Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Што там?! — крыкнуў голас унізе.

— Абвал! Пліты рухнулі на лаз.

Я споўз уніз, па калені ў гэтай восыпі з рознага паскудства.

— Дзе вы там?

— Тут я.

— Ідзіце на голас… Я тут… Бліжэй… Бліжэй… Ага.

Мы сутыкнуліся. Пасля нашы рукі знайшлі адна адну.

— І нічога нельга зрабіць?

— Наўрад. Метр з чвэрцю на метр і на шэсцьдзесят сантыметраў… Гэта… гэта… калі я не памыляюся… кожная пліта ноль цэлых шэсць дзесятых куба. Удзельнай вагі граніту я не памятаю. Але паспрабуем уявіць сабе слуп метр на

метр і вышынёю… А, напэўна-такі я памылюся. Але такой вагі мне не ўзяць. Чуеце?

Зверху пачуўся шоргат, лёгкае ракатанне, шолах.

— А гэта што?

— А гэта сплывае на пліты жвір. Які мы так легкаважна адкідалі «крыху ўбок»… І нават ніякага рычага. Хоць бы нейкі падважнік — можна было б паспрабаваць. Не.

— То што будзем рабіць? — спытаў ціхі голас.

— Пачакайце. Трэба запаліць свечку, каб аглядзецца. Без агню зусім каюк.

Я паляпаў сябе па кішэнях і адчуў ледзяны холад у пазваночніку.

— Ч-чорт! Халера на маю галаву!

— Чаго гэта вы?

— Запалкі засталіся наверсе. У пінжаку.

— Та-ак.

— Так. Вясёлая перспектыва.

— То што рабіць?

— Сядзець. Чакаць. І думаць.

— Над чым?

— Над тым, што кожная пліта ноль цэлых шэсць дзесятых куба. Калі больш дакладна, дык нават ноль цэлых шэсцьдзесят дзевяць сотых куба… Я ўспомніў, вага граніту ад трох да сямі тон куб. Залежна ад тугасці… «от плотности», як казаў наш маёр.

— Значыць?

— Памножце гэта на тры. То вось, нават у шчаслівым выпадку гэтая завала, гэтая бандура важыць шэсць тон. Мы не здолеем нават на таўшчыню воласа скрануць пліты з месца.

— Значыцца, нам могуць дапамагчы толькі звонку?

— Так. І патрэбна тэхніка. Ім будзе патрэбна тэхніка. Бо нам яна тут без патрэбы.

— Што ж, — сказала яна, — будзем глядзець праўдзе ў вочы. Дапамогі звонку таксама не будзе.

— Чаму? — І тут я здагадаўся.

— Мы пайшлі, калі і вашы і мае спалі. Ніхто не бачыў нас. Мы не папярэдзілі ні аб чым ні дзяцей, ні калег, ні вашых гаспадароў. Мала таго, мы навялі на непраўдзівы, фальшывы след нават Хілінскага з Лыганоўскім. Курганны могільнік невядома дзе, пятае, дзесятае. Нас можна шукаць у лесе, па ўсім раёне, абы не тут… І нават след на расе: «Узыдзе сонца — расу высушыць».

— І ўсё ж мне падазроны гэты завал. Пліты стаялі моцна. Я спрабаваў гайдануць. Не варухнулася ніводная.

— Што ж вы думаеце?

— Думаю, чарговая спроба пазбавіцца, чарговы замах на тых, хто шмат ведае.

— Што ж — чакаць… Вы казалі, без ежы…

— Я казаў, колькі дзён можа пражыць чалавек без ежы. Але я не казаў, колькі ён можа пражыць без вады. Вады ў нас няма. Нават капяжу са скляпення.

А сам падумаў: «Дні тры».

Рукі мае ўсё яшчэ шукалі ў кішэнях тое, чаго там не магло быць. Насавік, сцізорык, цыгарэты (без запалак), шарыкавы аловак. І раптам у самым краёчку правай кішэні, ледзь не напалову пад падкладкай намацалі нейкі тонкі і нават навобмацак уратавальны кшталт. Не хацелася спачатку

верыць.

— Сташка, запалка!

— Ну і што? Запалка без пачка.

— Дурнічка, калі толькі…

Я ліхаманкава думаў, сціскаючы ў пальцах каштоўнасць, роўнай якой не было.

Можна, можна было здабыць агонь і без пачка. Як?

Ну, па-першае, сагнуць нагу і калі нагавіцы аблягуць, туга нацягнуцца, чыркнуць запалкай па кульшы.

Можна. Але я не ведаў, ці чыста суконныя мае порткі (тады — агонь!), ці з прымессю, хай нязначнай, нейкай сінтэтычнай дрэні.

Шурпаты мур? Але ці досыць дробназярністы і ці дастаткова сухі?

— Ага… Сташка, дзе твая рука? На, трымай. І крый цябе божа выраніць і згубіць.

— Што ты хочаш рабіць?

— Чакай.

Я ўспомніў праяву, якая слізганула па пыле, па струмені друзу ў апошнім праменьчыку святла, што прабівалася тады з атвора.

Кавалак шкла!

Я папоўз да абвалу, да шуметніка пад ім (дзякуй богу, што я не адышоў ад яго далёка) і, трапіўшы ў смецце, рукамі пачаў сантыметр за сантыметрам абмацваць яго, нават крыху перакопваць.

Справа была амаль безнадзейная. Шкло магло адкінуць далёка ўбок, засыпаць. Але я мацаў і мацаў у поўнай цемры так упарта, нібы гэта была апошняя наша надзея. Хаця што нам магло даць тое шкло? Магчыма, адну-адзіную няўдалую спробу. А што магло даць нам святло, нават калі б мы здабылі яго?

Але я шнарыў, мацаў, шныпарыў, ледзь не нюхаў гэтыя адкіды. І вось… вось… не, не яно… вось. Яно… яно, чорт мяне і ўсіх пабірай.

— Сташка.

— Я тут… Паўзі… Сюды… Сюды… Што ты знайшоў?

Я прыклаў шкло да шчакі — дзякуй богу, сухое. Ані кроплі вільгаці на ім, ляжала, відаць, у пяску.

— Давай запалку.

Я асцярожна вадзіў ёю па валасах, на шчасце, таксама сухіх. Сухія валасы лепшыя за самую лепшую прамакашку.

— Трымай свечку… Так. Тут трымай. І крый цябе божа нават дыхаць.

З сілаю прыціснуўшы пальцам галоўку, я моцна і хутка чыркануў ёю па шкле. Раз… Другі… Трэці…

Зашыпела.

І вось на кончыку запалкі расцвіла цудоўная, сіняя ўнізе, аранжавая вышэй і жоўтая на канцы, чарадзейна жывая кветка.

Успыхнуў фіціль свечкі.

Новымі вачыма глядзеў я на нашу турму, на перамежныя палосы каменю й цэглы, на конус смецця, які засыпаў сходы. Уторкнуў у гэтае смецце свечку і паклаў побач астатнія дзве.

— Хопіць ненадоўга, — сказаў я, — бо давядзецца прыпальваць адну ад другой.

— Мы не ведаем, — сказала яна, — ці можам мы сабе дазволіць нават такую раскошу? Ці хопіць у нас у гэтай пастцы паветра? А вы яшчэ закурылі, Антон.

— Таму і закурыў. Бачыце, дымок цягнецца да той цёмнай плямы ўнізе і да той, што вышэй. Тут ёсць цяга, ёсць паветра. Прынамсі, мы не задыхнемся. І я паспрабую зрабіць трут. Няхай сабе не з дравеснай губы. Няхай сабе нават з уласных портак.

Я глыбока зацягнуўся і даслаў чарговы струмень дыму. І зноў яго пацягнула да цёмнай плямы ў муры.

Поделиться:
Популярные книги

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник