Для дзяцей

на главную

Жанры

Поделиться:

Для дзяцей

Для дзяцей
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Муха-Цакатуха

Муха, Муха-Цакатуха, Залацістая пяюха! Муха сцежкаю ішла, Муха грошыкі знайшла. На кірмаш - глядзець тавар, Там купіла самавар: «Запрашаю, прусачкі, На гарбату й піражкі!» Прусачкі спяшаліся, Гарбаткі напіваліся, А кузуркі - Па тры кубкі З абаранкам, З малачком: Сёння Муха-Цакатуха Імянінніца! Потым блошкі прыскакалі Боцікі прэзентавалі. Боты незвычайныя, Спражкі дужа файныя. Завітала ў госці Панначка-пчала Сотавага мёду Мушачцы дала... «Ах, краса-мятлушачка, Ешце булку з макам. Ці не да спадобы вам Нашыя прысмакі?» Раптам нейкі сівачок-павучок Муху - цап!
І пацягнуў у куток Хоча бедную забіць, Цакатуху
загубіць!
«Дарагія госці, памажыце! Злодзея ліхога засячыце! І карміла я вас, І паіла я вас, Не пакіньце мяне Ў мой смяротны час!» Ды жукі-чарвякі Забаяліся, Па кутах, хто куды, Пахаваліся: Пчолкі - У кашолкі, Жук - У капшук, А багоўкі пад ложкі - Берагуць свае ножкі! І ніхто не вядзе Нават вухам: Прападай-памірай, Цакатуха! Ну а конік, ну а конік, Быццам той зялёны коннік, Скок, скок, скок, скок! У хмызы, Пад масток І маўчок! Ліхадзей жа ж зусім не жартуе, Павуціннем ахвяру мацуе, Іклы гострыя ў сэрца ўсаджае І ейную кроў выпівае. Муха крыкма крычыць, Выдзіраецца, Ну а злодзей маўчыць, Выскаляецца. Раптам - чуй!
– ляціць, звініць
Цененькі Камарык, Зырка у руцэ гарыць Цененькі ліхтарык.
«Дзе забойца-ліхадзей? На двубой няхай ідзе!» Шабельку бярэ ў руку, Смела ёй махае, І з размаху Павуку Галаву ссякае! Муху кліча да вакна, Усміхаецца яна. «Я зладзею рады даў, Я цябе уратаваў, І чаму б нам, маладзіца, Зараз жа не ажаніцца?» Тут кузуркі ды жучочкі Павылазілі з куточкаў: «Слава, слава Камару - Баявому ваяру!» Прыляталі матылі Ды запальвалі вагні - Стала вельмі весела, Проста любата! Гэй, хутчэй, станожкі, Бяжыце па дарожцы, Бяжыце па музыкаў, Будзем мы скакаць! Тут музыкі прыбягалі, Ў барабаны грукаталі. Бом! бом! бом! бом! Танчыць Муха з Камаром. А за імі Клоп, Клоп Боцікамі гоп, гоп! Чарвячкі са смаўжамі, Конікі - з мурашамі. А жукі рагатыя, Хлопцы зухаватыя, Шапкамі махаюць, Мятлушак запрашаюць. Тара-ра і цілі-лі, Госці танчыць пачалі. Весялосці стае - Муха замуж ідзе За ваяку баявога, Маладога Камара! Смоўж старанна скакаў, Боты чыста стаптаў Са смаўжыхай скача Ды кузуркам кажа: «Вы кузурачкі, Мае любачкі, Прыга-прыга-прыга-прыга-прыгажулечкі!» Боты скрозь рыпяць, І абцасы грымяць, - Мы да раніцы Будзем бавіцца: Сёння Муха-Цакатуха Імянінніца!

Мыйдадзір

Коўдра з ложка, Як на ножках, Паскакала да дзвярэй. І падушка з прасціною Без аглядкі ўслед за ёю Паімчалася хутчэй. Я за свечку, Свечка - ў печку! Я за кніжку, Але - дзе там!
І яна за імі следам Скок ды скок І - наўцёк!
Я хачу напіцца чаю, К самавару падбягаю, А пузаты з усіх ног Уцякае за парог. Што такое? Што такое? Што тут робіцца ў пакоі? І чаму ж Усё кругом Закруцілася круцёлкай Ды памчалася бягом? Стол за лыжкай, Бот за кніжкай, Качарга за пірагом - Мітусіцца ўсё І скача, І ляціць усё кулём. Раптам з мамінай са спальні, Перапоўнены вадой, Выбягае Умывальнік І ківае галавой: «Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны, Не хлапчук, а парася! Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ж увесь такі мурзіла, Што і кніжкі і чарніла Паўцякалі ад цябе. На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты І конікі-скакуны. Ты адзін не любіш мыцца, І няма чаго дзівіцца, Што ўцякаюць ад мурзілы І панчохі, і штаны. Я - вялікі Умывальнік, Я - вядомы Мыйдадзір, Умывальнікаў Начальнік І вяхотак Камандзір! Варта тупнуць мне нагою, Варта толькі мне гукнуць, Дык сюды усёй гурбою Умывальнікі ўбягуць І цябе тут з галавою У балею акунуць!» Стукнуў ён у медны таз І гукнуў: «Кара-барас!» І адразу шчоткі, шчоткі Затрашчалі, як трашчоткі, І давай мяне мыць, Прыгаворваючы: «Мыем, мыем мы мурзілу, Мыем, мыем камінара: Ваксу, сажу і чарніла Адмываем чыста з твару! Будзе, будзе камінар Аж блішчэць, як самавар!» Тут падскочыла і мыла, Уплялося ў валасах, Вочы пенаю закрыла І кусае, як асва. Ад вяхоткі ашалелай Я памчаўся, покуль цэлы, А яна за мной, за мной Па Садовай, па Сянной. Я па вуліцы да саду, А яна за мною ззаду Усё імчыцца ды імчыцца І кусае, як ваўчыца. Аж насустрач мой харошы, Мой любімы Кракадзіл. Ён з Татошам і Какошай Па прысадах тут хадзіў. І вяхотку праглынуў - Нават вокам не міргнуў. А пасля як зараве на мяне, Як затупае нагамі на мяне: «Лепш вярніся ты дахаты, - кажа ён, - Ды памый свой твар мурзаты, - кажа ён, - Бо, калі я налячу, - кажа ён, - Дык, як муху, растапчу!» - кажа ён. Тут я куляю памчаўся дамоў, І прыбег я да Умывальніка зноў. Мылам, мылам, Мылам, мылам Мыліць твар я свой пачаў, Змыў і сажу, і чарніла, І, як снег, бялюткі стаў. І штаны мае тым часам Скок у рукі мне адразу, А за імі піражок Кажа: «З'еш мяне, браток!» А за ім і бутэрброд: Прыляцеў - ды проста ў рот! Тут і кніжкі прыскакалі, І алоўкі у пенале Заспявалі ад душы: «Вось цяпер - чытай, пішы!» Сам вялікі Умывальнік, Найслаўнейшы Мыйдадзір, Умывальнікаў Начальнік І вяхотак Камандзір, Навакол мяне танцуе, У шчаку мяне цалуе, На калені пасадзіў: «Вось цяпер цябе люблю я, Вось цяпер цябе хвалю я! Бо нарэшце ты, мурзіла, Мыйдадзіру дагадзіў». Раніцою і увечар Трэба чыста мыцца нам, А мурзілам скажам гэтак: «Сорам вам! Сорам вам!» Няхай жыве мыла духмянае, І ручнікі ільняныя, І грэбні густыя, І шчоткі зубныя! Дык будзем жа мыцца, купацца, Плаваць, ныраць і куляцца У ночвах, балеі, у ванне, У лазні, ў рацэ, ў акіяне, - Усюды няхай пагалоска ідзе: – Вечная слава вадзе!

Тэлэфон

У мяне зазваніў тэлефон. – Алё! Хто гаворыць? – Слон. – Хто? Галасней! Не чую! – Слон! Ад вярблюда званю я. – А што вам трэба? Параду? – Не! Я прашу шакаладу! – Для каго? – Для сына майго. – А ці многа прыслаць? – Пакуль што пудоў пяць Ці шэсць папрашу прывезці, Болей яму не з'есці, Ён у мяне маленькі. А затым з усіх сіл кракадзіл Пазваніў і праз плач папрасіў: – Мой любы, харошы, Прышлі нам галёшы - І жонцы, і мне, Татошу. – Чакай, дружа слаўны, Здаецца ж, нядаўна Табе я ўжо выслаў Дзве пары галёш? – Ах, тыя галёшы Адразу мы з'елі, Мы есці хацелі, Мы з'елі б іх кош! А зараз чакаем, Чакаем і верым, Што ты нам прышлеш Для цудоўнай вячэры Дзесятачак новых галёш! А пасля - дзын-дзын-дзын - зайчаняткі: – Ці не можна прыслаць нам пальчаткі? А затым - дзінь-дзі-лень - і мартышкі: – Калі ласка, прышліце нам кніжкі! А затым пазваніў мядзведзь Ды як стаў і раўці, і мычэць! – Пачакайце, мядзведзь, не мычыце, Што вам трэба - вы проста скажыце! Але ён усё «му» ды «му», А чаго і чаму - Ясна толькі яму. – Калі ласка, павесьце трубку! А затым пазванілі чаплі: – Будзьце ласкавы, вышліце каплі: Мы жабамі сёння аб'еліся, І ў нас жываты разбалеліся! А затым пазваніла свіння: – Прышліце сюды салаўя. Мы сонечным днём з салаўём Дзівосную песню спяём. – Не! Не! Салавей не пяе для свіней! Ужо лепей пакліч ты варону! – О, ратуйце маржа!
Ад мядзведзя ізноў званок. – Ён вожыка марскога праглынуў незнарок! І, нібы авадзень, цэлы дзень: Дзінь-дзі-лень, дзінь-дзі-лень, Дзінь-дзі-лень! То пазвоніць цюлень, то алень. А нядаўна дзве газелі Пазванілі і запелі: – Ах, няўжо, няўжо згарэлі Усе на свеце каруселі? – Схамяніцеся, газелі! Не згарэлі каруселі, І арэлі ўсе ўцалелі. Вы б, газелі, не дудзелі, А прыскочылі ў нядзелю І паселі, дзе хацелі На арэлі-каруселі! Ды не слухалі газелі, А яшчэ гучней дудзелі: – Ах, няўжо, няўжо згарэлі Каруселі і арэлі? Што за дзіўныя газелі? Ну, а ўчора самым раннем Кенгуру з сваім вітаннем: – Алё! Вітаю шчыра Мыйдадзіра! Я раззлаваўся ды - як закрычу: – Я не Мыйдадзір і Мыйдадзірам быць не хачу! – А дзе ж Мыйдадзір? – Не магу вам сказаць... Пазваніце па нумары сто дваццаць пяць... Я тры ночы не спаў, Ледзь ад стомы не ўпаў. Мне б заснуць, адпачнуць... Але толькі я лёг - званок! – Хто такі? – Насарог! – Што вам трэба? Чаму сярод ночы сюды? – Мілы доктар! Бяда! Выручайце з бяды! Ратуйце! Хутчэй! – Каго? – Бегемота! Наш бегемот праваліўся ў балота... – Праваліўся ў балота? – Так! Праваліўся бядак! – О, доктар, прыйдзіце па ўласнай ахвоце, А інакш ён загіне ў балоце, Хутчэй, бо от-от памрэ бегемот!!! – Добра! Бягу! Бягу! Калі змагу, памагу!
* * * Ох, нялёгкая гэта работа З балота цягнуць бегемота!
Комментарии:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость