Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Узнік у выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні ваенных ужываецца ў сваім прамым значэнні.

<Браць (узяць)> ногі на плечы і (ды)… Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. перад выказнікам са значэннем хуткага руху і мае сэнс ‘як можна хутчэй (бегчы, уцякаць і пад.)’. — Праўду сказаў — ваўкі ў логаве… — Чаму ж ты тады ногі на плечы ды наўцёкі? Ваўкоў спужаўся? (І. Капыловіч. Аблава).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Можна таксама згадзіцца з існуючым меркаваннем, што выраз склаўся як перафразаванне словазлучэння браць

боты на плечы (у сэнсе «разуцца, каб можна было лягчэй і хутчэй бегчы»).

<Браць (узяць)> ногі ў рукі і (ды)… Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. перад выказнікам са значэннем хуткага руху і мае сэнс ‘як можна хутчэй (бегчы, уцякаць і пад.)’ А ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка).

Этымалагічная аснова фразеалагізма, відаць, такая ж, як і ў выразе <браць> ногі на плечы і (ды)… (гл.).

Браць (узяць) прыклад з каго. Калька з франц. м. (рrendrе ехетрlе sur qn). Пераймаць у каго-н. што-н., рабіць так, як хто-н. Будзьце мужчынам… Бярыце прыклад з бацькі… (У. Карпаў. Сотая маладосць).

Браць (узяць) слова з каго. Калька з франц. м. (рrendrе рагоlе dе qn). Дамагацца ад каго-н. абяцання выканаць што-н. [Маці] узяла з мяне слова, што я не буду ўваходзіць надта ў палітыку… (Р. Мурашка. Сын).

Браць (узяць) сябе ў рукі. Калька з ням. (sісh in dеr Напd hаbеn) ці франц. (no reрrendio en mains) м. Ужыв. са значэннямі ‘супакойваючыся, дабівацца поўнага самавалодання’ і ‘станавіцца больш сабраным, валявым, дзейным’. «Спакойна, толькі без панікі!» — цвярдзіў я, беручы сябе ў рукі, і заставаўся сядзець спінай да дзвярэй (А. Карпюк. Данута). [Карнейчык: ] Нічога, возьмеш сябе ў рукі, сядзеш зноў на свайго ўлюбёнага канька, на землеўпарадкаванне (К. Крапіва. Канец дружбы).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.

Браць (узяць) у пераплёт каго. Запазыч. з руск. м. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы паступаць пэўным чынам. Няхай Комлік — майстар сваёй справы, але няма незаменных! I калі ўзяць яго ў пераплёт, з трэскам выгнаць з цэха, астатнія будуць шаўковыя — вунь з кім не палічыліся, з Комлікам! (У. Карпаў. Вясеннія ліўні).

Утварыўся, на думку В. М. Макіенкі, у выніку кантамінацыі, аб’яднання частак двух фразеалагізмаў: трапляць у пераплёт (гл.) + браць у абарот.

Браць (узяць) у <свае> рукі. Калька з франц. м. (ргеndrе еn mаіns; літаральна «браць у рукі»). Ужыв. са значэннямі: ‘падпарадкоўваць сваёй волі каго-н.’, ‘прымаць на сябе кіраўніцтва чым-н.’ і ‘сілай авалодваць чым-н. (часцей пра ўладу)’. Я прыйшла менавіта да вас, Іван Мікалаевіч. І як да старшыні сельсавета, і як да старэйшага Косцікавага брата. Вазьміце ў рукі Косціка, інакш… (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Старшыня сельсавета намогся ўзяцьу свае рукі кіраванне сходам на гэты час (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Рабочых грамады ў свае

возьмуць рукі заводы і фабрыкі, шахты і домны… (Я. Купала. Настане такая часіна).

Фразеалагізм з жывой унутранай формай.

Браць (узяць) уцям што. Уласна бел. Разумець, усведамляць што-н. Я вось сяджу, думаю — і ніяк не магу ўзяць уцям, што вы з ім не падзялілі? (Маладосць. 1980. № 4).

Выраз аднолькавай сінтаксічнай і дэрывацыйнай структуры з узяць <сабе> у толк (што). У «Слоўніку беларускай мовы» (1870) І. І. Насовіча пададзена ўцям як прыслоўе са значэннем ‘прыкметна, зразумела’. Ёсць у сучаснай бел. м. аднакаранёвыя словы: няўцям, няўцямны, няўцямна, няўцямнасць, цямлівы, цямлівасць, цяміць, уцяміць. Параўн. ва ўкр. м.: назоўнік тяма ‘кемлівасць, цямлівасць’, фразеалагізмы брати (узяти) втямки (втямку), брати (взяти) до тями, без тями (тямки) в голові.

Браць (узяць) у шоры каго. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы паступаць пэўным чынам. Старэйшы хлопец ужо ў армію пайшоў… Там яго добра возьмуць у шоры. Зробяць з хлопца чалавека… (А. Васілевіч. Сястра мая, Антаніна).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Шоры — бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, каб конь не мог глядзець убок і палохацца чаго-н.

Будаваць на пяску. Агульны для амаль усіх славянскіх, а таксама франц. і ням. м. Засноўваць на ненадзейных звестках, паказчыках. Старыя пазіцыі светаразумення аказаліся хісткімі, пабудаванымі на пяску (Я. Колас. На ростанях).

Склаўся на базе евангельскай прытчы (Матфей, 7, 26–27): «Усякі, хто слухае гэтыя словы мае і не выконвае іх, стане падобны на чалавека безразважнага, які пабудаваў дом свой на пяску. I пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры і налеглі на дом той, і ён паваліўся».

Будаваць паветраныя замкі. Гл. паветраныя замкі будаваць.

Будоўля паветраных замкаў (палацаў). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. строительство воздушных замков, укр. будівництво надхмарніх замків). Прыдумванне нерэальных, фантастычных планаў. [Каліноўскі:] Я чуў усё, але не хацеў да часу перапыняць будоўлі паветраных палацаў Серакоўскага (Е. Міровіч. Касіусь Каліноўскі).

Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма будаваць паветраныя замкі (гл.) ‘планаваць нерэальнае, нездзяйсняльнае’, мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў.

Бура ў шклянцы вады. Калька з франц. м. (unе tетр^etе dаns un vеrrе d’еаu). Шум, спрэчка за нявартую ўвагі дробязь. Але ж у тым самым абзацы, услед за нібыта пахвалою, ідзе нявінная на першы погляд агаворачка: маўляў, некаторыя з пералічаных твораў грэшаць схематычнасцю, жывыя пачуцціў іх падменены папяровымі, а размах падзей не вышэй за буру ў шклянцы вады (М. Лужанін. Роздум перад маладымі).

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила