Фаўст
Шрифт:
Герольд
Ну, паказвайце кашы,— Што захочуць, купяць госці На ўзвясельванне душы Бляскам штучнай прыгажосці. Зала ўся і пераходы Зацвілі, як райскі сад, Кветкі — тут не дар прыроды, Тут квятняркам кожны рад.Садоўніцы
Што прыцэньвацца дарэмна, Тут вам баль, а не базар; А каб выбралі нядрэнна, Назавём сябе й тавар.Галінка з алівамі
Не зайздрошчу пышнай флоры, Ненавіджу я раздоры — Мір люблю, люблю спакой. СімвалЗалаты вянок з каласкоў
Дар Цэрэры лепшы кветак{138} Вам дадасць яшчэ акрас. З каласкоў людзям наедак І аздоба сама раз.Фантастычны вянок
Я на выгляд фантастычны, А прыгледзься — мох сухі; У прыродзе — сціплы, звычны, Але ў модзе — дарагі.Фантастычны букет
Нават і навука ваша Нашай назвы вам не скажа. Хай не ўсе, сёй-той эстэт Купіць дзіўны наш букет Ці дзяўчо дзеля красы Возьме ўплесці ў валасы, А яшчэ прыгожа будзе Прышпіліць мяне на грудзі.Група ружовых пупышкаў
Хай буяе пышным цветам Мода і зімой, і летам, Хай прыроду абражае, Хай густоўных зневажае, Хай з-пад кудзерак званочкі Лашчаць мяккай фарбай вочкі. Зеляніна…Другая група (з выклікам)
нас хавае, Хто нас знойдзе, шчасце мае. Радасным, вясёлым летам Расхінецца ружа кветам. Лета — час кахання, мар, Час прызнанняў і ахвяр. Час, калі жывуць у лад Сэрца, розум і пагляд.У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.
Садоўнікі (пад акампанемент тэорбаў)
Нашы кветкі — радасць воку, Хваляць іх таму заўжды. А пахваліце плады, Як скаштуеце з іх соку. Вішню, персік, яблык спелы Выбірайце не на вока, Бо яно ж і схібіць лёгка, Тут язык — дарадца ўмелы. Кветкі могуць быць апеты, Можна з іх вяночкі плесці,— А румяны плод паэты Пераважна любяць есці. Аб’яднаемся, кабеткі, Будзе шмат прыгожых пар! Прадамо плады і кветкі — Разам збудзем наш тавар. У зацішачку ў альтанцы, Адышоўшы трошкі ўбок, Кожны можа ўзяць каханцы Кветку, плод або вянок.Пад гукі гітар і тэорбаў абедзве групы з песнямі раскладваюць і развешваюць тавар.
Маці і дачка.
Маці
Ты прыйшла на белы свет І чапец надзела; Хараство ў табе, імпэт, Пешчанае цела. Як цябе я спавіла, Так у думках аддала За каго хацела! Дні цяклі, цяклі гады, Добрыя, благія; Разбрыліся хто куды Жаніхі былыя. З тым у танец, з тым у скок, Таму локцікам пад бок — Клопаты пустыя. І залёты, і лато МарнайДа маці і дачці падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя; гучная задушэўная гутарка. Уваходзяць рыбакі і птушкаловы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын. Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.
Дрывасекі (уваходзяць груба і развязна)
Ану, з дарогі, Малодкі, дзевы! Мы валім дрэвы — Дубы, яліны, Трашчаць галіны! — Адтопчам ногі! Павагу майце Да працы чорнай І нас не лайце. Паўсюль падзелы: Той круціць жорны, Той хлебец белы Жарэ ў тры горлы. І мы пацеем: Сячом вам дровы — А вы здаровы, Бо мы вас грэем.Полішынелі{139} (блазнавата, амаль прыдуркавата)
Дурному праца Якраз прыдасца, А мы мазгуем І не працуем. Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца І выскаляцца. Усе навіны Мы знаць павінны. Наробім крыку На вашым рынку; У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі І паначхалі Полішынелі!Дармаеды (лісліва і карысліва)
Ах, лесарубы, Як вы нам любы, І вуглякопы, І вы, халопы, Бо выдыганні І спачуванні Не грэюць цела. Калі б сягоння У нас дрывотня Ўраз апусцела, Дык нам і з неба Агню не трэба: Ён недарэчы, Бо ў вашай печы Ужо і смажаць, Пякуць і пражаць На густ усякі Гасцям прысмакі. І блюдалізы Рыхтуюць місы, Ядуць вяндліну На дармаўшчыну І п’юць у пост За тостам тост.П’яніца (мармыча)
З глузду я яшчэ не з’ехаў — Сам сабе і цар і бог; Розных песень, розных смехаў Вам ці мала прыбярог. П’ю гарэліцу з падсёрбам І назло і насупор вам — Гэй, падсусед, падыходзь! Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць! Баба ў румзы, баба ные, Аж заходзіцца ад слёз, Ушчувае, просіць, вые — Каб яе пярун разнёс! А я п’ю сабе з падхлістам, Не сцялюся гладкім лістам, Весялю душу і плоць — Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць! П’ю, каб поўнілася чарка! Каб пілося, як цяпер! Не раздобрыцца карчмарка, Дасць служанка напавер! І я вып’ю зноў з падсмоктам З карчмаром і з лысым чортам Вашым пацерам супроць — Мне ж бо, хлопцы, — хоць бы хоць! Нешта млосна, млява нешта, І язык стаіць калом,— Вам з таго якая рэшта, Што ляжу я пад сталом?Поделиться:
Популярные книги
Наследник Четырех
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Адъютант
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Прометей: каменный век II
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
На руинах Мальрока
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
Найди меня Шерхан
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58