Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Геніяльна, сенатар! – Кезон энергічна пацёр далоні. – Зараз галоўнае – усё пракруціць хутка і без памылак. Мае людзі прама сёньня запусьцяць чуткі аб Гульнях у правінцыях, а калі ў Рым прыбудуць палонныя, ў мяне ўжо будзе патрэбная колькасьць байцоў. Затым справа за вамі. Вы павінны нейкім чынам пераканаць Сенат прынесьці палонных у ахвяру, а потым аплаціць маіх глядыятараў.

– Не турбуйся, дарагі Кезон, – Гай Децым паблажліва ўсьміхнуўся, – у мяне ў Сенаце ёсьць свае рычагі ўплыву, і ўжо сёньня я пачну на іх націскаць. Да моманту прыбыцьця Цэзара ўсё будзе зроблена ў лепшым выглядзе.

– Ніколькі не сумняваюся ў гэтым, сенатар, – вырашыў падлізацца да сенатара Кезон.

– І я ў сваю чаргу ніколькі не сумняваюся, – кажучы гэта, Гай Децым зьлёгку хітраваў, бо для Сената гэтыя палонныя зьяўляліся

грамадзянамі Рымскай Рэспублікі, хай нават і паўсталымі.

Для Сената, прымусіць змагацца палонных на арэне, было цалкам прымальным пакараньнем за бунт супраць Рэспублікі, але адправіць іх на сьмерць, як авечак на закол? Гай Децым пагадзіўся на прапанаваную Кезоном афёру ня толькі з-за матэрыяльнай выгады. Яму выпала нагода праверыць сваю значнасьць у Сенаце, праверыць свой уплыў. А грошы? Грошы для яго былі ўсяго толькі прыемным дадаткам.

Палонныя галы прыбылі ў Рым прыкладна праз месяц пасля таго, як правадыр паўстаньня, у якім яны ўдзельнічалі, капітуляваў. Іх пасялілі ў вялікім бараку. Тут, наводшыбе рымскага прыгарада, яны яшчэ месяц чакалі прыбыцьця трыўмфатара і ягоных войскаў. Кармілі палонных цалкам ніштавата і за час вымушанай бязьдзейнасьці некаторыя з галаў нават набралі вагу. Цэлымі днямі палонныя блукалі па двары, абгароджаным высокім плотам. Адны гулялі ў прымітыўныя гульні, іншыя час ад часу біліся паміж сабой на пацеху ахове, трэція проста сядзелі і тупа глядзелі перад сабою ў зямлю, альбо ў неба. Усе ведалі, што іх рыхтуюць для бітвы адзін з адным, і ад гэтай думкі многія зь іх запалі ў роспач. Ніхто з палонных ні секунды не падумваў пра ўцёкі і не шкадаваў, што добраахвотна падахвоціўся суправаджаць Верцыгетарыкса да Цэзару. Лёс правадыра быў ім невядомы, што гэтак жа ўплывала на маральны стан гальскіх воінаў, ўкінуўшы іх у прастрацыю ды бездань дэпрэсіі. Усё ж былі сярод іх і такія, якіх сітуацыя не зламала. З дня ў дзень яны ўпарта катавалі сябе фізычнымі практыкаваньнямі толькі для таго, каб у апошні дзень свайго жыцьця быць у выдатнай форме і са зброяй у руках годна сустрэць непазбежную сьмерць. Арс быў у ліку нямногіх стойкіх духам і воляй салдат. Узброіўшыся двума кароткімі палкамі, ён без канца адпрацоўваў выпады і ўхілы, адрываючыся ад трэніровак толькі на ежу і сон. Але лёс у асобе двух хітрых і прагных рымлян прыгатаваў палонным іншую долю. Аднойчы на сьвітаньні галаў вывелі з бараку, прымусілі распрануцца дагала і аголенымі павялі па безназоўным брудным вулачкам прыгарада Рыма ў бок Клівус Вікторыі.

На пустцы, дзе пачыналася Клівус Вікторыя, ужо на ўсю моц кіпела праца. Цесьляры прыбылі сюды з першымі прамянямі сонца, але так як абоз з дошкамі затрымаўся ў шляху, збудаваньне насьцілаў пачалося незадоўга да зьяўленьня палонных. Галаў пабудавалі па росьце і парамі адводзілі ўбок, дзе ім зьвязвалі ногі і ўкладвалі на зямлю ступнямі адзін да аднаго, тварам уверх. Калі восем чалавек ужо ляжалі на зямлі, іх накрылі дашчаной пляцоўкай. Астатнія палонныя зразумелі, які лёс іх чакае і пачаць абурацца. Варта, з выстаўленымі наперавес дзідамі, тут жа атачыла іх, усім выглядам даючы зразумець, што любы супраціў будзе зламаны імгненна. Нават пасля таго, як яны даведаліся, якое прызначэньне прыгатавалі ім рымляне, ніхто з галаў не спалохаўся. Яны ўсяго толькі палічылі, што такая сьмерць нявартая ваяроў. Камандзір галаў выступіў наперад і рэзкім тонам выказаў абурэньне, якое ахапіла ягоных таварышаў, перакладчыку, які стаяў побач . Хітры перакладчык хутка пераканаў яго, што ўдзел у такім рытуале лічыцца ў Рыме ганаровай справай, і далейшая кладка палонных пад насьцілы прайшла без праблемаў.

Арса, як самага высокага з палонных, у пары з галам, што быў толькі на сантыметр ніжэй яго, паклалі пад насьціл апошнім. Цесьляры, змацаваўшы насьцілы паміж сабой, прыступілі да вырабу спадзістых пандусаў для пад'ёму і спуску на гэты арыгінальны подыум.

Дзень набліжаўся да поўдня. Салдаты першага, пятнаццатага і шаснаццатага легіёнаў, у наваксаваных да бляску дасьпехах і пры зброі, ўжо стаялі ў калёнах, чакаючы прыбыцця свайго палкаводца. З-пад насьцілу, па якіх трэба было прайсьці легіёнам, даносіліся стогны і абурэньня людзей. Іх мучыла смага і зацёклыя без руху члены. За некалькі гадзін зьнямогі ў такім становішчы, насьціл з тоўстых дошак і брусаў ўжо здаваўся ім

зробленым з граніту. Час ад часу хто-небудзь з ахоўнікаў падыходзіў да насьцілу, апускаўся на адно калена і біў дрэўцам дзіды па галаве, альбо плячах чалавека, які, на яго погляд, перавысіў узровень дапушчальнага ў такой сітуацыі шуму.

Арс маўчаў. Нягледзячы на цяжар дошак, што давілі на ягоныя грудзі, ён здолеў адцягнуцца і пагрузіцца ў мроі, прадстаўляючы сабе родную вёску і матулю, якая завіхалася каля ачага. Нейкі час ён нават драмаў, але стогн чалавека, што ляжаў побач, вывеў яго з забыцьця. Да яго данёсься гул натоўпу, які сабраўся ушаноўваць Цэзара. Слых аб незвычайным мерапрыемстве з удзелам палонных галаў, хутка разляцеўся па горадзе. На Клівус Вікторыі сабраўся вялізны натоўп. Ён складаўся ня толькі з гараджан, у якіх была магчымасьць сюды зьявіцца. У дадатак да іх тут сабраліся ўсе вольныя ад працы жыхары бліжэйшых вёсак. Натоўп гудзеў, нібы гіганцкі пчаліны вулей, і гэты гул перакрываў практычна ўсе астатнія гукі. Арс ўважліва ўслухоўваўся ў гул тысяч чалавечых галасоў, жадаючы ўявіць, што адбываецца па той бок дошак. Старанна напружваючы слых, ён спрабаваў скрозь людзкія галасы ўлавіць пачатак руху рымскіх кагортаў, але ўсяроўна вібрацыя глебы пад нагамі дзясятка тысяч салдат, крануўшыхся з месца маршам, стала для яго нечаканасьцю. Ён адчуў гэтую вібрацыю ўсёй сьпіной, але ўсё ніяк ня мог зразумець, што адбываецца.

– Трымайся !!! – пачуўся прыглушаны дошкамі крык аднаго з гальскіх камандзіраў. Толькі тады Арс зразумеў, што д'ябальскае выпрабаваньне пачалося …

Раніцай за сьняданкам, калі мы ўсёй сямьёй сядзелі за сталом, Арся задаў мне нязручнае пытаньне:

Тат, а рымляне былі садыстамі?

– Не, сын, не былі. Проста ў тыя часы ў многіх народаў была мараль, якая дапускала такія ўчынкі. Гэтыя ўчынкі з нашага пункту гледжаньня, могут лічыцца зьверскімі, барбарскімі, ці нават садысцкімі. У кожнай эпохі свае норавы, і, магчыма, нейкія з нашых учынкаў, якія мы сёньня лічым нормай, у будучыні стануць непрымальнымі.

– Ты хоць разумееш, што размаўляеш з трынаццацігадовым дзіцём? – умяшаўся ў размову жонка.

– Між іншым, Старажытны Рым мы ўжо вучылі па гісторыі, і пра глядыятарскія баі там таксама шла размова. Я нават гульню «Глядыятар» прайшоў цалкам. А грамадазнаўства вывучаем з мінулага года, – горда заявіў Арсень.

– Ці не тая гэта гульня, што ляжыць у таты ў кабінеце, а на скрынцы напісана «плюс шаснаццаць»? – жонка грозна павярнулася да Арсена. Жэнька, які да гэтага часу абыякава і сонна калупаў відэльцам амлет, страпянуўся.

– Не, мама, на «Глядыятару» «плюс дванаццаць». Гэта на «Рыме» «плюс шаснаццаць», але там няма нічога страшнага.

– А ты адкуль ведаеш? – жонка пераключылася на малодшага сына, а Арся гнеўна штурхнуў брата локцем у бок.

– Тата гуляў, а мы глядзелі, – Жэнька, не міргнуўшы вокам, здаў маме і мяне. Наіўная дзіцячая прастата. Цяпер погляд жонкі быў накірованы ў мой бок.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф