Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:
«Мне хабар браць? Ці ж я, кумок, рашуся? Ці ж ты б сказаў, я на цябе спашлюся, Што вінавата я y гэтым хоць крыху? I ў галаву табе не прыйдзе гэта думка!» — «Ох, часцяком я бачыў, кумка, Што рыльца у цябе ў пуху».

У маралі байкі аўтар зноў вяртаецца да гэтага выразу, ужываючы яго пераносна ў дачыненні да тых, хто «паціху ды патрошку то дом збудуе, то купіць сабе вёску».

Хаця
ў судзе і не дакажаш,
Ды як жа не сагрэшыш і не скажаш, Што рыльца у яго ў пушку.

Рыхтык у рыхтык падобны. Уласна бел. Вельмі моцна, абсалютна. Адразу ж ззаяе плячэй выйшлі два сыны, абодва трактарысты і падобныя, як кажуць, рыхтык у рыхтык адзін да аднаго (В. Казько. Бунт незапатрабаванага праху).

Выраз пэўным чынам сэнсава таўталагічны з прыметнікам падобны, бо, як пазначана ў ТСБМ (т. 4, с. 741), рыхтык y сваім 2-м значэнні — гэта «выліты, падобны на каго-н.’». Магчыма, склаўся пад уплывам і на ўзор сінанімічнага з ім фразеалагізма кропкаў кропку (кропля ў кроплю).

Рыцар без страху і дакору. Калька з франц. м. (le chevalier sans peur et sans reproche). Смелы, велікадушны чалавек. Дастойны, скажу вам, быў служкаТакімі людзьмі род багацее… Але… прапаў, як рыцар без страху і дакору (В. Быкаў. Кар’ер).

Спачатку ў Францыі гэтым выразам называлі канкрэтных гістарычных асоб: мужнага рыцара П’ера дзю Тэрайля Баярда(1476–1524) і яго сучасніка, выдатнага палкаводца Луі Трэмуйля (1460–1525). Пра першага з іх расказваецца ў кнізе «Найпрыемная, забаўная гісторыя, напісаная сумленным слугой пра падзеі і ўчынкі, поспехі і подзвігі добрага рыцара без страху і дакору, славутага сеньёра Баярда…» (1527). Пасля выраз фразеалагізаваўся і стаў выкарыстоўвацца для характарыстыкі любога чалавека высокіх маральных якасцей.

Рыцар журботнага вобраза. Калька з іспан. м. (ei Caballero de la Triste Figura). Наіўны, бясплённы летуценнік. — Чытаеце думкі на адлегласці? — засмяялася дзяўчына. — Тады прачытайце!.. — Тадывам… адзін рыцар журботнага вобраза прапанаваў руку і сэрца… — Не-е… (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках).

Выраз з рамана Сервантэса «Дон Кіхот» (1615). Так аднойчы называе пабітага, пацярпелага, упрыгожанага сінякамі Дон Кіхота яго збраяносец Санча Панса.

Рыцар на час. Запазыч. з руск. м. Слабавольны чалавек, няздольны да працяглай барацьбы дзеля высакародных мэт. Я пачаў патрабаваць сабе тое, што, па сутнасці, мне не належала. Вось і атрымаўся з мяне рыцар на час, герой міжволі, які вельмі хутка пацярпеў крах (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам).

Выраз з аднайменнага верша (1863) М. А. Някрасава. Утвораны па аналогіі з ужо існуючым фразеалагізмам каліф на час (гл.).

Рыцар ночы. Уласна бел. Злосны вораг прагрэсу; цемрашал. На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К. Крапіва. Ворану вышай арла не лятаць).

Выраз з абразка З. Бядулі «Прытуліся ка мне» (1913), ужыты ў такім кантэксце: «А мо і праўда,

што ў розных там замчышчах крыштальных ваююць паміж сабой рыцары дня з рыцарамі ночы?» 3 экспрэсіўна-стылістычнага боку гэта кніжны выраз і выкарыстоўваецца ў творах на грамадска-палітычныя тэмы: «Апошнія здзірае з плеч старых кашулі распасвены, вясёлы рыцар цёмнай ночы» (Я. Купала); «Рыцары ночы са скуры вылузваліся, каб нацягнуць на сябе скуру авечак» (І.Сіманоўскі).

Рэжа (рэзала) вочы <каму, чые, чым>. Агульны для ўсходнесл. м. Рэзка выдзяляцца, выклікаючы да сябе адмоўныя адносіны. У паветры стаяла барва і рэзала вочы святло (М. Лобан. На парозе будучыні).

У фразеалагізме праз кампанент рэжа перадаецца не толькі зрокавае адчуванне, але і як бы пачуццё непасрэднага дакранання да вачэй.

Рэжа (рэзала) вушы. Агульны для ўсходнесл. м. Непрыемна раздражняе слых. Уразіла слова «з’ёмныя», уразіла ненатуральнасцю. Вушы рэжа яно, бо штучнае, робленае (В. Рабкевіч. Шукаю слова).

У фразеалагізме праз дзеяслоўны кампанент перадаецца не толькі слыхавое адчуванне, але і як бы пачуццё непасрэднага дакранання да вушэй.

Рэч у сабе. Калька з ням. м. (das Dingansich). Хтосьці загадкавы ці штосьці загадкавае, сапраўдная сутнасць каго- ці чаго-н. не раскрытая, не зразумелая. Дзякуй табе, maтa, што ты быў тады поруч са мною. Каб ты ведаў, як я шкадую, што не паспеў дасягнуць таго веку, калі мая і твая душы маглі б ператварыцца ў злучаныя між сабою ёмістасці: ты так і застаўся для мяне рэччу ў сабе (У. Арлоў. Мой радавод да пятага калена…).

Пераасэнсаваны філасофскі тэрмін І.Канта — з яго «Крытыкі чыстага розуму» (1781). Паводле Канта, рэчы, якія існуюць незалежна ад свядомасці, прынцыпова непазнавальныя і ў гэтым сэнсе з’яўляюцца «рэчамі ў сабе».

Рэшатам (y рэшаце) ваду насіць. Гл. насіць ваду рэшатам (у рэшаце).

С

Сабакам сена касіць. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой справай, 2) знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і. Недзе па загальскіх хутарах з такою ж хеўраю, як і сам, сабакам сена косіць (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Пра мужа пытаўся, махнула: — Am, сена сабакам косіць… (Р. Барадулін. Дом на сопцы).

Узнік не са свабоднага словазлучэння (такога не магло быць: сабакам сена не косяць, яны і не ядуць яго). Ён утвораны па мадэлі свабоднага словазлучэння тыпу каровам сена касіць, y якім лагічнае каровам заменена нелагічным. Атрымаўся дасціпны выраз каламбурнага характару. Параўн.: кот наплакаў, без нажа зарэзаць, без году тыдзень.

Сабака на сене. Агульны для ўсходнесл. м. Чалавек, які сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чымсьці. —Дазволь ноччу на чыгунцы супроць твайго хутара перапыніць патрулёў са страшаўскай вахі… — Не, Валя. Шукай сабе іншае месца!.. — Сабаакі на сене! (А. Карпюк. Пушчанская адысея).

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I