Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Вадой не разальеш каго. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам. На першых лекцыях мы толькі прыглядаемся адна да аднае. Пад канец заняткаў нас ужо не разальеш вадою (А. Васілевіч. Пачакай, затрымайся…).

У аснове фразеалагізма — вобраз, звязаны са спробай, разліваючы вадой, разняць, разагнаць жывёл, калі яны б’юцца. Параўн. ужыванне фразеалагізма з ажыўленнем яго ўнутранай формы шляхам далучэння да яго ў якасці аднароднага члена структурна-аднатыпнага свабоднага словазлучэння: «Не, гэта старыя прыяцелі, спрадвечныя

дружбакі, якіх не разальеш вадой, не разгоніш парай» (М. Лынькоў).

Ваду ў ступе таўчы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужываецца са значэннямі ‘марнаваць час, займацца бескарыснай справай’ і ‘весці пустыя размовы, пустасловіць’. На чорта мне такая работа, што не дае карысці ні мне, ні людзям? Не хачу таўчы ваду ў ступе (А. Макаёнак. Твой хлеб). А што ты там бачыў, на сходах гэтых самых? Ваду ў ступе таўкуць? Таўкуць (МЛынькоў. Апошні зверыядавец).

Паводле паходжання гэта першая частка прыказкі Ваду ў ступе таўчы — вада і будзе. Выраз мае той жа сэнс, што і ў прыказцы; у кантэкст уключаецца без граматычных абмежаванняў, рэалізуючы ўсе формы асобы і ліку дзеяслоўнага кампанента (таўку, таўчэш і г. д.).

Вады не замуціць каму. Відаць, калька з ням. м. (kann kеіn W"assегсhеn tr"ubеn). Не зрабіць ніякай шкоды, кічога кепскага каму. Бяры кажу, сынок, мая ягадка, хоць і Агатку — па мне што? Не я, а ты, Сымонка-дзіцятка, будзеш з ёй жыць: я ўжо старая, нядужая, і вады вам не замучу (Ядвігін Ш. Важная фіга).

Першааснова фразеалагізма — свабоднае словазлучэнне, звязанае з разнастайнымі жыццёвымі выпадкамі на берагах рэк, дзе мылі бялізну, паілі коней, бралі ваду. Добры чалавек не забываўся пра суседа, стараючыся не замуціць яму вады, калі той знаходзіўся ніжэй па цячэнні вады.

Шмат (многа, нямала, колькі, столькі) вады сплыло (сплыве). Калька з франц. м. (іl раssега bіеn dе 1’еаu sоus lеs ропts — літаральна «сплыве многа вады да той пары»), (Шмат) адбылося змен, прайшло часу. І хоць з той пары, як кажуць, шмат вады сплыло, — гэтулькі ж гадоў прайшло! — успомнілася мне з усімі драбніцамі гісторыя яго «хваробы» (М. Чавускі. Рэжым дык рэжым). Як даўно тое было… Колькі вады сплыло з таго часу (У. Кузьмянкоў. Два білеты ў цырк).

Паходжанне фразеалагізма тлумачаць такой з’явай: у старажытнасці час вызначалі вадзяным гадзіннікам — па ўзроўні вады, якая сцякала кроплямі. Можна таксама меркаваць, што фразеалагізм — скарочаны варыянт ранейшай, больш поўнай формы шмат вады сплыло ў раку (параўн. у зборніку М. Федароўскага: яшчэ многа вады у мора ўпадзе; у сучаснай англійскай мове (у перакладзе): шмат вады працякло пад мостам, у нямецкай: шмат вады працякло ў мора (Эльбу, Рэйн і г.д.).

Вазіць ваду на кім. Агульны для ўсходнесл. м. Абцяжарваць каго-н. непасільнай, зневажальнай работай. Будуць

на табе ваду вазіць, во пабачыш… У каго ты такі недарэка? (А. Дудараў. Кола).

Паходзіць з прыказкі На сярдзітых ваду возяць.

Вайна (бітва, змаганне) з ветракамі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сражение с ветряными мельницами, укр. війна з вітряками). Дарэмная трата сіл, здольнасцей у барацьбе з уяўнай небяспекай ці несапраўднымі цяжкасцямі. Платон Восіпавіч… са злой іроніяй адрэзаў: — Прынцьтовасць у дадзеным выпадку — бітва з ветракамі (А. Асіпснка. Непрыкаяны маладзік).

Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма ваяваць (змагацца) з ветракамі (гл.).

Валаамава асліца (валаамаў асёл). Відаць, паўкалька з англ. (Ваlаат’s аss) ці франц. (апеssе dе Ваlаат) м. Пакорны, маўклівы чалавек, які раптам выказаў сваю думку або нязгоду, пратэст. [Антох: ] I лепей бы я з бесам піў, чым з папом, які з Бесавічаў. [Поп: ] Ой, заклею я твой вобраз. [Антох: ] Паспрабуй, асёл валаамаў (У. Караткевіч. Маці ўрагану).

Утвораны на аснове біблейскай легенды (Лічбы, 22, 27–28) пра чараўніка Валаама і яго асліцу, якая, калі гаспадар пачаў біць яе, запратэставала чалавечай мовай, стала ўгаворваць гаспадара, каб ён не ішоў супраць Божай волі і адмовіўся ад намеру выконваць загад маавітанскага цара Валака.

Валасы сталі дыбам у каго. Фразеалагізм, з нязначнымі варыяцыямі, ёсць амаль ва ўсіх славянскіх і іншых еўрапейскіх мовах (напрыклад, у немцаў: dаs Нааг stеht zu Вегgе — валасы сталі ўгору; у французаў: сеlа fаіt dгеssеr lеs сhеvеuх — ад гэтага валасы становяцца дыбам). Выраз, хутчэй за ўсё, трапіў да нас як фразеалагічная калька з лац. м. (steteruntgue сотае).

Узнік як гіпербала для выражэння пачуцця неспадзяванага страху, калі здаецца, што на галаве нібы падымаюцца валасы. Ужыв. са значэннем ‘каго-н. ахоплівае жах’: Я крычаць, я тукаць на іх, валасы ў мяне дыбам (М. Ракітны. Жоўты). Замест дыбам выкарыстоўваюцца яго варыянты: валасы стануць дубка (К. Крапіва), валасы дуба становяцца (З. Бядуля), валасы ў дыбкі сталі (В. Каваль). Генетычна фразеалагізм можна кваліфікаваць і як «метафару, узятую з жывёльнага свету» (В. У. Вінаградаў): у жывёл пры небяспецы валасы становяцца дыбам.

Валіць цераз пень калоду. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіць няўмела, абы-як. Пасля ў закусачнай на памяць хлапец асмеліўся на верш… Яшчэ валіў праз пень калоду; але рабіў мяне раднёй свае радні, свайго завода, тае касыначкі рабой (М. Лужанін. Як нараджаўся новы свет).

Раней фразеалагізм меў больш поўную форму, у зборніку І. Насовіча ён падаеццатак: цераз пень, цераз калоду валіць без уходу. Гл. цераз пень калоду.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила