Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пераносу на чалавека дзеянняў і ўласцівасцей жывёлы, звычайна сабакі.

Вісець (віснуць, павісаць) у паветры. Калька з ням. м. (schwеbt іn dеr Luft). Ужыв. са значэннямі ‘знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы’ і ‘не атрымліваць спачувальнага водгуку, падтрымкі іншых людзей’. Паставіць [гараж] у сваім двары нельга, аў чужы хто пусціць? Так што пытанне з гаражом пакуль што вісела ў паветры (У. Шахавец. Блакітная мара). Пагражае [выкладчык] усімі карамі

тым, хто ўцякае з лекцый і семінараў. Пагрозы віснуць у паветры (І. Навуменка. Бульба).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Параўн.: франц. ^etrе еn l’aіr, англ. bе іn thе аіr (у абодвух выпадках літаральна «быць у паветры»).

Вісець на валаску. Калька з лац. м. (dе ріlо репdеt). Аказвацца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы. —Што чуваць, бацюшка? Што піша газетка? — Усё вісіць на валаску, — адказвае бацьку поп. — Захісталіся кардоны (А. Бялевіч. Малюнкі маленства).

Узнікненне фразеалагізма, відаць, мае сувязь са старажытнагрэчаскім паданнем пра цара Дыянісія Старэйшага і яго прыбліжанага Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. I вось зайздросніка запрасілі ў царскі палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл убачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім валаску востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч — сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае цара, знак нетрываласці яго шчасця.

Вісець на тэлефоне. Агульны для ўсходнесл. і польск. (wіsіе'c ргzу tеlеfоnіе) м. Часта званіць і доўга гаварыць па тэлефоне. — Мала рухаецеся, — гаворыць урач пацыенту. — Відаць, работа ў вас сядзячая… — Вісячая… Цэлымі днямі вішу на тэлефоне (Вожык. 1975. № 20).

Сэнсаўтваральным тут выступае назоўнікавы кампанент. Гл. таксама абарваць тэлефон.

Вісець (павіснуць) паміж (між) небам і зямлёй. Уласна бел. Знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы. Не, калі ўжо вырашана, ехаць на Узлессе трэба неадкладна. Няма чаго вісець паміж небам і зямлёй. Хутчэй здаваць справы і — на новае месца (У. Шахавец. Месца ў жыцці).

Узнік, відаць, у выніку аб’яднання двух фразеалагізмаў: вісець у паветры ‘знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы’ + паміж небам і зямлёй ‘у стане няпэўнасці, неўладкаванасці (быць, знаходзіцца, заставацца і пад.)’. Кантамінаваны выраз захаваў значэнне фразеалагізма вісецьу паветры.

Воз і цяпер там. Паўкалька з руск. м. (воз и ныне там). Ужыв. у ролі другой часткі складаназлучанага сказа з супраціўнымі адносінамі і абазначае ‘справа ніколькі не рухаецца ўперад’. Пытанне разглядалася на розных узроўнях, усе, здаецца, былі згодны, але воз і цяпер там (А. Мальдзіс. Як імя тваё, мінская вуліца?).

Выраз з байкі І. А. Крылова «Лебедзь, Шчупак і Рак» (1814). У ёй расказваецца, як Лебедзь, Рак і Шчупак разам узяліся везці

воз, але Лебедзь цягнуў яго ў неба, Шчупак — у раку, а Рак адыходзіў назад. Як ні стараліся яны, «ды толькі воз і цяпер там».

Вока за вока <зуб за зуб>. Запазыч. з царк. — слав. м. Адплата злом за прычыненае зло. А пасля замок на дзверы і запалку пад страху. На вяселлі афіцэры хай пагрэюцца крыху. — Зуб за зуб, за вока вока! (А. Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда).

Частка біблейскай формулы закону адплаты (Левіт, 24, 20): «Пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб: як ён зрабіў пашкоджанне на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць».

Вока набіта(-е) у каго, чыё, на чым. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глаз набит, укр. око набите). Хто-н. вельмі вопытны, каб беспамылкова вызначыць, ацаніць што-н. [Язэп: ] Неяк таўкуся я па базары, бачу дзяўчына пад вясковую апранутая. Сноўдаецца, анічога не прадае… Ага. У мяне вока набітае… (Х. Жычка. Дзе растуць бяссмертнікі).

Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага з ім дзеяслоўнага набіць вока (на чым), сэнс якога — ‘набыць вопыт, уменне хутка вызначаць што-н., ацэньзаць’.

Волас з галавы не ўпадзе ў каго, з чыёй. Калька з царк. — слав. м. Ніхто не кране каго-н., ніякай шкоды не зробіць каму-н. Гаварылі, што ў яго і волас з галавы не ўпадзе (ЛіМ. 6.10.1972).

Выраз сустракаецца ў евангельскім тэксце; Ісус гаворыць сваім вучням: «И власъ главы вашея не погибнетъ» (і волас з галавы вашай не прападзе).

Воленс-ноленс. Транслітэрацыя лац. выразу vоlеns nоlеns. Незалежна ад жадання ці нежадання. Уладзімір Паўлавіч сказаў шмат такога, што воленс-ноленс прымушае задумацца (І. Дуброўскі. Незамкнуты круг).

Выраз антытэзнай пабудовы, спалучэнне супрацьлеглых слоў. У бел. і руск. м. ужываецца і як калька — воляй-няволяй (гл.). На аснове лац. выразу ўтвораны яшчэ два фразеалагізмы: рад не рад (гл.), хочаш не хочаш (гл.).

Вольнаму воля. Агульны для ўсходнесл. м. Перадае значэнне ‘як сабе хочаш’, калі гавораць пра таго ці таму, хто не прымае чыіхсьці парад. Што ж, Васіль, вольнаму воля, а я табе раю ўсё ж такі добра падумаць (Я. Брыль. У Забалоцці днее).

Узнік з прыказкі Вольнаму воля, шалёнаму поле і існуе як яе скарочаны варыянт з тым жа значэннем. Эліпсаваны адпаведнік прыказкі — актыўная моўная адзінка, тады як сама прыказка цяпер ужо ўжываецца радзей: «— Як загадае ўлада пайсці ў калгас, дык і пойдуць усе… — А як не загадае?.. Як тады?.. — Як хто захоча… Вольнаму воля… — А шалёнаму поле?..» (М. Зарэцкі). Прамы сэнс першай прыказкавай часткі звязваецца з правам вольнага, непрыгоннага чалавека мець свабоду дзеяння, пераходзіць, пераязджаць з месца на месца.

Поделиться:
Популярные книги

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2