Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Задрамаў яшчэ разоў два ці тры, і штосьці вярзлося ў сне пачварнае. На досвітку і добра заснуў, але яго разбудзіў Тота: пачаў скуголіць, лізаць рукі, прасіцца на двор. Сіньёра Тэрэза спала як забітая.

— Ну, хадзем, хадзем… — неахвотна ўстаў Янг, адамкнуў дзверы.

У калідоры пад шклянымі накрыўкамі гарэлі на столі смешныя, з трубак, лямпы, свяцілі блакітнаватым святлом. Каля кожных дзвярэй стаяў, як на парадзе, абутак — па некалькі пар. Усе туфлі зіхацелі і былі павернуты наскамі да сцяны. У нумарах хто спаў, а хто і не спаў, а невідочны чысцільшчык рабіў сваю справу ўсю ноч.

На дварэ было свежа, дыхалася лёгка. Асфальт каля «Марской ліліі» быў увесь наздраваты:

курортніцы папратыкалі вострымі абцасамі туфляў. Вялізныя лужыны на асфальце курыліся, нібы хто паналіваў вару. Мірыяды сонейкаў успыхвалі ў лісці дрэў, гушчэча прысадаў была зацягнута туманам. У дворнікаў было клопату хоць адбаўляй: сцягвалі ў кучы галіны, зграбалі абламанае сучча, збітае лісце, загружалі ў тачкі.

Янг памчаў з сабакам навыперадкі, распырскваючы лужы, аж пакуль не забег на пляж. Мора яшчэ было неспакойнае: па той бок рыфаў валамі ўспухвалі мутна-зялёныя хвалі, грэбні іх дыбіліся ўсё вышэй, кучаравіліся пенай, абвальваліся, з грукатам разбіваліся аб рыфы. Па гэты бок рыфаў усё было белае ад пены, вірыла і клекатала.

Янг пабег к дэльфінарыю. Тота ўжо ачуняў ад ночы і зусім развесяліўся, з брэхам рабіў кругі вакол яго ці, дагнаўшы, стараўся цапнуць за лытку. Янг па звычцы глядзеў пад ногі — мо што трапіцца? І трапілася: з абшарпанымі шкельцамі дымчастыя акуляры, некалькі манет — цэленькіх, не сцёртых, іх можна будзе пусціць у абарот. Сунуў акуляры за пазуху, азірнуўся. Эх-ха, каб хоць паўдня пабегаць па пляжы, можна было б нашукаць грошай да халеры! Але, мабыць, прыбіральшчыкі самі ўжо аббегалі не раз.

…Малу толькі што закончыў ранішні абход дэльфінарыя, бо якраз вяртаўся да прахадной.

— О, ранняя пташка, — ветліва азваўся да Янга. — Зараз адамкну. Але ж няма Раджа! Як пайшоў вечарам з дружком-земляком, дык і не вярнуўся. А што — ты так і не знайшоў іх?

— Не вяртаўся? — у голасе Янга было столькі неспакою, што і Малу затрывожыўся.

— Значыць, ты не бачыў яго… А я думаў, загуляліся недзе разам.

Янгу не хацелася нічога яму расказваць. Павярнуўся і пайшоў прэч апусціўшы галаву. Зноў на пляж? Бо і да сіньёры не хацелася ісці.

Плёўся нага за нагу па пляжы, потым сеў на рашотчаты ляжак, яшчэ вільготны, у плямах прыкарэлага пяску. Паклаў на задраныя калені далоні, на далоні — падбародак. Невідушча ўтаропіўся вачыма ў пенныя буруны каля рыфаў. Як самотна, як адзінока адчуваў ён сябе на белым свеце!

Што з Раджам? Няўжо яго доўга не пусцяць? А ўсё з-за гэтага тройчы клятага Пуола.

А Янга ўчора не трымалі доўга. Распыталі, хто ён і адкуль, як апынуўся на востраве, запісалі імя сіньёры Тэрэзы і нумар апартамента ў гатэлі «Марская лілія» — мо будуць даведвацца? Выходзіў з участка і сустрэў у калідоры Раджа, яго яшчэ вялі на допыт (Пуол сядзеў асобна). Радж бадзёра ўсміхнуўся Янгу: «Шукай мяне там…» — зрабіў ківок у бок дэльфінарыя.

2

Скрозь ірванае клочча воблакаў справа выблісквала яшчэ не гарачае і невысокае сонца. Вецер дзьмуў парывамі, і акіян-мора ніяк не хацеў супакойвацца — гуў і бушаваў, ракатаў.

Не падабалася Янгу на Раі. Які ж гэта Рай, калі няма такое ціхае, спакойнае лагуны, як на Біргусе! І пясок на Раі не падабаецца. На Біргусе ён белы-белы, аж слепіць на сонцы, а тут нейкі шараваты і больш буйны.

У шуме хваляў Янг чуў шум какосаў на ўзбярэжжы лагуны Біргуса, улоўліваў нават мелодыю мамінае песні. Яе заўсёды спявалі жанкі гуртам, калі збіраліся пасядзець надвячоркам.

Каля Янга страсянуўся мокры Тота — Янг схамянуўся ад пырскаў, прыцягнуў сабачку за вуха да сябе, пагладзіў. Той лізнуў у калені, у рукі, улёгся на Янгавы

ступакі.

— Дурненькі… Цябе ж магла хваля змыць, і назад не выбраўся б… Прабач, што я забыў трохі пра цябе.

Тота соладка прымружыў вочы, і Янг зноў задрамаў-задумаўся. На гэты раз у думках з'явілася Натача. Дзе яна цяпер і што робіць? Ці знайшоў Натачын бацька хоць якую работу? Ці ўдалося ім на Горным скідаць сваю хібару — прытулак ад непагадзі? Ці захоўвае Натача Янгавы рэчы? Нямнога іх засталося, зусім крыха, самая каштоўная — урна з прахам продкаў. Лёгка захоўваць, калі маеш сваю хату, а не бадзяешся па чужых кутках. Ці ўдасца калі з'ездзіць на Горны? І яе пабачыць хочацца, і урну забраць.

Як яна тады далікатна і ласкава, па-мацярынску змазвала яму болькі — сляды п'явак і ўкусаў камароў… Якія чулыя былі ў яе пальчыкі! І як яны тады саромеліся адно аднаго, як бянтэжыліся… Згадвалася гэта зараз, і нібы ласкавы агеньчык цепліўся ў грудзях.

«Цікава, а ці ёсць тут «марскія восы»? Трэба будзе ў Раджа папытаць… Мо няма, бо столькі б курортнікаў з усяго свету не з'язджалася б».

Каля Біргуса іх таксама няма, гэтых ядавітых медуз. Але расказы пра іх жывуць. Такое страхоцце мо сам д'ябал выдумаў. Матрос Дуку расказваў, як каля Аўстраліі раз купаліся, і двое матросаў трапіла на гэтых «восаў»-медуз. Зусім блізка ад берага былі, а так і не выбраліся, загінулі. У гэтых медуз парасоны вялікія, а шчупальцаў тонкіх і доўгіх мо тысячы, і на кожным клеткі-прысоскі з ядам. Адна ўджаліць, і досыць — паралюш, смерць. Яд у іх мацнейшы, чым у кобры. На першым часе, як Дуку расказаў пра такія страхі, баяліся ў ваду лезці, купацца ў лагуне. І потым не раз пужалі адзін аднаго: «Восы плывуць!» А Натача не баялася ніякіх восаў, кулялася і рахтала ў вадзе, як нячысцік які.

— Ай глэд ту сі ю! 8 — пачуўся раптам над вухам родны голас. — Ты што тут робіш?

— Радж! — Янг падхапіўся, уткнуўся тварам брату ў грудзі, усхліпнуў і сам жа прыдушыў гэты нечаканы ўсхліп.

— Перастань, усё ж добра. Пайшлі да мяне… У-у, а што гэта ў цябе за звер такі?

Ішлі, абняўшыся, уздоўж прыбою, і Янг расказваў збольшага пра свае прыгоды на Галоўным востраве. А як сказаў, што ўжо няма ў іх і бацькі, а не толькі маці, пры якіх абставінах і дзе сканаў, то плакалі разам і не саромеліся слёз. Добра, што пляж быў амаль пусты, сям-там толькі разлеглася некалькі чалавек загараць. Потым і пра Абдулу расказаў, і пра Пуола, у якую авантуру быў уцягнуў землячок. Расказаў пра італьянку з сабачкам, пра тое, як удалося схаваць ад піратаў яе каштоўнасці.

8

Я рады цябе бачыць! (англ.)

— А цяпер яна патрабуе, каб жыў у яе. Сабачку на прагулку вадзіў. Слугаваў…— Янг цыркнуў пад ногі слінаю. Ішлі яны хутка, пясок шуршаў і хрупаў пад нагамі. Тота бегаў кругамі наўкола іх, матляў ружовым языком, з брэхам кідаўся на чаек.

— І пажыві… А што? На колькі яна сюды прыехала, не ведаеш? — спытаў Радж.

— Мо на месяц.

— Ну во, бачыш. Месяц пажывеш у шыкарных апартаментах. У нашым становішчы трэба хапацца за ўсякую мажлівасць — каб пражыць. Добра было б табе якую пастаянную работу падшукаць. Ці Гугу… Хлопец у нас у дэльфінарыі ёсць, Гуга, хоча знайсці іншую работу. От каб ён дзе ўладкаваўся, то я цябе ўсватаў бы на яго месца. Справіўся б, у яго не вельмі цяжкія абавязкі…

Поделиться:
Популярные книги

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный