаць выклік самому боскаму Дантэ, — не ўступаючы ў спрэчку, казаў далей Вітэліус. — Дантэ выкрываў тых, хто ўжо трапіў у замагільны свет, і караў грэшнікаў рукамі незямных істотаў. Ты ж бярэшся судзіць тых, каго мае ўладу судзіць толькі неба. Да таго ж разумны чытач адразу заўважае, што ты маеш за дзіва не стварэнне свету, а ягонае існаванне…

Гусоўскі больш не пярэчыў, і тады ён, Вітэліус, хацеў чуць у паэтавым маўчанні згоду. Цяпер жа яму праглася, каб у тым цяжкім маўчанні была якраз нязгода. Ён ведаў, што не зможа парушыць сваіх прынцыпаў і забраць уласныя словы назад, і прасіў неба, каб Міколу хапіла сілы самому адкінуць ягоныя няшчырыя парады.

У дзвярах пачуўся нейкі рух. Вітэліус азірнуўся і ўбачыў застылага ў нерашучасці пахолка. На бледным твары быў страх.

— Што здарылася? — спытаўся пасол, ужо ведаючы адказ.

— Vossignoria reverendissima… Ваша правялебнасць… Госпад забраў душу яго святасці…

Пасол рыхтаваўся да гэтай весткі, але не думаў, што яму будзе так цяжка. Ён быў як карабель без ветразяў. Што абяцае яму, ім абодвум — яму і Гусоўскаму — будучыня?

Міжволі ўсплыў на памяць нядаўні, другі візіт турэцкага «купца», які, славячы Алаха і султана, нагадваў, што Стамбул па-ранейшаму гатовы прыняць ягоныя паслугі. Ён гутарыў з туркам з вока на вока, ды было ўражанне, што Гусоўскі поруч: ён, пасол, нават адчуваў позірк, такі самы насмешлівы, як і ў першы візіт, позірк гострых блакітных вачэй гэтага сына лясоў. Эразм ведаў, што і так не дасць волі цёмнаму пачуццю помсты, якое яшчэ не ачахла ў ім, але ў тыя хвіліны ён быў удзячны паэту і думаў, што мяжа паміж імі ўжо не такая неадольная.

Парыў ветру кінуў у вакно некалькі дажджавых кропляў, і яны, паволі сплываючы па шкле, утварылі на шыбах свой маленькі свет: адны неўзабаве высіліліся і замерлі, другія ўпарта працягвалі рух.

Дзве кроплі зліліся і хутка пабеглі

далей, і гэтая мізэрная падзея ў свеце кропляў неспадзявана падаравала Вітэліусу палёгку. У непраглядным, як сённяшняе неба над Рымам, месіве думак і пачуццяў пазначыўся сонечны прасвет.

Ён ужо не быў паслом, бо страціў таго, хто прызнаваў яго прадстаўніком дзяржавы, якая ад яго адмовілася. Але ён заставаўся мецэнатам. Хіба мецэнатаў і праз стагоддзі не прыгадваюць побач з тымі, чыю музу яны баранілі ад сцюдзёных вятроў эпохі? Са складаным пачуццём горычы і надзеі Вітэліусу падумалася, што яшчэ зусім нядаўна ён быў апірышчам для Гусоўскага, а цяпер яны нібыта памяняліся на ролі. Не, усё-ткі ён заставаўся мецэнатам, і ў гэтым была ягоная будучыня.

Рым, 1522

I

Аддаліўшыся ад горада на добрыя дзве мілі, Гусоўскі не паспеў да цёмнага вярнуцца, і цяпер, на ўтравелай сцежцы, што бегла ўсцяж нізкай каменнай агароджы вінаградніку, у цёплай цішыні ліпеньскай ночы, якую парушала толькі немудрагелістая песня цыкадаў, яго разам са стомаю агарнула дзіўнае пачуццё. Узлокціўшыся на яшчэ цёплую пасля скварнага дня агароджу, ён глядзеў на вычварны танец светлякоў. Кружлянне зялёных агеньчыкаў, што, спрачаючыся з небам, утваралі ў цемры свае рухомыя сузор'і, заварожвала душу, штосьці рабіла з часам і памяццю, і Гусоўскаму ўяўлялася, што ўсяго жаху апошніх месяцаў не было, што ўсё толькі прымроілася яму ў адну з тых начэй, калі над зямлёю плывуць чорныя хмары вусцішных сноў.

І спаленыя дамы тых, каго кранулася немач, і перапоўненыя манастырскія шпіталі, і цэлыя пагоны трунаў — вялікіх і маленькіх, дзіцячых, — якія заставаліся стаяць незакапаныя, — усё гэта зрабілася сном. Маці не заціскалі раты хворым дзецям, каб іхні енк не прывёў у дом варту. Не было тысяч трупаў, якія скідвалі проста ў ямы або ў Тыбр. Быў мяккі морак летняе ночы з зялёным танцам светлякоў, сцежка, сунічнае дрэва каля яе выгіну. Як ён прагнуў зрабіць неверагоднае і павярнуць час назад, каб царства смерці засталося адно на гравюры геніяльнага мастака ў ягоным пакоі!

Аднак ён сапраўды хацеў немагчымага, і вялікая памаранчавая поўня, што паднялася над вінаграднікам, асвятліла не толькі лозы з важкімі цёмнымі гронямі — у яе святле ён убачыў і марнасць свайго наіўнага парывання.

Там, за ўзвышшам, ляжаў Вечны горад, над якім, быццам на карціне Босха, быў узняты вялізны бязлітасны нож. Там вырываліся з грудзей перадсмяротныя стогны і па начных вуліцах, палохаючы гайні здзічэлых сабак, ішлі з завязанымі да вачэй тварамі манахі, што збіралі мерцвякоў і пакідалі на дзвярах новых і новых дамоў вялікую літару «Р», першую літару жудаснага слова «pestis» — «чума». Там ліхаманкава падрахоўвалі свае прыбыткі трунары, і той з іх, каго абміне пошасць, мог трапіць у лік самых багатых рымлян. Горад, што мусіў быць узорам пабожнасці, быў пакінуты свецкімі і духоўнымі саноўнікамі на вырак лёсу, і цяпер там заадно з чумою панавалі бязвер'е і ўсе чалавечыя заганы.

Няхай Бог карае грэшнікаў, думаў Гусоўскі, але за што пакутуюць немаўляты, якія не ўмеюць саграшыць нават у думках? За што прыняў смерць двухгадовы мурза, што любіў гуляць са старым рахманым катом у яго пад вокнамі? Ці справядлівы твой вырак, Божа? Чаму ты гасіш кволыя свечкі дзіцячых жыццяў і абыходзіш сваім гневам блюзнераў? Чаму не адбіраеш мовы ў ілжэ-прарокаў, якія на кожнай плошчы праклінаюць Хрыста і Дзеву Марыю і просяць літасці ў Магамета і ў самога Люцыпара? Чаму не шлеш кары тым, хто абражае ў храмах святыя мошчы і заклікае прыносіць ахвяры паганскім божышчам? Што ў гэтым: твая міласэрнасць ці тваё бяссілле?

Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много