Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Воўк дарогу перабег каму. Уласна бел. Вельмі шанцуе каму-н. — Яму, — Ігнат кіўнуў на Адася, — няйначай, сёння воўк дарогу перабег. Я быў упэўнены, што ён прайграе, ажно не… (А. Кудравец. Сачыненне на вольную тэму).

Узнік на аснове павер’я, што воўк, які перабег дарогу каму-небудзь, «прадракае шчасце, а заяц або лісіца — няшчасце» (I. І. Насовіч).

Воўк у авечай скуры. Агульны для ўсходнесл. і польск. (wilk w оwсzеj skоrze) м. Чалавек, які маскіруе свае нядобрыя намеры ці дзеянні; крывадушнік. Вось,

паглядзіце на яго. Здаецца — цяля, ягнё. А і ў душы ён — воўк, воўк у авечай скуры. Як можна на яго спадзявацца?! (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка).

Склаўся на базе выказвання з Евангелля (Матфей, 7,15): «Сцеражыцеся хлуслівых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ўнутры ёсць ваўкі драпежныя». Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю ёсць у ням. (WоІf іт Sсhаfреlz — воўк у барановым кажусе), чэшск. (vіlk v rоuсhu bегаncіт — воўк у адзенні барановым) мовах.

Вочная стаўка. Агульны для ўсходнесл. (руск. очная ставка, укр. очна ставка) і балг. (очна ставка) м. Адначасовы і перакрыжаваны допыт абвінавачанага і сведак. Капітан прынёс пратакол вочнай стаўкі. Саламея, слепячыся, чытала яго (Р. Сабаленка. Вочная стаўка).

Узнік на аснове словазлучэння ставіць вочы на вочы, вядомага ў юрыдычнай справе з даўнейшых часоў. Так, у грамаце вялікага князя літоўскага (1511) «баярам, мяшчанам і ўсёй зямлі Полацкай» чытаем: «…паставити его очи на очи на явном суде хрестіянскомъ, и того, хто вадить, и того, на кого вадить».

Вочы адкрываюцца (раскрываюцца, адчыняюцца) у каго, каму, на што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глаза открываются, укр. очі відкриваються). Хто-н., вызваляючыся ад памылковых поглядаў, пазнае сапраўдны сэнс чаго-н. [Мотэль] зайшоў у майстэрню і аслупянеў: бывае так, што ў чалавека раптам адкрываюцца вочы на што-небудзь (А. Чарнышэвіч. Світанне).

Утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма адкрываць (раскрываць, адчыняць) вочы (каму на каго, на што), сэнс якога—‘дапамагаць зразумець становішча, рабіць відавочнай праўду аб чым-, кім-н.’.

Вочы вялікія зрабіліся ў каго. Уласна бел. Хто-н. быў вельмі здзіўлены, збянтэжаны, разгублены. Толькі цяпер неяк усе звярнулі ўвагу, што каля агню з Дубалекавага атрада не было ні душы. Як вадою змыла. Калі і што? Ва ўсіх вочы вялікія зрабіліся. А Журавінку аж у пот кінула (М. Лобан. Шэметы).

Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, выраз утварыўся на аснове суадноснага з ім дзеяслоўнага фразеалагізма рабіць (зрабіць) вялікія вочы (гл.).

Вочы на мокрым месцы ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глаза на мокром месте, укр. очі на мокрому місці). Хто-н. часта плача ці гатовы заплакаць.

Чаго ты растакалася, мамка?.. — Вочы ў мяне на мокрым месцы, Дзінка, — усміхнулася скрозь слезы Аўдоля (Л. Дайнека. Запомнім сябе маладымі).

Узнік, на думку М. М. Шанскага, у выніку скарачэння выразу ў яго больш поўнай форме вочы на мокрым месцы ўстаўлены.

Вуха на вуха. Агульны для бел. і руск. м. Адно на другое, паслуга за паслугу, рэч за рэч, без даплаты (мяняць, абменьваць і пад.). Мірошнікаў.. ад Грышкі хоча аднаго — каб ён… дабром прывеціў гасцей, і ўжо толькі за гэта ён, Мірошнікаў, будзе яму вельмі «благадарны» і не паскупіцца на бочкі: як кажуць, вуха на вуха (У. Рубанаў. Грыбавар).

Паходзіць з жаргону гандляроў жывёлай.

Вушы вянуць <у каго, ад чаго>. Агульны для ўсходнесл. м. Прыкра, непрыемна слухаць што-н. (недарэчнае, непрыстойнае і пад.). Што яны самі расказваюць, гэтыя малалеткі! Ідзіце вунь на калідор ці ў хол, дзе яны кураць, паслухайце. Вушы вянуць, — азваўся Валодзя (Я. Радкевіч. Між радасцей жыцця).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, заснаваны на прыпадабненні вушэй да лісця дрэва, пялёсткаў расліны, здольных сохнуць, рабіцца вялымі.

Выбівацца (выбіцца) з каляіны. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. выбиваться из колеи, укр. вибиватися з колі"i). Ужыв. са значэннямі ‘пераставаць весці прывычны спосаб жыцця’ і ‘выходзіць са стану раўнавагі’. Раптам Андрэю захацелася паздзекавацца з гэтага чалавека, што выбіўся з каляіны (М. Лобан. Гарадок Устронь). Я ўжо да канца дня выбіты з каляіны (М. Матукоўскі. Амністыя).

Утварыўся ў выніку метафарычнага пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, у якім каляіна — ‘паглыбленне, след на дарозе ад колаў або ад санных палазоў’. Параўн.: «Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шоргалі па пыльных каляінах» (І. Мележ). Гл. сэнсава антанімічны фразеалагізм уваходзіць у <сваю> каляіну.

Выбіваць (выбіць) з каляіны каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. выбивать из колеи, укр. вибивати з колі"i). Прымушаць змяніць прывычны рытм жыцця, звычайны ход спраў. Мяне смерць Тамаша страсянула ўсяго. Ніколі не думаў, што гэтак выб’е мяне з каляіны (К. Чорны. Зямля).

Утвораны са свабоднага словазлучэння, як і папярэдні — выбівацца з каляіны (гл.).

Выбіваць (выбіць) з сядла каго. Відаць, калька з ням. м. (аus dеm Sаttеl hеden). Пазбаўляць каго-н. цвёрдай упэўненасці ў сабе, выводзіць са стану раўнавагі. Непаладкі ў калгасе, хвароба жонкі і яе спроба атруціцца маглі выбіць з сядла любога чалавека, толькі не Васько (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання. У час конных спаборніцтваў патрабуецца выбіць саперніка з сядла.

Поделиться:
Популярные книги

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2