Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Блытацца пад нагамі ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. вертеться под ногами, укр. плутатися під ногами). Замінаць, перашкаджаць таму, з кім знаходзішся побач. [Цярэшка: ] І ведаеце, не блытайцеся пад нагамі ў нас. Мы сур ’ёзнай справай заняты (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся).

Першапачаткова ўжываўся, відаць, у дачыненні да дзяцей.

Блытаць (зблытаць, пераблытаць) <усе> карты каму, чые, каго. Паўкалька з франц. м. (brouiller lеs сагtes). Разладжваць, разбураць чые-н. планы, намеры,

разлікі. Ля маста такая варта — не падступішся ніяк. Партызанам блытаў карты гэты мост, даваўся ў знак (А. Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда).

Узнік у выніку метафарычнага пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з маўлення карцёжнікаў.

Богу душу аддаць. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Памерці. То не дуб у бары заскрыпеў; застагнаў — гэтая без пары богу душу аддаў (Я. Купала. Мужык).

Душу, паводле рэлігійных уяўленняў, як бессмяротны нематэрыяльны пачатак мае толькі чалавек, які, паміраючы, нібыта аддае яе Богу. Параўн. у апавяданнях-успамінах У. Дубоўкі «Пялёсткі»: «Як яго прасілі, як яго малілі — кленчылі перад ім, не ўзяў ні кроплі вады, ні крошачкі хлеба. На шостыя суткі стары Якуб аддаў богу сваю душу. Але, як растлумачыў манькаўскі поп: „Бог душу старога Якуба не прыняў ні ў рай, ні ў пекла не накіраваў, бо, паводле царкоўнага закону, ён — самагубца“».

Божай міласцю. Калька з лац. м. (Dеі gratia). Прыроджаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнасцямі. Прыроду знатнасць не цікавіць. I божай міласцю паэт араў дзірван, касіў траву ды з лебяды варыў абед (Г. Каржанеўская. Якія розумы гібелі?).

Паходзіць з біблейскага тэксту (1-е пасланне апостала Паўла да карынфянаў, 3, 10). Доўгі час ужываўся ў тытулах найвышэйшых духоўных і свецкіх асоб як сцвярджэнне, што іх улада дадзена Богам. У далейшым за фразеалагізмам замацавалася сучаснае значэнне.

Божая кароўка. Відаць, калька з франц. м. (b^etе а bon Dіеu). Ужыв. са значэннямі ‘жучок чырвонай, жоўтай або белай афарбоўкі з плямкамі’ і ‘ціхі, бяскрыўдны чалавек, які не ўмее пастаяць за сябе’. Прыгрэтая на падаконніку божая кароўка раптам заварушылася, пацёпала сваімі чырвонымі падкрылкамі і, важна ўзняўшыся, паляцела насустрач сонцу (М. Лынькоў. Векапомныя дні). [Стась: ] Сінічкін — шпіён, даю галаву на адсячэнне. [Бронюс: ] Божая кароўка — шпіён? Не-е… Гэты занятак не для яго (В. Зуб. Юнацтва рыцара).

Падабенства гэтага жучка з кароўкай засноўваецца на тым, што калі яго перавярнуць і пакратаць брушка, то на нагах у насякомага выступаюць ярка-ружовыя кроплі («малачко»). Жучок зусім бяскрыўдны і безабаронны, што і стала падставай для развіцця ў фразеалагізме яшчэ аднаго значэння.

Бой у літаўры. Агульны для ўсходнесл. м. Хвальба, выхвалянне. [Перадавікі] не вядуць доўгіх размоў пра неабходнасць перабудовы — яны робяць. Без шуміхі, параднасці, без бою ў літаўры з нагоды любога поспеху ці нават самай нязначнай прыкметы яго (Звязда. 30.01.1986).

Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага біць у літаўры (гл.).

Бочку арыштантаў нагаварыць, навыдумляць і пад. Уласна бел. Занадта многа і абы-чаго, без разбору. Павесіць пінжак на сцяну і глядзіць адным вокам з-пад коўдры, як Алеся, нагаварыўшы бочку арыштантаў, шарыць па кішэнях, выграбае ўсё да капейкі (В. Мыслівец. Нямтур).

Генетычна

гэта, відаць, сэнсава алагічнае спалучэнне каламбурнага характару, якіх нямала: (вярзці) грушу на вярбе, не коз воз, выдраць лысаму валоссе, сам не свой; параўн. ва ўкр. м.: (наговорити) сім мішків гречано"i вовни і всі неповні. Выраз, як сведчыць В. М. Макіенка, сустракаецца і ў некаторых рускіх (архангельскіх і карэльскіх) гаворках і, магчыма, паходзіць з мовы рыбакоў, дзе арестант — ‘дробная сушаная рыба’; наговорить бочку арестантов «першапачаткова ‘нагаварыць усякіх выдумак пра нібыта багаты ўлоў’» (В. М. Макіенка).

Брат-сястрыца (брат-сястра). Агульны для бел. і ўкр. (брат-і-сестра) м. Травяністая трохколерная расліна сямейства фіялкавых. Быццам спіць мятлюга, нявідна дрыжыць канапелька, дзятліна белая сядзіць, званочкі калышуцца, здалёку, з лесу брат-сястра бялее, сінее мясцінамі (М. Гарэцкі. Антон).

Паводле народнага падання, адлюстраванага ў вершаваным апавяданні В. Дуніна-Марцінкевіча «Травіца брат-сястрыца» і ў народнай песні, удавец «з жонкаю дзетак меў, а з другою ўзрасціў, а з трэцяю распусціў». Прайшоў час, і, сустрэўшыся, маладая пара ўзяла шлюб. Калі ж высветлілася, што гэта брат і сястра, то яны налажылі на сябе рукі і былі пахаваны ў адной магіле. «На той магіле вырасла травіца, і людзі назвалі яе „брат-сястрыца“».

Браты нашы меншыя. Паўкалька з руск. м. Звяры (свойскія ці прыручаныя чалавекам). Мы наведалі заапарк… паназіралі за жыццём «братоў нашых меншых» (Настаўн. газ. 8.08.1998).

Паходзіць з верша С. Ясеніна «Мы теперь уходим понемногу…» (1924), дзе ёсць радкі: «И зверьё, как братьев наших меньших, никогда не бил по голове».

Брацца (узяцца) у рожкі з кім. Уласна бел. Выяўляючы сваю незалежнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца. Усе ведалі, што Гальяшыха часам бралася ў рожкі з мужам (І. Гурскі. Лясныя салдаты).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да рагатых жывёлін, калі яны бадаюць адна адну, колюць рагамі. Параўн.: «Рабы толькі страшыць [другога быка], а брацца ў рожкі баіцца. Той бы даў так, што зараве!» (Ф. Янкоўскі).

Браць за жывое каго. Гл. закрануць за жывое каго.

Браць на цугундар каго. Гл. на цугундар браць каго.

Браць (узяць) быка за рогі. Калька з іспан. (соdеr аl tого рог lоs сuеrnоs) ці франц. (ргеndrе lе tаuгеаu раг lеs согnes) м. Смела, энергічна пачынаць з самага галоўнага. Белавусаў гучна павітаўся і без лішніх слоў вырашыў адразу браць быка за рогі: — Ну што, Махавікоў, вядзі паказвай, дзе хаваеш зброю (Л. Левановіч. Шчыглы).

Узнікненне фразеалагізма звязана з такім масавым відовішчам у Іспаніі, Партугаліі, як карыда — бой тарэадора з быком.

Браць (узяць) верх. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘падпарадкоўваць каго-н. сваёй волі’ і ‘аказвацца больш значным, мацнейшым, чым што-н.’. Віленскія рабочыя ў масе сваёй, пэўна ж, вельмі радаваліся і цешыліся, калі чулі, што рабочыя ў Расіі бяруць верх (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). [Сымон: ] Я чакаю закону: суд ідзе, і праўда верх возьме (Я. Купала. Раскіданае гняздо).

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила