Эксгумацыя
Шрифт:
Сяржант прыставiў карабiн да сцяны i, калi нахiляўся да шыбы, стукнуў брылём фуражкi аб шкло. Чалавек у пакоi адразу паменшыў святло ў газнiцы, замiтусiўся, вялiкi цень захiстаўся па падлозе над знятымi дошкамі, пачуўся металiчны звон.
«Вось дурань!» – вылаяўся ў думках сяржант i садраў з галавы фуражку, але ад акна, праз якое прабiвалася палоска святла, не адышоў. Яго ахапiла нервовая ўзбуджанасць, ён раптам усёй сваёй iстотай
У гэты момант лейтэнант грукнуў у дзверы, i адразу цень на падлозе спынiўся, зрабiўся напалову меншым. «Сеў на табурэтку», – здагадаўся сяржант i намацаў халодную рулю карабiна. Чалавек у пакоi сядзеў нерухома ўсяго якую хвiлiну, потым ён павялiчыў святло, ужо не тоячыся, закашляўся, гучна затупаў па падлозе, i ў наступны момант сяржант убачыў парослыя чорным валассём рукi, якiя паднялi яшчэ адну дошку падлогi i апусцiлi ў схованку нейкую скрынку. Мiльганула сiвая галава царкоўнага старасты i знiкла ў чорнай зяпе падзямелля. Дзе i калi Нямцоў вылез са схованкi, сяржанту не было бачна, але раптам дошкi, быццам пад уздзеяннем невядомай чароўнай сiлы, адна за адной ляглi на сваё месца, па iх некалькi разоў туды-сюды прайшлася рука з венiкам. А яшчэ праз хвiлiну на гэтым месцы сталi стол i дзве табурэткi.
Лейтэнант нецярплiва загрукаў у блiжэйшае да сяржанта акно, але Нямцоў азваўся толькi пасля таго, як замаскiраваў схованку.
– Хто там? – нарэшце нервова спытаў царкоўны стараста, спадзеючыся, што гэта хто-небудзь з тутэйшых.
– Адчыняй, Нямцоў! – кляцнуўшы затворам карабiна, пагрозлiва крыкнуў сяржант, якi ўжо стаяў побач з лейтэнантам.
– I без глупства, хата акружана, – успомнiўшы, што ён тут галоўны, пайшоў на хiтрасць лейтэнант. – Калi што якое задумаў – страляем без папярэджання.
На нейкi момант запанавала цiшыня.
– Няма куды мне ўцякаць, – скiдваючы цяжкую засоўку, прабурчаў Нямцоў, – i баяцца няма каго, даўно перажыў свой страх…
Нарэшце дзверы расчынiлiся, i на парозе ўзнiкла сутулая постаць Нямцова з учарнелай газнiцай у прыўзнятай правай руцэ. Ён, прыжмурыўшыся, адначасова з надзеяй i страхам сiлiўся разгледзець няпрошаных гасцей, але, убачыўшы людзей у НКУСаўскай форме з вiнтоўкамi напагатове, паспешлiва адвёў позiрк i, унiкаючы глядзець на «гасцей», паволi павярнуўся i пашкандыбаў
Лейтэнантава трывога быццам перадалася сяржанту.
– Стой, дзед! – рэзка скамандаваў ён i, калi ссутуленая постаць спынiлася, скоса зiрнуўшы на ўсхваляванага начальнiка, выдыхнуў: – Кругом!
Адна смертаносная чорная руля ўперлася Нямцову ў грудзi, другая ў жывот. Ад гэтага дотыку гаспадар хаты знерухомеў, халодныя, лiпучыя мурашы хваляй прабеглi па спiне, перахапiла дыханне.
– Стаў газнiцу на падлогу, – працягваў камандваць сяржант.
Нямцоў няспешна, па-старэчы крактануў, паставiў лямпу i, перасiльваючы сябе, паблажлiва ўсмiхнуўся:
– Што гэта вы, хлопцы, раптам замiтусiлiся?
– Пагавары ў мяне… – сяржант балюча тыцнуў руляй карабiна Нямцову ў жывот. – Ураз у распыл…
– Цяпер рукi ўгору i два крокi да сцяны, – урэшце ўспомнiў пра свой начальнiцкi абавязак лейтэнант i, калi Нямцоў падпарадкаваўся, кiўнуў сяржанту: – Абшукай.
– Ха-ха-ха! Кулямёт у штанах! – нервова рагатнуў царкоўны стараста, i гэты грудны смех быў больш падобны да рыку загнанага ў пастку звера.
«Пяць гадоў iшоў сюды, – адчайна шукаючы выйсця, думаў Нямцоў. – Перажыў усё, што толькi можа вынесцi чалавек. Вужом круцiўся, лiсiцай звягаў, абы толькi выжыць i дайсцi. I на табе, у апошнi момант гэтыя зялёныя смаркачы тыцкаюць зброяй… Патрапiлi б вы да мяне гэтак гадоў дваццаць таму, я б вам паказаў, дзе ракi зiмуюць… А Пурхiневiч маладзец, перад смерцю не схлусiў… Эх, каб не была хата акружана, я гэтых смаркачоў разарваў бы рукамi, жылы б выцягнуў… Але супакойся, вазьмi сябе ў рукi, яшчэ не ўсё згублена, нiчога на мяне няма… Прыкiдвайся i ўлагоджвай, чакай зручнага моманту, глядзiш, Божа i не пакiне… Адных сутак не хапiла… Учора трэба было даваць лататы, у-чо-ра!..»
Конец ознакомительного фрагмента.