Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Павольна прабіраючыся на вуліцу, Марцін адчуў сябе блага. Ён вельмі выгаладаўся, хоць і не разумеў гэтага. На вуліцы ззяла сонца, ён зноў прысеў на агароджу бензакалонкі, разважаючы: ужо пятая гадзіна, значыцца, Леа даўно ўжо пайшоў, а злосць на Альберта яшчэ не ўляглася. Ён закінуў ранец за спіну і павольна пабрыў да Брылаха.

13

Бразгот прасіў яго крыху пачакаць. Альберт хадзіў узадперад па панылым пакоі. Час ад часу ён спыняўся каля расчыненага акна і глядзеў уніз, на вуліцу. З універмага адна за адной выходзілі прадаўшчыцы і, перайшоўшы вуліцу, хаваліся ў дзвярах сталоўкі. У руках у іх былі абедзенныя прыборы, у каго скруткі

з бутэрбродамі, у адной яблык. Тыя, што ўжо паспелі паабедаць, вярталіся ў магазін. Яны загаворвалі з сяброўкамі, якія ішлі насустрач, спыняючы іх. Альберт даўно ўжо вызначыў па паху сённяшняе меню і цяпер па абрыўках гутаркі, якая раз-пораз даносілася да яго, зразумеў, што не памыліўся. Абед складалі смажаная каўбаса з цыбуляй і бульбай і пудынг. Пудынг не ўдаўся — неапетытнае ружовае месіва — з падгарэлым ванільным соусам. Ён пачуў, як папярэджвалі сваіх таварак тыя, што адыходзілі:

— Крый Божа, не надумайце браць гэтае паскудства на трэцяе. Так усё нічога — каўбаса смачная і гарнір таксама, але пудынг… — Словы агіды даносіліся няспынна ў самых розных спалучэннях.

Аднолькавыя халаты з чорнай шаўковай тканіны надавалі дзяўчатам выгляд амаль што манашак. Ніводная з іх не фарбавала вуснаў і не падводзіла веек. Апрануты яны былі падкрэслена сціпла, без прэтэнзій. Нямодныя гладкія прычоскі, грубыя бумажныя панчохі, дабротныя чорныя чаравічкі на нізкім абцасе і наглуха зашпіленыя пад самым горлам халаты — ва ўсім гэтым не было і знаку какецтва. Старэйшыя прадаўшчыцы, ужо немаладыя жанчыны, былі ў халатах колеру таннага малочнага шакаладу з бліскучымі шаўронамі на рукавах, шырэйшымі, чым у астатніх. У некалькіх дзяўчат вучаніц, нядаўніх школьніц, з худзенькімі яшчэ напаўдзіцячымі тварамі, халаты былі ўвогуле без шаўронаў. Вучаніцы неслі па два абедзенныя прыборы: сабе і для старэйшых прадаўшчыц.

Сярод дзяўчат былі і прыгожанькія. Альберт бачыў іх зусім блізка і заключыў, што гэта прыгажуні, бо яны не страцілі прывабнасці ў такіх уборах.

Прыслухоўваючыся да звонкіх галасоў дзяўчат, да іх жартаў наконт злашчаснага пудынгу, ён успомніў, што ў спешцы забыў дома люльку. Прыйшлося закурыць цыгарэту — апошнюю ў пачку. Пусты пачак ён выкінуў праз акно, якое выходзіла на дах недарэчнага, пампезнага партала; скамечаны кавалак чырвонага кардону ўпаў проста ў сцёкавы жолаб.

Словы пра пудынг і падгарэлы соус, якія на розныя лады паўтаралі, шчабечучы, галасы дзяўчат, Альберт выслухаў не меней трыццаці разоў. Затым усё сціхла, ніхто не выходзіў больш з універмага, і толькі са сталоўкі паспешна вярталіся запозненыя. У дзвярах магазіна з’явілася лютага выгляду асоба, у цёмна-зялёным халаде з трыма срэбранымі шаўронамі на рукаве, нахмурыла бровы і зірнула на вялікі гадзіннік на ўваходзе. Мінутная стрэлка застыла, быццам пагрозліва падняты палец, на апошняй хвіліне перад дванаццаццю. Але вось стрэлка раптоўна падскочыла ўверх і закрыла лічбу дванаццаць. Запозненыя перабеглі праз дарогу, сціснуўшыся шмыганулі паўз начальніцу і зніклі за дзвярыма.

Вуліца апусцела. Перасіліўшы пазяханне, Альберт адышоў ад акна. нічога не ўзяў з сабой пачытаць, разлічваў, як заўсёды, спарадкаваць усе справы з Бразготам за чвэрць гадзіны. У рэдакцыі ён звычайна здаваў малюнкі, атрымліваў чэк — ганарар за ўжо падрукаваныя — і, пасядзеўшы хвілін пяць у Бразгота, адыходзіў. Калі, закрыўшы за сабой дзверы яго кабінета, Альберт па доўгім калідоры кіраваўся да ліфта, ім адразу ж авалодвала знаёмае адчуванне трывогі. Ён ведаў, што гэтае адчуванне не пакіне яго цэлы тыдзень, — цэлы тыдзень будзе здавацца, што цяпер яму ўжо не прыдумаць нічога талковага або што чытачы часопіса «Суботні вечар» аднойчы катэгарычна запатрабуюць ад рэдакцыі ўзяць на яго месца новага карыкату ры ста. Гэтым драпежнікам, што

абжэрліся чалавечынай, захочацца, чаго добрага, пагуляць у вегетарыянцаў.

Але з таго часу як ён адшукаў кардонку «Санлайт», набітую старымі малюнкамі, гэты кашмар не мучыў яго больш. Шаснаццаць гадоў назад, напаўгалодны, адурэлы ад моцнай табакі і разведзенага віскі, ён праседжваў цэлымі днямі ў лонданскіх піўных і маляваў дзеля забаўкі, не ведаючы, як патраціць час. Цяпер ён здаваў гэтыя малюнкі ў рэдакцыю адзін за адным, і яны прынеслі яму ўжо дзвесце марак, не ўлічваючы ганарараў за перадрук у іншых часопісах. Бразгот быў у захапленні:

— Каб цябе чэрці! Ты пачаў працаваць у новым стылі. Зразумела, тваю руку адразу пазнаеш, і адначасова гэта нешта новае. Поспех у чытачоў забяспечаны. Віншую! Выдатна!

Так было і сёння. Атрымаўшы чэк, ён паціснуў Бразготу руку і накіраваўся да дзвярэй. Але той крыкнуў яму ўслед:

— Пачакай крыху ў тым пакоі. Мне абавязкова трэба з табой пагаварыць.

Альберт да гэтага часу пабойваўся Бразгота, хоць прайшло ўжо два тыдні з той пары, як яны перайшлі на «ты». Грунтоўна выпіўшы на нейкай загараднай прагулцы, яны высветлілі, што прытрымліваюцца адной думкі па цэлым шэрагу пытанняў. Ды ўсё ж ён пабойваўся Бразгота, пабойваўся нават цяпер, пасля ўсіх яго захапленняў з прычыны новага стылю. Гэта былі водгукі ранейшага страху, з якім трэба было скончыць, перш чым душой авалодае новы страх — страх перад Нэлай: ён баяўся трапіць ёй на кручок.

Альберт заўсёды карыстаўся вялікім аўтарытэтам у дзяцей і адчуваў гэта. Яму не хацелася расчароўваць Нэлу, але ў той жа час ён выдатна разумеў, куды яна гне, хоць і не прызнаваўся ёй у тым.

З таго дня як ён наткнуўся на старыя малюнкі ў карабку «Санлайт», яму ўсё часцей успаміналіся гады, праведзеныя ў Лондане. У свядомасці зноў ажывалі карціны «жыцця ў чацвёртым вымярэнні» — непражытага жыцця, якое ён мог бы пражыць. Хутар бацькоў Лін у Ірландыі стаў бы ягоным домам. У думках ён маляваў эскізы для паведамленняў пра пахаванні, пра дні нараджэння для друкарні суседняга гарадка, рабіў эскізы пераплётаў…

…У тыя дні Нэла закідвала яго пісьмамі, маліла вярнуцца, і ён не выканаў апошняга жадання Лін і не паехаў у Ірландыю. Замест гэтага ён вярнуўся ў Германію. Навошта? Каб маляваць этыкеткі для бляшанак з павідлам і стаць сведкам гібелі Рая? Рай пайшоў на смерць на яго вачах, і ён не змог перашкодзіць гэтаму. Змагацца з тупой магутнасцю арміі было яму не па сіле. Альберт пазбягаў думаць пра гібель Рая. З гадамі яго нянавісць да Гезелера прытупілася, паступова згасла; ён толькі зрэдку ўспамінаў пра яго. Не мела сэнсу марыць пра тое, як бы склалася жыццё, калі б Рай не загінуў на вайне. Тут фантазія адмаўлялася служыць яму: ён занадта добра помніў смерць Рая. У тое імгненне ён асабліва ясна зразумеў, што смерць — гэта канец усяму. Рай ляжаў з разварочаным горлам, захлёбваючыся ва ўласнай крыві, і Альберт бачыў, як ён павольна перахрысціўся дрыжачай рукой. У прыпадку шаленства ён тут жа даў Гезелеру аплявуху. Але пасля ў ваеннай турме яго нянавісць да Гезелера страціла сваю вастрыню, і толькі адсутнасць пісьмаў ад Нэлы не давала яму спакою. Ён так і не даведаўся тады, ці ўдала яна нарадзіла.

Альберт уперыўся ў вялікую карту Германіі, што вісела на сцяне. Мясціны, дзе чыталі і выпісвалі «Суботні вечар», былі пазначаны чырвонымі сцяжкамі. Сцяжкі так засеялі карту, што на ёй амаль нічога нельга было разабраць: назвы гарадоў, рэк і горных хрыбтоў былі схаваныя за суцэльнай завесай чырвоных сцяжкоў з надпісам «Суботні вечар»…

З кабінета Бразгота па-ранейшам у не даносілася ні гуку. Цішыня, што панавала ў гэтым вялікім, заўсёды такім шумным доме, гняла Альберта. Гадзіннік ва універмагу паказваў ужо дзесяць хвілін на другую праз пяць хвілін Марцін вернецца са школы.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила