Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Я ўспомніў вартага жалю, бяскрыўднага чалавека-пакутніка, ягонае безабароннае «хлопчык, не трэба» і як ён спрабаваў напужаць мяне, каб не швэндаўся ў «яго доме». І ўспомніў свае падазрэнні, і ўявіў апошняе шкельца з калейдаскопа: цела тапельца.

І тут я зразумеў, што я — асёл.

РАЗДЗЕЛ VII ПРА ЖЫЦЦЁВУЮ НЕАБХОДНАСЦЬ ГРУНТОЎНАГА ВЫВУЧЭННЯ СТАРАСЛАВЯНСКАЙ ГРАМАТЫКІ І АЛФАВІТА, ПРА БЕЗ ПЯЦІ ХВІЛІН ДАКТАРОЎ НАВУК, ЯКІЯ ТАКСАМА БЫВАЮЦЬ АСЛАМІ, І АДНУ ДАПАМОГУ, ЯКАЯ ПРЫЙШЛА НЕПАПРАЎНА ПОЗНА

Мы

сядзелі з Хілінскім на беразе става, там, дзе ўпадала ў яго Альшанка. Вельмі шырокі ў гэтым месцы стаў сям-там парыў, стаялі над ім маленькія і рэдкія слупы туману, ледзь падсвечаныя нованароджаным сонцам.

Вудзілі. Праўдзівей, вудзіў адзін ён, хаця не часта, але падсякаючы то плотку, то невялікага галаўня. Ужо дзесяткі з два такіх сноўдалі ў яго вядзерцы, часам без дай прычыны пачынаючы ліхаманкава, як па камандзе, брохаць.

— Усё ясна, — сказаў ён, выслухаўшы мяне. — І ясна, што Лапатуха павінен быў загінуць пасля лекарскага заключэння Лыганоўскага. Нехта збаяўся таго, што да чалавека вернецца псіхічная раўнавага.

— З тых, што прысутнічалі?

— Чаму? Кожны з іх мог расказаць пра гэта камусьці са сваякоў ці знаёмых.

— Лыганоўскі такі з'ехаў.

— Ну так. Сказаў: «Калі кожнае маё слова на гэтай цудоўнай і высокамаральнай старонцы будзе весці да такіх вынікаў, дык я знікаю, і няхай яны тут жывуць па сваіх норавах і звычаях. Мне да іх цяпер, што Кутузаву да Англіі».

— А што было Кутузаву да Англіі?

— Ну, калі мы надта ўжо насіліся і панькаліся з новай саюзніцай, дык ён сказаў «пфуй» і імператару і такой палітыцы і дадаў нешта ў сэнсе: «А по мне так хоть сейчас же провались этот остров — я бы и не охнул».

— Т-та-ак, гуманнасцю тут фельдмаршал не вызначыўся.

— І ўсё ж я нікога не бачу з прысутных там, хто мог бы такое ўчыніць, каго мінулае звязвала б з гэтым няшчасцем.

— Мы яшчэ вельмі мала знаем. І таму не можам прадбачыць і прадухіліць учынкі гэтага або гэтых. І ты маеш рацыю: маглі камусьці і расказаць.

— «Прадухіліць». А тут праз гэтае няведанне гінуць і гінуць людзі. Вы не загінулі ўчора толькі дзівам.

— Думаеш, штучны абвал?

— А як жа. Упаў кавалак мура там, дзе ламалі. І тут да сатрасення далучылася сіла, прыкладзеная да пліт.

Шмаргануў. На гэты раз акунька.

— Кінь, — нечакана папрасіў ён. — Кінь. Не твая гэта справа. І гэта пачынае рабіцца вельмі небяспечным. У наступны раз для цябе гэта можа не скончыцца так удала. А тут яшчэ твой нервовы стан. Кожны можа сказаць, што справай займаўся псіх. Даверу не будзе.

— І няхай не будзе. — Ува мне раптам прачнуўся гумар шыбеніка, чаго я ад сябе аніяк не чакаў. — Тут столькі разумных, што абавязкова патрэбен хаця адзін вар'ят. Калі не Лапатуха, то няхай ужо буду я.

— Ну-ну. Вар'яты часам павінны выказваць парадоксы. І ерэтычныя меркаванні. Нават замахвацца на аўтарытэты. Асабліва калі да гэтага грашылі перадавымі поглядамі.

— Ну так. Звышчалавечая пагарда да лаянкі і ўхваленняў… І куды ж гэта я ўваліўся, куды трапіў? І ў якую ж банду бандзюкоў могуць завесці чалавека перадавыя погляды? А многія ж лічаць свае погляды перадавымі. А ў каго сумленне атрафіраванае — тыя ўсе сябе ў перадавых лічаць. Вынаходзяць газы,

атам, прэнг, шавінізм, гістарычныя ўчынкі, эшафоты. І вучаць тае маралі, толькі калі ведаюць, што на яе махнулі рукой… Адкрываюць, адкрываюць тое, да чаго нікому няма справы. А вот звычайнага сродку ад зубоў, ад галаўнога болю ды, урэшце, ад радыкуліту, калі ў чалавека азадак баліць… Чалавецтва крыкам ад гэтага крычыць, а ім слабо. Яны корпаюцца ў глаголіцах…

— Ну-ну. Ты даеш. Проста пурытанскі…

Ды раптам так і ўтаропіўся ў мяне.

— Ты што, марскога змея ўбачыў?

Ён, відаць, нават занепакоіўся, бо я нібы скарчанеў, утаропіўшыся ў адзін пункт.

Мая вуда паспяхова сплыла б на сярэдзіну става, каб ён не перахапіў яе.

— Ну вось. Вось і ў цябе. Ды глядзі, як павёў асцярожна… А, чорт! Ды што ўрэшце з табою?

Але тут я пачаў калаціцца ад смеху. Спачатку ціхага, а пасля зусім ужо нясцерпнага і нястрымнага.

— Ды што з табой, хлопча? Сапраўды ты з глузду з'ехаў, ці што?

— Ідыёт! Ідыёт!

— Згодзен, але чаму?

— Я сказаў… ой… пра глаголіцу.

— Не ты першы.

— І толькі тут мне стукнула ў галаву… Мы шукалі пад трэцяй вежай.

— Правільна. «ВЕДЗЕ» трэцяя літара, што ў кірылічным алфавіце, што ў глагалічным.

— Так. І ў глагалічным… ах-ха-ха!… «АЗЪ», А — першая літара і мае пад цітлам значэнне адзін, «БУКЫ», Б мае значэнне — два, а «ВЕДЗЕ», В мае значэнне — тры… Ой, трымайце мяне! І нас ледзь не засыпала і не забіла пад трэцяй вежай.

— Та-ак. Не бачу нічога смешнага. Своеасаблівы гумар.

— Справа ў тым, што «АЗ, БУКЫ, ВЕДЗЕ» — сапраўды адзін, два і тры. Так у глаголіцы. Але ў кірыліцы «БУКЫ», Б — не мае лічбавага значэння. І ніколі не мела, як Ж, як дзвервь (ђ), як Ш, ІЦ, Ю і іншыя. Не мела.

— Як-як?

— А восьтак. І значыць, S ступ уніз, гэта азначае 6, а не восем ступ уніз. Б і Ж не мелі ў старажытнай Беларусі лічбавага значэння. А — першая вежа, Бніякая, разумееш ты, ніякая. А В — гэта другая вежа ад кутняй. І значыць, памыліліся не толькі мы, але і тыя, што хацелі нас засыпаць. Яны нічога не ведалі, яны толькі сачылі за намі. А ўсё, што мы… ох… яно пад другой вежай.

Я знямог ад смеху, зусім знясіліўся:

— А божа мой! Ёлуп! Ёлупень! Асёл раменныя вушы.

— Нічога, асёл на чатырох нагах дый то спатыкаецца.

— Ну досыць. Я больш не дазволю гэтаму аслу спатыкацца. Мулам мне зрабіцца, калі гэта не так.

З гэтага моманту я цвёрда вырашыў, што ніхто, нішто і ніколі ў аслы мяне не запіша. Гісторыя калісьці пакажа, так гэта ўсё здарылася ці не так.

Яшчэ толькі адно. Пакуль мы дайшлі да месца, дзе нам трэба было разыходзіцца, я перадаў Хілінскаму ўсе свае меркаванні па гэтай справе. Няхай перадае далей каму захоча. Я не хацеў далей рызыкаваць. Ці мала што магло здарыцца са мною ў гэтым ідыёцкім кутку?

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5