Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Няладна гэтак! — сказаў Торын. — Нават калі нас не знясе ветрам, не ўтопіць і не заб'е маланкай, які-небудзь велікан яшчэ чаго падхопіць нас ды падкіне нібы мяч да нябёсаў.

— Ну, калі ты ведаеш лепшае месца, калі ласка, вядзі нас! — сказаў Гэндальф, які адчуваў сябе надта змрочна і зусім не быў задаволены суседствам веліканаў.

У рэшце рэшт, паслалі Філі і Кілі пашукаць лепшае сховішча. Зрок яны мелі добры і, як маладзейшыя сярод гномаў (дзесьці гадоў на пяцьдзесят), падобную працу звычайна і выконвалі — зразумела, калі было ясна, што пасылаць Більба абсалютна ніякай карысці няма. Калі шукаеш дастаткова пільна, звычайна што-небудзь знаходзіш. Праўда, часам зусім не тое, што шукаеш. Так яно сталася і гэтым разам.

Хутка Філі і Кілі прыпаўзлі назад, трымаючыся за скалу, каб ветрам не знесла.

— Мы знайшлі сухую пячору, — паведамілі яны, — не-падалёк, за наступным паваротам, там і поні

змесцяцца.

— Вы добра яе даследавалі? — спытаў чараўнік, які ведаў, што пячоры высока ў гарах зрэдку застаюцца незанятыя.

— Так, так! — сказалі яны, хоць кожны ведаў, што ў пячоры тыя доўга не прабылі, надта ўжо хутка вярнуліся. — Яна не такая ўжо вялікая, і глыбока не заходзіць.

Такая ў пячорах недарэчнасць — невядома, як доўга яны цягнуцца, і куды, у рэшце рэшт, вядуць, і што чакае ўсярэдзіне. Але ж навіны, якія прынеслі Філі і Кілі, здаваліся досыць добрымі. Так што ўсе ўсхапіліся і падрыхтаваліся ісці. Вецер завываў, грукаталі грымоты, і таму ісці было цяжка. Аднак жа недалёка — хутка яны падышлі да вялікай скалы, у якую сцеж-ка ўпіралася. Калі скалу абысці, з боку можна было бачыць нізкі ўваход — якраз дастатковы, каб так-сяк уціснуць туды поні, калі зняць з іх пакункі, скрыні і сёдлы. У пячоры нават прыемна было чуць вецер і дождж — якія засталіся звонку, і адчуваць сябе ў бяспецы ад веліканаў і іх камянёў. Але чараўнік рызыкаваць не жадаў. Ён запаліў чароўны агеньчык на посаху — памятаеце, як у той далёкі-далёкі дзень у Більбавай сталоўні, — і пры яго святле даследаваў пячору з пачатку да самага канца.

Пячора аказалася не надта доўгая, не надта вялікая, але ж дзіўнаватая. Мела сухую падлогу і ўтульныя нішы па сценах. У адным месцы была прастора для поні, яны стаялі там (надта задаволеныя зменамі) з пысамі ў торбах з аўсом, і ад іх валіла пара. Ойн з Глойнам захацелі запаліць вогнішча, каб прасушыць вопратку, але Гэндальф і чуць пра гэта не жадаў. Так што давялося разаслаць рэчы на падлозе і дастаць сухое адзенне з багажу. Потым яны разаслалі коўдры, уладкаваліся ўтульней, дасталі люлькі і пачалі сабе выдзімаць дымныя кольцы, якія Гэндальф рабіў рознакаляровымі і прымушаў дзеля забавы скакаць пад столлю. Нашы падарожнікі размаўлялі і спрачаліся, хутка забы-ліся на навальніцу і распавядалі адзін адному, што зробяць са сваёй часткай скарбаў (зразумела, калі здабудуць іх — што зараз не здавалася такім ужо немагчымым), і адзін за адным пазасыналі. Вось так, апошні раз яны скарысталі свае люлькі, скрыні, пакункі, інструменты, сваіх поні ды іншае, узятае з сабою.

Сталася гэтай ноччу, што не дарма ўзялі яны з сабою малень-кага Більба. Чамусьці доўгі час ён не мог заснуць, і калі, нарэшце, здолеў, убачыў вельмі непрыемныя сны. Прысніў ён, што шчыліна ў задняй сцяне пячоры робіцца ўсё большай і большай, адчыняецца ўсё шырэй і шырэй. Ён вельмі напалохаўся, але ж не мог закрычаць ці варухнуцца — проста ляжаў ды глядзеў. Потым ён прысніў, што паддога апускаецца, і ён пачынае слізгаць, а потым падае — уніз, уніз, невядома куды, у цемру.

Тут ён прачнуўся, і да надзвычайнай жудасці сваёй убачыў, што сон адбываецца на яве. У задняй сцяне пячоры адчынілася шчыліна, і ўжо зрабілася шырокім праходам. Більбаякраз убачыў, што хвост апошняга поні знікае там. Зразумела, Більба закрычаў на ўсю хобітаву моц, а крычаць хобіты могуць, нягледзячы на іх памеры, на здзіўленне гучна.

Вы б, напэўна, «гоп» ці «хоп» сказаць не паспелі, як з праходу выскачылі гобліны, здаравенныя гобліны, мярзотныя з выгляду гобліны, шмат гоблінаў. Самае меншае, па шасцёра на кожнага гнома і нават два на Більба. Не паспелі б вы сказаць «ага!» ці «што?», як усіх ужо падхапілі і панеслі ў шчыліну. Усіх, ды не Гэндальфа. Більбавы лямант саслужыў яму добрую службу. Прачнуўся Гэндальф вокамгненна, і калі гобліны кінуліся яго схапіць — бум!! Жудасна бліснула маланка ў пячоры, пачуўся пах, быццам ад пораху, і некалькі гоблінаў упалі мёртвыя.

Шчыліна з ляскам зачынілася, і Більба з гномамі апынуліся, на жаль, па іншы яе бок. А дзе ж Гэндальф? Пра тое ні яны, ні гобліны не мелі ніякага ўяўлення, а гобліны і не сталі даведвацца. Яны падхапілі гномаў і Більба ды хутка пацягнулі ў глыбіню. У глыбіню, у цемру, у самую сярэдзіну гары, дзе толькі гобліны і могуць жыць. Паўсюль разыходзіліся тунелі, шчыліны і праходы, але гобліны ведалі шлях, як вы ведаеце шлях да бліжэйшай пошты. Тунель ішоў усё ніжэй, рабілася надзвычай душна. Гобліны, істоты на рэдкасць хамаватыя, шчыпалі палонных неміласэрна, хіхікалі ды рагаталі сваімі грубымі, як неабчасанае каменне, галасамі. Більба адчуваў сябе нават ці не менш утульна, чым у той час, калі троль падхапіў яго за пяткі. 3 якім жа сумам ён думаў пра сваю нару! I не ў апошні раз…

Наперадзе завіднеўся праменьчык чырванаватага

святла. Гобліны пачалі спяваць ці рыпець у такт ляпанню сваіх пляска-тых ступней па падлозе ды штурхаць палонных.

Гоп, топ! Пугай — хлоп!Гець, хваць! Біць, штурхаць!Шлях шырэй дзеля гасцей!Ха! Хутчэй, хлапец!Бух, бах! Хрэсь, трах!Клешчы, шыла! Молат, біла!Пад зямлёю куй, катуй!Гэй! Хутчэй, хлапец!Плясь, свісь! Хутка — брысь!Бі, лупцуй! Лямантуй!Вохкай, войкай ды працуйУ скляпеннях, дзе тапочам,П'ем, спяваем ды рагочам,Паспяшай! Да нас, хлапец!

Гучала гэта сапраўды жудасна. Ажно рэха ад сцен ішло ад «Гоп, топ!» ды «Плясь, свісь!», ды ад грубага гоблінскага рогату «Ха! Хутчэй, хлапец!». Сэнс песні быў надзвычай ясны, таму што гобліны падаставалі пугі ды пачалі імі «хрэсь» ды «хлоп» па гномскіх спінах і пагналі бедных гномаў ды Більба падскакам перад сабою. I сапраўды, не адзін гном завохкаў ды заяямантаваў, пакуль яны даскакалі да вялікай пячоры.

Асвятляла яе вялікае вогнішча ў сярэдзіне, паходні палалі на сценах, і была гэтая пячора паўнюткая гоблінаў. Усе яны тупацелі і рагаталі, і пляскалі ў далоні, калі ўбеглі гномы (і небарака Більба апошні, бліжэй за ўсіх да бізуноў) ды іх паганятыя, хлопаючы пугамі над галовамі. Поні ўжо стаялі ў кутку, а ўсе скрынкі ды пакункі ляжалі адчыненыя, абнюханыя, абшуканыя, абмацаныя ды разрабаваныя гоблінамі, якія ўжо і сварыцца пачалі над імі.

Баюся я, апошні раз кампанія пабачыла сваіх цудоўных маленькіх поні, і нават таго тоўсценькага дужага белага, якога Элранд пазычыў Гэндальфу, бо Гэндальфаў белы конь не прай-шоў бы праз перавалы. Гобліны ядуць коней, поні, вослікаў (вох, ды не толькі іх…) і заўсёды, заўсёды галодныя. Аднак жа цяпер палонныя былі здольныя думаць толькі пра сябе. Гобліны скавалі ім рукі за спінамі ланцугамі і сашчапілі аднаго з адным, маленькага Більба апошнім, ды зацягнулі ў дальні кут пячоры.

Там, у цені, на вялізным пляскатым камяні сядзеў немагчы-мых памераў гоблін з велічэзнай галавой, а вакол яго стаялі гобліны, узброеныя сякерамі ды крывымі мячамі, якімі звычайна карыстаюцца. Гобліны — істоты жорсткія, хітрыя і бязлітасныя. Цудоўных ды прыгожых рэчаў яны не вырабляюць, але ж майстры на розныя хітрыя прылады. Шахты будуюць ды горную справу яны ведаюць не горш за найбольш умелых гномаў, і, калі парупяцца, шмат што могуць добра зрабіць, хоць звычайна яны неахайныя ды брыдкія. Молаты, сякеры, мячы, кінжалы, клешчы ды кіркі, а таксама прылады для катавання яны робяць надзвычай добра, ці здольныя прымусіць іншых зрабіць за сябе. Палонныя ды рабы працуюць на іх, пакуль не згінуць ад нястачы святла ды паветра. Вельмі падобна да праўды, што менавіта гобліны вынайшлі некаторыя машыны, якія да нашага часу непакояць Сусвет, асабліва машыны, каб забіваць вялікую колькасць людзей за невялікі прамежак часу. Колы, рухавікі ды выбухі іх заўсёды цікавілі, а таксама магчымасць самім працаваць як мага менш. Але ж у тыя часы ды ў тых мясцінах яны былі яшчэ не такія цывілізаваныя (такая гэтаму назва, калі не памыляюся). Не тое, каб яны асабліва ненавідзелі гномаў, ва ўсялякім разе, не больш, чым яны ненавідзяць усіх і кожнага (асабліва тых, хто жыве ў спакоі ды заможнасці). Сям-там некаторыя бессаромныя гномы нават з імі саюзнічаюць. Аднак гэтыя гобліны шмат мелі супраць Торынава народу з-за вайны, пра якую ўжо казалася раней. Псторыя гэтая доўгая, і тут мы яе ўзгадваць не будзем. Ды і ў любым выпадку, гоблінам усё роўна, каго злавілі — ворагаў ці саюзнікаў, калі зроблена ўсё цішком ды таемна, і абараніць сябе палонныя не здольныя.

— Што гэта за нікчэмнасцяў да мяне прывалаклі? — спытаў Вярхоўны Гоблін.

— Гномы і вось гэты! — сказаў адзін з паганятых, торгаючы Більбаў ланцуг так, што хобіт упаў на каленкі. — Яны хаваліся побач з нашай Пярэдняй Брамай.

— I што б гэта значыла? — спытаў Вярхоўны Гоблін, павярнуўшыся да Торына. — Нічога добрага, клянуся! Шпіёнілі за маім народам! Не здзіўлюся, калі вы яшчэ і зладзеі! Найбольш верагодна, што і забойцы, і сябры эльфаў! Ну? I што ж вы нам распаведзяце?

— Гном Торын да вашых паслуг! — адказаў той, зразумела, выключна з ветлівасці. — Падазрэнні вашыя цалкам неабгрун-таваныя. Мы пра такое і паняцця не мелі. Мы хаваліся ад навальніцы ў пячоры, якая, на наш погляд, была незанятая і нікім не выкарыстаная. У нас нават і ў думках не было турбаваць гоблінаў якім бы тое не было чынам.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила