Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Валоданне пяром. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. владение пером, укр. володіння пером). Уменне свабодна і выразна выказваць свае думкі на паперы. Гэта вельмі непрыемна і прымушае яшчэ раз напамінаць аб неабходнасці дасканалага валодання пяром (Я. Колас. Аб літаратурнай працы).

Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага валодаць пяром.

Валоданне словам. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. владение словом, укр. володіння словом). Здольнасць выразна, красамоўна гаварыць,

пісаць. Творчую адоранасць Мікола Раманоўскі выявіў у Цімкавіцкім двухкласным вучылішчы, а пазней і ў гады вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Яго хвалілі за добрае валоданне словам (А. Бельскі. Сын зямлі і зорнага неба).

Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма валодаць словам, мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых выразаў.

Валтасараў баль. Паўкалька з царк. — слав. м. Вясёлае, легкадумнае існаванне каго-н. у бядотную для іншых часіну. Робіцца гэта ўсё ў дагоду і па камандзе тых сіл, якія сёння ладзяць валтасараў баль на Беларусі (М. Скобла. Палімпсесты Ларысы Геніюш).

Паходзіць з Бібліі. У кнізе Даніілы (5) расказваецца пра баль у халдзейскага цара Валтасара. Падчас балю таямнічая рука напісала на сцяне чатыры прарочыя словы пра непазбежную пагібель цара, той жа ноччу цар быў забіты, а яго царства дасталося Дарыю.

Ва (на) усе лапаткі. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае ‘вельмі хутка (бегчы, імчацца і пад.)’ і ‘з вялікім напружаннем (рабіць што-н.)’. Абрыцкі прэ ва ўсе лапаткі, бяжыць, як можа, без аглядкі, але Пшавара даганяе, у ход дугу сваю пускае (Я. Колас. Новая зямля). Работы на ўсё лета во так во… I то трэба на ўсе лапаткі завіхацца, каб управіцца (І. Дуброўскі. Навіны Старога Свержаня).

Выраз у сваім 1-м значэнні сэнсава і граматычна спалучаецца толькі з дзеясловам бегчы ці яго сінонімамі, яго значэнне развілося ў выніку метафарызацыі: у каня, калі ён бяжыць вельмі хутка, рухаюцца і лапаткі. 2-е значэнне сфарміравалася ў фразеалагізме пры яго спалучэнні і іншымі дзеясловамі-суправаджальнікамі.

Варона загуменная. Уласна бел. Разявака, нерастаропны, нехлямяжны чалавек. Ш-ша! Замрыце, вароны загуменныя! — павысіў гаспадар голас (Л. Калодзежны. Дубовы крыж).

Выраз пры супастаўленні з адпаведным свабодным словазлучэннем не ўспрымаецца як метафарычны. Ён, хутчэй за ўсё, узнік у выніку адначасовай рэалізацыі прамога і пераноснага значэнняў слова варона (‘птушка’ і 'разявака’) і яго каламбурнага дапаўнення прыметнікам. Параўн. цікавы ў гэтых адносінах прыклад: «— Вароны мы, вароны загумснныя! — лаяў самога сябе і сваіх таварышаў адзін з трох» (Р. Хацксвіч).

Варона ў паўлінавых пёрах. Паўкалька з руск. м. (ворона в павлиньих перьях). Чалавек, які марна імкнецца паказаць сябе лепшым, больш значным, чым ён ёсць на самай справе. — Аднак з эсэрам Керанскім лічыцца ўвесь цывілізаваны свет… — Не вельмі. Керанскі — гэта варона ў паўлінавых пёрах, — наступаў Сяргей (І. Гурскі. Вецер веку).

Склаўся на аснове байкі І. А. Крылова «Варона» (1825). Уставіўшы сабе ў хвост паўлінавыя пёры, варона фанабэрыста пайшла гуляць з павамі, мяркуючы, што цяпер усе будуць глядзець на яе, як на дзіва. Атрымаўся, аднак, непрадбачаны канфуз (гл. ні пава ні варона).

Вароты пірагамі падпёрты ў каго. Уласна бел. Усяго ўволю, колькі хочаш (пра багатае жыццё). У Кунцэвічаў для Лазовіка заўсёды вароты пірагамі падпёрты. Алена Пятроўна, убачыўшы яго, замітусілася: —Ах, прагаладаліся, нябось… (В. Блакіт. Шануй імя сваё).

У аснове фразеалагізма —

нерэальны вобраз, узяты з народных казак.

Варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы <з кім, з чым>. Відаць, калька з ням. м. (vеrsеtzеn Вегде). Выконваць празмерна вялікую работу, справу. У прасторным клубе сядзелі адны мужчыны, здаравякі, як на падбор. 3 такімі людзьмі можна было варочаць горы (А. Асіпенка. Жыта).

У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз.

Варфаламееўская ноч. Відаць, паўкалька з ням. м. (Вагtholоm"ausnacht). Масавае, нечаканае знішчэнне каго-н. Ляцяць! Нашы ляцяць! Родныя мае! Хутчэй! Хутчэй! Пачакай. Пачакай хвіліначку. Зараз будзе варфаламееўская ноч фашыстам. Ляцяць! (І. Шамякін. Шшобная ноч).

Паходзіць ад гістарычнай падзеі — масавага знішчэння гугенотаў-пратэстантаў католікамі ў Парыжы ўначы на 24 жніўня 1572 г. перад днём святога Варфаламея. Арганізаваная царквой разня перакінулася на іншыя гарады Францыі і працягвалася некалькі дзён.

Варыцца ў сваім (ва ўласным) саку. Калька з англ. м. (tо stеw іn опе’s оwn juiсе). Жыць ці працаваць без зносін з іншымі, не выкарыстоўваючы чужога вопыту. Мастакам трэба асяроддзе. Таму і ёсць правінцыялы, і проста самадзейнікі, таму што няма ў іх асяроддзя, у сваім саку варацца, падняцца не могуць (А. Жук. Белым снегам).

Выраз з жывой унутранай формай.

Вастрыць (навастрыць) вушы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. вострить уши, укр. гострити уші). Напружана, уважліва прыслухоўвацца, насцярожвацца. Віктару не спадабалася, што такая размова вядзецца пры малых. Нават Кацька і тая «навастрыла вушы» (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).

Паводле паходжання гэта метафара, узятая з жывёльнага свету, вынік пераносу на чалавека дзеянняў і ўласцівасцей, напрыклад, сабакі ці каня, якія, адчуўшы небяспеку, настаўляюць вушы, пільна прыслухоўваюцца.

Вастрыць (тачыць) зубы на каго, на што. Відаць, запазыч. з польск. м. (оstrzу'c zeby); параўн. таксама: руск. вострить (точить) зубы, укр. гострити (точити) зуби. Ужыв. са значэннямі ‘ненавідзячы каго-н., рыхтаваць яму якую-н. непрыемнасць’ і ‘старацца завалодаць чым-н. ці трапіць куды-н.’. Калі яшчэ калгасаў не было, ён [Філютчык] ужо тачыў на мяне зубы. У кулакі мяне за маю працу дабіваўся ўпісаць (М. Лобан. Гарадок Устронь). Яшчэ за месяц усё панства мястэчка В. знала, што пісар першага верасня імяніннік, і кожны местачковы пан ужо вастрыў зубы на гэтыя імяніны (Я. Колас. Пісаравы імяніны).

Паводле І. Снегірова, узнікненне фразеалагізма звязана з перыядам дзейнасці польскага караля Стафана Баторыя (1574–1586), у гербе якога было тры зубы. Калі ён гневаўся на каго-небудзь, то гаварылі, што вострыць зубы на яго.

Ва ўвесь дух. Гл. на (ва) увесь дух.

Ва ўнісон. Паўкалька з італ. м. (аll’ unіsопо). Ужыв. са значэннямі ‘сугучна з чым-н. (спяваць, гучаць і пад.)’, ‘узгоднена, зладжана з кім-, чым-н. (рабіць што-н., дзейнічаць)’ і ‘згодна (адказваць, рэагаваць на што-н.)’. Пасля [матор] загуў роўна і сцішана, ва ўнісон вячэрняй цішыні (У. Ліпскі. Вогненны рэйс). Напэўна ж, не адзін уладальнік «Праменя» пазірае на мінскі гадзіннік, чакаючы, пакуль ва ўнісон з Крамлёўскімі курантамі дакладна супадуць стрэлкі, каб адзначыць надыход Новага года (Вожык. 1983. № 1). —Акурат так яно і бывае, — ва ўнісон пагадзіліся [суразмоўнікі] (М. Замскі. У пошуках нажніц).

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила