Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Прызнацца мушу — не пускае Мяне з пакоя вашага ніяк Чароўны на парозе знак.

Фаўст

А, пентаграма сыну тла{26} Балюча кіпці апякла? Тады скажы мне, калі ласка, Як сатану ўшчаміла пастка?

Мефістофель

Прыгледзься сам, накрэслен тут Няроўна ў пентаграме кут. Прадзерціся — не трэба спрыту многа.

Фаўст

То ж бач! — нянаджаная ўдача! Злавіў я раптам духа злога — І ў пастцы хітры
д’ябал скача!

Мефістофель

Не ўбачыў пудзель анічога; Лічы, так склаліся ўжо рэчы, Што д’яблу з дома нельга збегчы.

Фаўст

Чаму ж тады не скарыстаць акон?

Мефістофель

У зданяў і чарцей такі закон: Як увайшоў, так выйсці абавязан. У першым вольны, у другім я скуты.

Фаўст

Ты бач! І ў пекле ёсць свае статуты! Дык мо, дарэчы, змацаваць указам Мне з вамі пакт, шаноўны пане?

Мефістофель

Трымацца пакта д’ябал абавязан, Умоў ніколі парушаць не стане; І з вамі я параіцца гатоў, Сустрэйшыся асобна дзеля справы. Цяпер жа я хачу, мой пан ласкавы, Сказаць: «Дабранач, будзь здароў!»

Фаўст

Пастой, спяшацца, чорт, няма куды — Хачу спытаць што-колечы сам-насам.

Мефістофель

Пусці, вярнуся зноў я лепшым часам, Распытвай — колькі хоч тады!

Фаўст

Цябе не клікаў я, ты сам наўпрост, Самохаць трапіў здуру ў сець. Злавіўшы сатану, трымай за хвост — Другога выпадку не будзеш мець.

Мефістофель

Ну што ж, калі запал яшчэ не згас, Кампанію прымаю вашу, З умовай, што прыемна час Дасціпамі сваімі скрашу.

Фаўст

Калі на штукі здатны, чорт, смяшы, Абы — каб радасць на душы!

Мефістофель

За час кароценькай прыгоды Мець будзеш болей асалоды, Чым за гады, што тут пражыў; Павер, пяшчотных духаў песні, І хараство, і водар весні — То не чароўная гульня. Душа тут радасці нап’ецца, Лагодай сэрца абальецца, Агорне цела цеплыня. Залішнія падрыхтаванні — Гатова ўсё. Спявайце, здані!

Духі

Знікні, сыдзі ты, Морак скляпення! Неба блакіты, Клічце ў эфір! Прэч пранясуцца Хмары, завеі, Зоры ўсміхнуцца. Хай нас сагрэе Сонца і мір! Духаў чароды, Снуйце заўсёды, Песні спявайце, Лётайце, грайце, Чмур навявайце! Воблакаў шаты Долу спускайце. Мірныя хаты Ўтулку людскога, Нават альтанкі З песняй каханкі Скрыйце ад бога! Вінныя гронкі Кіньце ў сасуды! Хай сок салодкі Пырскае ўсюды — Поўняцца плыні Сокамі тымі; Льецца струменне Цераз каменне, Мыючы тыя Кручы святыя. Рэкі кідаюць Стромкія горы, Рэкі ўпадаюць Дзесьці ў азёры. Там ля падножжа Краскі прыгожа Завадзі ўкрылі. Птушкі ў іх крылы Гояць ад зморы, Потым у горы, К
сонцу, пад зоры,
К выспам у моры Хутка ляцяць. Бурныя хвалі Там зіхацяць, Быццам каралі. Там нашы чары — Ў песнях гуллівых, Там нашы пары — Ў танцах чуллівых, Там нашы мары, Нашы натхненні, Там нашы крозы І летуценні. Мчым у нябёсы, Там вып’ем з рога Кахання святога.

Мефістофель

Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру, Настроілі сваю цудоўна ліру! — Вам у хвалу скажу пасля я тост. Не па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост! Навейце мар салодкіх, хай у сне Стары глыбей у вір нырне. А мне, каб выйсці з-пад замка, Патрэбны зубы пацука. Адзін прыбег ужо і, бачу, Гатоў рашыць маю задачу. Я — цар мышэй і пацукоў, Мух, вошай, жаб і павукоў,{27} Загадваю — падлезь ці падпаўзі І пентаграму абгрызі. Грызі хутчэй, грызі смялей Там, дзе накапаны алей. Ражок, што выйсце замыкае, З таго вунь краю выпірае. Яшчэ грызні! Даволі, каб мне збегчы. Дабранач, Фаўсце! Да сустрэчы!

Фаўст (прачнуўшыся)

Няўжо ўсё гэта зман і смех? Аж неяк сам сабе не веру, Што я сасніў усю хімеру. Зноў я адзін, і пудзель збег.

Кабінет{28}

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

Хто там? Каго там носіць супраць ночы?

Мефістофель

Зноў я!

Фаўст

Заходзьце!

Мефістофель

Чорта просяць тройчы.

Фаўст

Тады заходзь!

Мефістофель

Цяпер зайду. Не бойся, я не падвяду. Твой скептыцызм, тваю хандру Умомант з твару я сатру. Глядзі: ядвабны плашч, штыблеты, Чырвоны ў золаце каптан, Плюмаж і белыя манжэты, І шпага ёсць — чым я не пан, Чым не шыкоўны кавалер? Цікуй і пераймай. Павер — Чым мардавацца ў кабінеце, Шукай уцех на гэтым свеце. Вальней жыві і смела шпар Без летуценняў розных там і мар.

Фаўст

О не, зямную злыбяду забыць Ніякае не дасць убранне. Я ўжо стары занадта, каб франціць, І юны, каб не мець жадання! Што мне шукаць у гэтым свеце! «Не патрабуйце многа! Верце!» Вось наша песня, наш закон. Аж вушы рве ад нудных нот. Гучыць заўсёды гэты звон, І дзень, і ноч, і круглы год. Адчай даўно грызе мяне, І горка плачу я — не праз грахі, Але таму, што й гэты дзень міне, Глухі да просьб маіх, глухі, Што нават хараства шчадроты Тупая крытыка звядзе, Натхнення творчага палёты Ў жыццёвай зглумядца брыдзе. А прыйдзе ноч — туга адна: Уцехі не прыносяць мары; Калі ж засну, аж да відна Душу вымаюць мне кашмары. І нават бог душы мае Мой свет унутраны бунтуе, Ад паняверкі не ратуе І волі сэрцу не дае. Абрыдла ўсё: жыццё і праца — Пара ўжо ў вырай мне збірацца.
Поделиться:
Популярные книги

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник