Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

А ён і сапраўды ўсміхнуўся, гэты твар, павярнуўся, знік. Прымеркнула святло. І нечакана ўскінулася Сташка.

— Тут быў хтось? — спытала дзікім, нібы з бяспамятнага сну голасам. — Быў тут хтось ці не?

— Не, — сказаў я безжыццёвым голасам. — Нікога тут не было. Сядзі ціха. Уздрымні далей. Вільгаццю цягне ад камянёў…

Не, я не чакаў аж такога. Мой калейдаскоп рассыпаўся. У яго трапіла лішняе шкельца… Не лішне было б пацікавіцца, адкуль яно з'явілася і якім чынам сапсула візэрунак?

— Ты што? Загаворваешся? Цёмнае кажаш, — у гэтым голасе

цяпер трымцелі нервовасць і напружанасць.

— Ціха. Ціха ты.

І тут я пачуў спачатку лёгкае драпанне, нібы недзе скрэблі, пасля — скрогат. Пасля той скрогат узмацнеў, пераходзячы часам ў пранізлівы віск.

З непамерным здзіўленнем, бо дагэтуль я чуў пра такое толькі ў казках, а бачыў толькі ў кіно, я не спускаў вачэй з вертыкальнай лініі ў сцяне. Яна пашыралася пад роўны рокат чагосьці і гэты віск, а я лупіў вочы на тое, як яна стала шчылінай, якая раздавалася ўсё шырэй і шырэй, ператваралася ў спачатку вузкі, на ката, а пасля шырокі, хаця б і на чалавека, цёмны калідор.

Ад'язджаў вузкі прамакутны кавалак мура. Адкрываліся вачам, нібы на чвэрць акружнасці па падлозе праведзеныя, паўкруглыя жалабы. Відаць, такі самы жолаб быў у самой сцяне і яна адыходзіла, адкочвалася на каменных шарах (такі механізм я калісьці бачыў у патаемным ходзе ў адным са старадаўніх крыжацкіх замкаў. Як любяць казаць цяпер, узаемазапазычанні. А ўвогуле, ці не падобна ў нечым працуюць нашы падшыпнікі?).

А ўвогуле, ці не вярзу я лухту? Так блытаецца ўсё ў галаве пасля гэтых некалькіх гадзін пад зямлёй.

Я асцярожна ўзяў Сташку пад пахі і ўстаў. Да нашых ног каціліся ўжо з цёмнай шчыліны дзве невялічкія постаці: Стасік Мультан і Васілька Шубайла.

— Дзядзька Антось! Вы тут? Цётка. І вы тут?

У мяне перахапіла глотку, у ёй стаяў нейкі цяжкі даўкі камяк. Магчыма, я закрычаў бы. Але стрымаўся.

Бо за імі выступіла з цямноцця постаць ксяндза. Чорны цень і дзве пергаментныя плямы. Рука са свечкай, уся аблепленая маленькімі сталактытамі воску. І аблічча, на якім застыла ўсё тая самая дапытліва-абыякавая ўсмешка, якая нібы здзекавалася і выпрабоўвала.

— Вы жывыя? — варухнуліся вусны.

І ўва мне нібы яшчэ пашырылася падазрэнне.

— Дзякуй пану богу, — сказаў ён. — Хадзем.

Мы выйшлі «калідорам» у невялічкую камеру. Ксёндз штурхнуў мур, і ён з ранейшымі рокатам і віскам пакаціўся на сваё месца.

Мы паварацілі за рог і апынуліся ў доўгім і нізкім калідоры-катакомбе.

— Тут недалёка, — сказаў Жыховіч, — і дзякуй богу, што тут ёсць ход.

— Дзякуй богу, што яны не ведалі пра яго і другое сутарэнне.

— Пра яго не ведаў і я, — сказаў ксёндз. І дадаў, памаўчаўшы: — Дзякуй вось ім. Яны так крычалі пра падзямеллі, што я пайшоў з імі, хай толькі адчэпяцца. Астатнія ўстрывожыліся і пайшлі на пошукі нейкага невядомага «гарадзішча» і «курганнага могільніка» гадзіну назад… Сорамна ідучы на сустрэчу з магчымай небяспекай, напраўляць людзей на няправільны след. З невялікай хлусні часам нараджаецца непапраўнае. Як з ілжэвучэння — смерць духу, а са свядомага аблуднага фальшу —

смерць.

Ён мог бы і сам выглядаць на ўвасабленне фальшу, каб не горкі сарказм у тоне слоў.

— Досыць ужо смерцяў на гэты няшчасны куток зямлі. Проста Бермудскі трохкутнік нейкі: Кладна — Альшаны — Цёмны Бор. Гінуць надзеі, без следу знікаюць людзі. Іх мары і надзеі.

— І хто вінаваты ў гэтым? — Я ўсё яшчэ не мог пазбавіцца ад падазронасці.

— Не ведаю. Пэўна, продкі. І нашчадкі, нядаўнія і сучасныя. І я вінаваты. У тым, што жыву, калі ўсе сябры… і сяброўкі даўно загінулі.

Ён дыбаў ходам, як жывы прывід. Сапраўды так.

— Гэта было б жахліва, каб загінулі яшчэ і вы. На парозе нейкага адкрыцця, — ён пранізліва скасавурыўся на мяне, — або на парозе паражэння, якое толькі і вызначае, мужны чалавек або так сабе.

Мне стала крыху сорамна. Бо калі меркаваць па яго мінулым, то ён быў вышэй падазрэнняў.

— Слухайце, — сказаў я, магчыма, занадта рэзка, бо не мог забыць той усмешкі ў атворы, — ці магчымая гэта рэч, стопрацэнтны хрысціянін першых год хрысціянства? У нашы дні, з нашым мінулым? Не хлусі нават у дробязях, не пралюбадзействуй нават вокам. Не. Вы, здаецца, такі або хочаце быць такім. Растлумачце мне, як гэта?

— Ды ну вас.

— А я не веру. Не веру, бо ў большасці людзей падвойнае дно.

— Не верце яму, — ціха сказала Сташка, — проста ў яго быў стрэс, і ён аніяк не можа ачомацца.

— Двайное дно. Магчыма, й тых замуравалі, як у маім сне. Майму калейдаскопу не хапае яшчэ толькі аднаго шкельца.

— Якога?

— Што азначалі тыя словы з кашмару: «Два вартавыя неадпетыя і адзін няхрышчаны»? Хто гэта такія, тыя тры?

— Слухайце, — сказаў ксёндз, — у вас сапраўды добра-такі лезе наверх нервовая нераўнаважнасць.

Мы выйшлі на святло. Зелянела трава. Нізкае ўжо сонца клала апельсінавыя адценні на лістоту. За брамаю, на вясковай вуліцы, далятаў з хмары пылу спакойны і мірны харал вячэрняй чарады: мыканне кароў, жаласліва-гнюсаватыя галасы авечак.

Я ўзяў Сташку за руку, і тут мяне закалаціла. Так, што я баяўся выціснуць з сябе нават слова, каб яно не прарвалася рыданнямі палёгкі. Не за сябе, можаце мне паверыць.

— Ты не шкадуеш аб сённяшнім дні? — шэптам спытала яна.

— Не. Хтосьці сказаў: «Я не ведаў, як выглядае мой родны дом, пакуль не выйшаў за ягоныя муры. Я не ведаў, што такое шчасце, пакуль не прайшоў безданяў бяды…» Я не шкадую аб сённяшнім дні.

І аднак мне давялося пад канец пашкадаваць аб ім.

Ад «плябаніі» — нашай, вядома, — кінуўся мне насустрач Мультан:

— Дзякуй богу, жывыя. Дзякуй богу, хоць вы жывыя. Бо трох у адзін дзень…

Мне нібы жалезам абцягнула сківіцы.

— Хто?

— Зеляпушчанак сёння выцягваў шнур ля Дубовай чапы (чорт яго, чаго ён заўсёды яго ў гэтых карчах ставіць) і выцягнуў…

— Лапатуха?

— Ён. Міліцыя павезла ўжо. Відаць, упаў у цемры са стромага ўрвішча. Скроняй аб корч ці аб чорны дуб — унь колькі іх там стырчыць з берага. І гатоў!

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5