Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Ты што? Чакаеш ад мяне падзякі За кожны выбрык свой, фартэль усякі?Мефістофель
А як жа ты, зямлі гаротнай сын, Прабавіў бы жыццё сваё адзін? Хіба не я, хіба не чорт Цябе пазбавіў ад згрызот? Каб не стараўся я і не штукарыў, Даўно б ты, пане мой, зямельку парыў; Чаго ж бо ты, нібы сава ў дупле, Не на дажджы сядзіш, але ў цяпле, Сядзіш, як жаба сярод багны, І смокчаш гразь, да ежы прагны,— А планаў маеш колькі ў галаве! — Не, доктар у табе яшчэ жыве.Фаўст
КабМефістофель
Прыемнасці, відаць, нямала — Вылежвацца ў траве, нагульваць сала, І заадно ў нябёсы ад зямнога Ляцець на крылах мар, ляцець да бога, І думкай працінаць зямлю і цвердзь, І божыя тварэнні ўразумець, І асалодай незямной упіцца, Ў любові зноў расчулена забыцца, Турботы будныя забыць І свой парыў…(Робіць непрыстойны жэст.)
маўчу… вось гэтым завяршыць.Фаўст
Цьфу на цябе!Мефістофель
Ай-ай! Не даспадобы! — Яму варочае вантробы! Ханжам заўсёды вянуць вушы Ад рэчаў, да якіх імкнуцца душы. Я ж толькі даў магчымасць вольна жыць. Сябе самога часам пачмурыць, А ты адразу — на дыбкі. Калі характарам такі, Дык можаш розумам звіхнуцца, Зноў у віры шалёным апынуцца. Пра тое годзе! Грэтхен там — адна. Вядро наплакала з тугі, І мроіцца ёй вобраз дарагі — Па вушы закахалася яна. Твая любоў нядаўна бушавала, Нібы вясною горная рака, І да грудзей яе дапала,— Ды з той ракі цяпер не вып’еш і глытка. Па мне, чым тут бадзяцца па балоце, То лепш было б вярнуцца зноў, Каб у салодкай, радаснай пяшчоце Аддзякаваць красуні за любоў. Гадзіна днём, дзень тыднем ёй стае, Сядзіць, глядзіць, як за акном Заткалі неба хмары шэрым палатном, «Чаму не птушка я?» — пяе. Туга дзяўчыне сэрца разрывае. То падбадзёрыцца, то зноў на твар Кладзецца роспачы цяжар, То моўчкі пацеркі перабірае, Імя тваё з журботай паўтарае, То зноў у слёзы, зноў у плач — А ты тырчыш тут, як таўкач.Фаўст
Змяя! Змяя!Мефістофель (сам сабе)
Ну вось, падсек цябе ўжо я!Фаўст
Не спакушай жа, дух паганы, Не развярэджвай, д’ябал, раны, Не трэба мне падступныя парады,— Яны распальваюць агонь пажады.Мефістофель
Дзяўчына думае цяпер, Што ўцёк падступны кавалер…Фаўст
Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў, Забыць яе, пакінуць — не змагу я. Зайздрошчу целу госпада Хрыста,— Яго ж на споведзі яна цалуе.Мефістофель
І я зайздросціў, гледзячы на вас, Калі між ружаў ты блізнятак пас.{66}Фаўст
Прэч, зводнік!Мефістофель
Смех з такога гневу! Сам бог, ствараючы Адама й Еву, Чыніў святую справу першы, Хвілінку вольную займеўшы! Хадзем! Чаго разводзіць нам нуду, ЯФаўст
У палкіх пацалунках — рай! О, на грудзях яе памерці дай! Я не забыў пакут яе, сустрэцца мару. Ці ж не пачвара я, дурны, няўдалы, Ці не ўцякач, які пакінуў дом І горнай рэчкай падае на скалы Ды мчыць далей да прорвы, напралом? А там унізе, недзе, у даліне, У хатцы, мілае дзіця — яна Ў турботах хатніх не спачыне, У свет малы замкнутая, адна. Няўжо таго было мне мала, Што, божы нелюб, я хапаў Рукамі скалы як папала, І іх крышыў, і разбіваў? Я на спакой яе наклікаў хмары, Ты ж, пекла, прагнула ахвяры! Але, што нам наканавана, — не міне! Дык скараці мне, д’ябал, час жуды, Хай лёс яе спасцігне і мяне, Каб разам знікнуць назаўжды.Мефістофель
Ён зноў гарыць, ён зноў палае! Ідзі, ідзі ж суцеш яе, дурны. Дзе недарэка выйсця добрага не мае, Там горнецца адразу да труны. Смялей! Адкінь адчай і горды гнеў — Ля чорта сам ты трохі ссатанеў. Бяда, калі ўжо чорт пачне тужыць, Тады няма чаго і жыць.Пакой Грэтхен{67}
Грэтхен (адна, за калаўроткам)
У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Спакой мінуў — І мне труна, Агоркнуў свет — І я адна. Душу маю Азмрочыў сум, Завяла я Ад горкіх дум. У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Каб да мяне Прыйсці ён мог, Як выбегла б Я на парог, Яго хада І моц плячэй, Яго ўладарны Бляск вачэй. Яго — і голас, І далонь, І вуснаў — ах! Святы агонь! У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Жаль грудзі рве — Больш не ўтрываць: О, каб магла Яго ўтрымаць. І цалаваць Усё жыццё, З любоўю — ў смерць, У небыццё!Сад Марты{68}
Маргарыта. Фаўст.
Маргарыта
Скажы мне, Генрых мой!Фаўст
Скажу!Маргарыта
Скажы, як ставішся да бога? За добрую тваю душу Мяне ўвесь час грызе трывога.Фаўст
Пакінь, дзіця, маё ты знаеш пачуццё, Я за яго гатоў аддаць жыццё, Не ганячы царквы і неба.Маргарыта
Нядобра так, нам верыць трэба!Фаўст
Чаму?Маргарыта
Ну, як цябе пераканаць! Дары святыя трэба шанаваць.Поделиться:
Популярные книги
Проклятый Лекарь IV
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Страж. Тетралогия
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Соль этого лета
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Драконий подарок
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Темный Лекарь 3
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследница Драконов
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Книга пяти колец
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64