Чтение онлайн

на главную

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Гром грымнуў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. гром грянул, укр. грім вдарив). Узнікла небяспека, пагроза; здарылася бяда. Калі карэктура нумара з тваёй камедыяй «Таблетку пад язык» і паэмай «Варшаўскі шлях» была падпісана ў друк, грымнуў гром (К. Кірэенка. Размова з Андрэем Макаёнкам).

Паходзіць з прыказкі Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца, сэнс якой — ‘пакуль не здарыцца непрыемнасць, бяда, бестурботны чалавек не думае пра гэта’.

Грош цана <у базарны дзень> каму,

чаму. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-, што-н. не мае ніякай каштоўнасці, нічога не варты (не варта). Калі немец будзе адчуваць сябе гаспадаром у нашым родным кутку — грош нам цана (К. Чорны. Герой Савецкага Саюза Ціхон Піменавіч Бумажкоў). Паказанню таму грош цана ў базарны дзень (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).

Першапачаткова ўжываўся ў форме грош цана, яго літаральнае значэнне — ‘самая мізэрная цана’. Узнік, відаць, пасля таго як у выніку грашовай рэформы 1838 г. у Расіі грош стаў самай дробнай разменнай манетай — паўкапеечнай. Пашырэнне кампанентнага складу фразеалагізма экспрэсіўным дадаткам у базарны дзень — з’ява пазнейшага часу.

Грушы (грушкі) на вярбе. Агульны для бел., укр. (на вербі груші) і польск. (guszkі nа wiеrzbіе) м. Недарэчнасць, несусвеціца. Фантазія неадлучная ад логікі, свайго фундамента. Іначай гэта — грушы на вярбе (У. Караткевіч. Самая цікавая навука — жыццё).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, плён народнай фантазіі.

Грэбці (грабці, заграбаць) лапатай грошы. Агульны для ўсходнесл. м. Многа зарабляць, атрымліваць, нажываць (грошай). Людзі, далёкія ад маёй прафесіі, думаюць, што архітэктары грабуць грошы лапатай (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).

Засноўваецца на гіпербале. Відаць, напачатку меліся на ўвазе не папяровыя, а металічныя грошы, якія можна «грэбці лапатай». Лапата тут прылада не металічная, якой капаюць зямлю, а драўляная, з шырокім ніжнім канцом для перамяшчэння, перамешвання зерня на таку.

Грэць (пагрэць) рукі на чым, каля чаго, аб што, дзе. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. греть руки, укр. гріти руки). Нажывацца несумленным спосабам. Усе — хто менш, хто больш — грэлі рукі на панскім дабры (С. Александровіч. Крыжовыя дарогі).

Мяркуюць, што ў літаратурную мову гэты выраз прыйшоў як унутранае запазычанне — са зладзейскага жаргону.

Губа не дура ў каго. Агульны для бел. і руск. м. Хто-н. мае добры густ, умее выбраць найлепшае. — Што, ужо ўлюбіўся?.. — Мог бы, а што ты думаеш. — Хм. Губа не дура. Самая прыгожая дзяўчына ў тэхнікуме (М. Лобан. Гарадок Устронь).

Паходзіць з прыказкі Губа не дура: знае, што прымае. У XIX ст. яна мела, як сведчыць І. І. Насовіч, вузкае значэнне: выкарыстоўвалася, з жартаўлівым адценнем, толькі пры пачастунку. «Абломак» былой прыказкі набыў у сучаснай мове куды шырэйшы сэнс.

Губляць (згубіць; траціць,

страчваць, страціць) галаву.
Калька з франц. м. (регdrе lа t^etе). Ужыв. са значэннямі ‘бянтэжыцца, пазбаўляцца развагі, не ведаць ад хвалявання, як паступіць, што рабіць’ і ‘безразважна, моцна ўлюбляцца ў каго-н.’ Ва ўсякія пераплёты трапляў Дубок у першыя дні вайны і за час свайго партызанства і ніколі не губляў галавы (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Валя баялася, каб ён [Лукашык] па вачах не зразумеў яе патаемных думак і страхаў, каб не падумаў, што яна страціла ад яго галаву (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Можна таксама лічыць, што тут назоўнікавы кампанент — сэнсаўтваральны, суадносны з адным са значэнняў слова галава (‘розум, свядомасць, развага’).

Гула асмаленая. Уласна бел. Зусім нічога не (атрымаць, зрабіць, дастанецца і пад.). Грошы кладуць у кішэню Ліскоўскія, вы нават не ведаеце колькі. Вам жа з рэдактарам — падстаўным, трэба сказаць, — гула асмаленая (Я. Колас. На ростанях).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, дзе гула — «вытачаная ці выразаная з дрэва моцная кулька-шарык, якую ў гульні ганялі ўдарамі палкі»; «гулу звычайна абсмальвалі над агнём» (Ф. Янкоўскі).

Гульня з агнём. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. игра с огнем, укр. гра з вогнем). Неасцярожныя, рызыкоўныя дзеянні без уліку магчымай небяспекі. — А гульня ў вас была з агнём, — гаварыў нараспеў Высоцкі, пасміхваючыся сваімі чорнымі, як вугаль, вачыма (І. Гурскі. У агні).

Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць з агнём, які абазначае ‘дзейнічаць неасцярожна, не лічачыся з небяспекай’.

Гульня слоў. Калька з франц. м. (jеu dе mоts). Дасціпны, каламбурны выраз. [Вера] хацела, каб гэта гучала як жарт, як своеасаблівая гульня слоў, ды не выйшла так, як хацела (А. Кулакоўскі. Расстаёмся ненадоўга).

Гульня ў адны вароты. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. игра в одни ворота, укр. гра в одне ворота). Аднабаковая дзейнасць з непрыманнем чужых поглядаў, інтарэсаў і пад. Размова за круглым сталом усё нагадвала напачатку гульню ў адны вароты. Кожны даказваў перавагі прапарцыянальнай сістэмы выбараў (Нар. газета. 16.11.1994).

Назоўнікавае ўтварэнне ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у адны вароты (гл.).

Гульня ў бірулькі. Агульны для бел. і руск. (игра в бирюльки) м. Марная трата часу, бескарысны занятак. Ананімшчына — гэта была не проста гульня ў бірулькі. Гэта была тактыка мярзотнікаў распраўляцца з тымі, хто перашкаджае жываглотам, хто паўстае ў іх на шляху ў дасягненні сваіх мэт (А. Петрашкевіч. I разгляду не падлягае).

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2